Саюз пісьменьнікаў СССР
Выгляд
Саюз пісьменьнікаў СССР (СП СССР) — грамадзкая творчая арганізацыя, якая аб’ядноўвала прафэсійных літаратараў Савецкага Саюзу.
Саюз пісьменьнікаў СССР створаны ў 1932 годзе. Першы Ўсесаюзны зьезд савецкіх пісьменьнікаў, які адбыўся ў 1934 годзе, прыняў статут СП СССР, у якім даў вызначэньне сацыялістычнага рэалізму як асноўнага мэтаду савецкай літаратуры і літаратурнай крытыкі.
У 1934—1936 гадах праўленьне Саюза пісьменьнікаў СССР узначальваў Максім Горкі. Далей на гэтай пасадзе знаходзіліся:
- у 1936—1938 гадах — Уладзімер Стаўскі,
- У 1938—1944 і 1946—1954 гадах — Аляксандар Фадзееў,
- У 1944—1946 гадах — Мікалай Ціханаў
- У 1954—1959 гадах — Аляксей Суркоў,
- У 1959—1977 гадах — Канстанцін Федзін,
- У 1977—1986 гадах — Георгій Маркаў,
- У 1986—1991 гадах — Уладзімер Карпаў.
У 1967 годзе Саюз узнагароджаны ордэнам Леніна.
На 1 студзеня 1982 году Саюз налічваў 8815 чальцоў.