Архіпэляг ГУЛАГ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Архіпэляг ГУЛАГ
Архипелаг ГУЛАГ
Aleksandr Solzhenitsyn - Arcipelago Gulag (Архипелаг ГУЛаг) - I saggi Mondadori 1974.jpg
Жанр: нарыс
Аўтар: Аляксандар Салжаніцын
Мова арыгіналу: расейская
Год напісаньня: 19581968
Публікацыя: 1973
Выдавецтва: Сэй

«Архіпэляг ГУЛАГ» (па-расейску: Архипелаг ГУЛАГ) — нарыс расейскага пісьменьніка Аляксандра Салжаніцына аб прымусовай працы ў Савецкім Саюзе і сетку канцэнтрацыйных лягераў. Трохтомная кніга складаецца ў асноўным з наратыву, сабранага са сьведчаньняў відавочцаў і дасьледчага матэрыялу, а таксама з уласнага вопыту аўтара, які быў вязьнем такіх працоўных лягераў.

Кніга напісаная, як паказана пры ейным сканчэньні, у 19581968 гадох. Упершыню была апублікаваная ў арыгінале па-расейску ў Францыі ў 1973 годзе. У Савецкім саюзе існавала ў фармаце самвыдату, да афіцыйнага выданьня ў 1989 годзе.

Назва кнігі хавае ў сабе мэтафару, якая прасочваецца ва ўсёй працы. Словам архіпэляг малюецца мэтад і сыстэма канцэнтрацыйных лягераў, якія былі раскіданыя па ўсім СССР, параўноўваючы яе зь бязьмежных «ланцужком астравоў», якія вядомыя тым, хто меў няшчасьце на іх трапіць.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Архіпэляг ГУЛАГсховішча мультымэдыйных матэрыялаў