Перайсьці да зьместу

Мяцелі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мяцелі
лац. Miacieli
лет. Meteliai
Касьцёл Перамяненьня Панскага
Касьцёл Перамяненьня Панскага
Краіна: Летува
Павет: Аліцкі
Насельніцтва: 195 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°21′0″ пн. ш. 23°43′0″ у. д. / 54.35° пн. ш. 23.71667° у. д. / 54.35; 23.71667Каардынаты: 54°21′0″ пн. ш. 23°43′0″ у. д. / 54.35° пн. ш. 23.71667° у. д. / 54.35; 23.71667
Мяцелі на мапе Летувы
Мяцелі
Мяцелі
Мяцелі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мяце́лі (лет. Meteliai) — вёска ў Летуве, сярод азёраў Дусі і Мяцеляў. Уваходзяць у склад Сярэйскага староства Лазьдзейскага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2011 год — 195 чалавек. Знаходзяцца за 9 км на паўночны захад ад Сярэі.

Мяцелі — даўняе мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Перамяненьня Панскага, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.

Тапонім Мяцелі зьвязваюць з возерам Мяцелямі[1].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Мяцелі датуецца 1508 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.

У 1619 годзе Павал Стэфан Сапега збудаваў у Мяцелях Касьцёл Перамяненьня Панскага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Мяцелі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Сувальскае губэрні. На 1827 год у мястэчку было 52 будынкі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Мяцелі занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Мяцелі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 391 чал.[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 195 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Мяцелях знаходзіцца кіраўніцтва Мяцельскага рэгіянальнага парку, кемпінг «Vitrūna».

  1. ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 22.
  2. ^ Chlebowski B. Metele // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 264.