Перайсьці да зьместу

Руднікі (Віленскі павет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Руднікі
лац. Rudniki
лет. Rūdninkai
Населены пункт
Касьцёл
Касьцёл
Краіна Летува
Павет Віленскі
Раён Салечніцкі
Часавы пас
Каардынаты 54°26′20″ пн. ш. 25°09′11″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 492 чал. (2011)
Руднікі на мапе Летувы
Руднікі
Руднікі
Руднікі

Руднікі (лет. Rūdninkai) — вёска ў Летуве, на рацэ Мерачанцы. Уваходзяць у склад Яшунскага староства Салечніцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2001 год — 492 чалавекі.

Руднікі — даўняе мястэчка гістарычнай Троччыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Тапонім Руднікі ўтварыўся ад слова «рудня» — 'прадпрыемства, якое вырабляе жалеза з руды'[1].

Касьцёл, 1905 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Упершыню Руднікі ўпамінаюцца ў XV ст. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.

У 1511 годзе ў Рудніках збудавалі касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Руднікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. На 1866 год у мястэчку было 15 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Руднікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Руднікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[2]. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году савецкія войскі занялі Руднікі, а ўлады СССР перадалі мястэчка Летуве. У чэрвені 1941 — ліпені 1944 году Руднікі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху.

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 160 чал., зь 150 каталікоў і 10 юдэяў; 1881 год — 210 чал.[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 492 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1884)
  1. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 327—328.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  3. Krzywicki J. Rudniki // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 937.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]