Дусьмяны
Дусьмяны лац. Duśmiany | |
лет. Dusmenys | |
Касьцёл | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Віленскі |
Раён: | Троцкі |
Насельніцтва: | 181 чал. (2011) |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°26′20″ пн. ш. 24°30′0″ у. д. / 54.43889° пн. ш. 24.5° у. д.Каардынаты: 54°26′20″ пн. ш. 24°30′0″ у. д. / 54.43889° пн. ш. 24.5° у. д. |
Дусьмяны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дусьмяны (лет. Dusmenys) — вёска ў Летуве, на паўночна-ўсходнім беразе возера Вялікага. Уваходзяць у склад Ганусішкаўскага староства Троцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2001 год — 181 чалавек.
Дусьмяны — даўняе мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Сьвятых Апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тапонім Дусьмяны зьвязваюць з ракой Дусьмянай, назва якой, як мяркуецца, утварылася з дамагой суфіксу -мяна. Аднак няма адзінага меркаваньня наконт тлумачэньня асновы -дус[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Дусьмяны датуецца 1493 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.
У 1523 годзе ўпамінаецца сядзіба ў Дусьмянах.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дусьмяны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. На 1866 год у мястэчку было 22 будынкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Доўгі занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Дусьмяны апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 200 чал.[2]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 181 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Сьвятых Апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша (1818)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981.
- ^ Wejssenhof J. Duśmiany // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 231.
|