Юзэф Азямблоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юзэф Азямблоўскі
Дата нараджэньня 11 траўня 1805 году
Месца нараджэньня Менск
Дата сьмерці 27 жніўня 1878 году
Месца сьмерці Вільня
Месца вучобы
Занятак маляр
Плынь літаграфія, графіка

Ю́зэф Азямбло́ўскі (па-польску: Józef Oziębłowski; 11 траўня 1805 году[1], Менск — 27 жніўня 1878 году, Вільня) — беларускі і польскі мастак-графік і гравёр.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1825—1829 гг. вывучаў матэматыку ў Віленскім унівэрсытэце, затым займаўся там жа пад кіраўніцтвам прафэсара жывапісу Яна Рустэма. Сярод яго прац — пэйзажы, краявіды Вільні, малых гарадоў, жанравыя замалёўкі, партрэты вялікага князя літоўскага Альгерда, польскага караля Жыгімонт II Аўгуста і інш.

Выключнае месца ў творчасьці Азямблоўскага займае літаграфія «Славянскі нявольнік, 1840-я» («Беларускі раб»), якую Адам Міцкевіч выкарыстоўваў як ілюстрацыю ў лекцыях аб прыгонным праве ў Расейскай імпэрыі (арыгінал літаграфіі захоўваецца ў музэі А. Міцкевіча ў Парыжы). Аляксандар Герцэн у кнізе «Хрышчоная ўласнасьць» (1853) пісаў аб ёй:

« Ці бачылі вы літаграфію, якую выдаў Адам Міцкевіч і якая паказвае «Славянскага нявольніка»? Нянавісьць, зьмешаная з злосьцю і сорамам, напаўняе маё сэрца, калі я гляджу на гэты жорсткі дакор, на гэтае «за сякеры, браты», прадстаўленае з неверагоднай вернасьцю. Беларускі мужык, бяз шапкі, ашалелы ад страху, галечы і цяжкай працы, рукі за пасам, стаіць сярод поля і неяк скоса і безнадзейна глядзіць уніз. Дзесяць пакаленьняў змучаных на паншчыне стварылі такога парыя, яго чэрап звузіўся, рост зьмяльчаў, яго твар зь дзяцінства пакрыўся зморшчынамі, яго рот сутаргава скрыўлены, ён адвык ад слова. Жывёльны погляд яго і запужаны выраз паказваюць, на колькі крокаў ён пайшоў назад ад чалавека да жывёлы.[2]. »

Юзэф Азямблоўскі таксама заснаваў ў Вільні літаграфічную майстэрню, дзе ілюстравалі свае кнігі вядомыя пісьменьнікі Юзэф Крашэўскі, Тэадор Нарбут і інш.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Паводле зьвестак Мацея Азямблоўскага, які спасылаўся на даведнік: E. Małachowicz. Cmentarz na Rossie w Wilnie. — Wrocław — Warszawa — Kraków: Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, 1993. — S. 147. У іншых крыніцах сьцьвярджаецца 14 жніўня 1804 г.
  2. ^ А. Герцен. Крещёная собственность — London, 1858 (Издание третье). — С. 17.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]