Перайсьці да зьместу

Ветразь (верш)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ветразь (верш)
па-беларуску: Ветразь
Аўтар: Сяргей Грахоўскі
Мова арыгіналу: беларуская

Ветразь — верш Сяргея Грахоўскага, дзе ня ўжытае ніводнае слова, якое было б сугучнае з словам у расейскай мове[1].

Верш часам выкарыстоўваецца ў дыскусіях беларусаў з расейцамі пра адрозьненьне беларускай мовы ад расейскай, а таксама ў тэстах на валоданьне беларускай мовай[2][3].

У вершы апісваюцца рамантычныя пачуцьці аўтара пры зьнікненьні на хвалях далёкага ветразю на вечаровай зары. Аўтар глядзіць яму ўсьлед, насаложваецца водарам сьвежага паветра і лічыць зьнічкі на небе.