Перайсьці да зьместу

Нобель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нобель
лац. Nobiel
Населены пункт
Краіна Украіна
Вобласьць Ровенская
Раён Зарачанскі
Першыя згадкі 1158
Дата заснаваньня 1158
Геаграфія
Плошча
  • 9,85 км²
Вышыня НУМ 140 м
Часавы пас
Каардынаты 51°52′05″ пн. ш. 25°45′42″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 3632
Паштовы індэкс 34013
КОАТУУ 5622284001
Нобель на мапе Ўкраіны
Нобель
Нобель
Нобель

Нобель (укр. Нобель) — вёска ва Ўкраіне, на рацэ Прыпяці і беразе возера Нобеля. Цэнтар сельскай рады Зарачанскага раёну Ровенскай вобласьці. Насельніцтва на 2021 год — 272 чалавек. Знаходзіцца за 35 км ад Пагоста Зарэчнага.

Нобель — даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Радзіма беларускага літаратара Сяргея Грахоўскага.

Першы пісьмовы ўспамін пра Нобель зьмяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1158 годам. У гэты час тут існаваў замак (горад).

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пазьней Нобель далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе знаходзіўся ў валоданьні тураўска-пінскіх князёў. У XVI стагодзьдзі тут утварыўся манастыр, які стаў цэнтрам культуры і асьветы. У 1524 годзе вялікая княгіня Бона Сфорца надала тутэйшым манахам прывілей на гаспадарчую дзейнасьць.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Нобель увайшоў у склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Нобель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пінскім павеце Менскай губэрні.

У 1821 годзе ў Нобель перасялілі 17 мяшчанаў з суседняга Пагоста Зарэчнага[1].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Нобель занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

20 лістапада 1917 году абвяшчалася Ўкраінская Народная Рэспубліка з прэтэнзіяй на Пінскі павет, у тым ліку на Нобель. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай гэтая тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Пінскі павет увайшоў у склад Беларускай ССР[2].

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Нобель апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Пінскім павеце Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе ўлады СССР перадалі Нобель у склад УССР. З 2003 году ў вёсцы штогод праводзіцца ўсеўкраінскі фэст гумару «Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі», сымбалем якога стаў тлусты сом.

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 1030 чал.[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 363 чал.; 1 студзеня 2007 году — 325 чал.

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У Нобелі працуюць школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Возера Нобель

Каля Нобелю захаваліся рэшткі паселішча часоў мэзаліту[4].

  • Гарадзішча «Царкоўная гара»

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Царква (XIX ст.)
  1. Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 173.
  2. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. Jelski A. Nobel // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 171.
  4. ПОСТАНОВА КМУ від 27 грудня 2001 р. N 1761 Про занесення пам’яток історії...

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]