Перайсьці да зьместу

Азьвін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Asvin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Asc + Wino
Asi + Wino
Іншыя формы
Варыянт(ы) Ясьвін
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Азьвін»

Азьвін (Ясьвін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Асквін, Асьвін або Ашвін (Ascwin, Assuin, Asvin[1], Aschwin) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова аск- (эш-, эс-) (імёны ліцьвінаў Яскольд, Есьман, Яшмант; германскія імёны Askold, Esmann, Eschmunt) паходзіць ад германскага askiz 'ясень, ясеневая дзіда'[3], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[4].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Ясьвін (Jaswin)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: ziemie Jaźwiny miedzy rzeką Jabłonką liezącą (6 сьнежня 1527 году)[6]; до ручая прозываемого Ясвина, и тамъ дей надъ тымъ ручаемъ Ясвиномъ (4 лютага 1585 году)[7]; Jugielowa, wdowa Azwina (20 лістапада 1604 году)[8].

  • Азьвін — кейданскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1604 годзе
  • Баляслаў, Юзэф, Станіслаў і Ігнаці Ясьвіны (Jaswin) — уладальнікі гаспадарак у Кальноце каля Падбярэзьзя на 1937 год[9]

Асьвіновічы (Oświnowicz) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Кіеўскага ваяводзтва[10].

У інвэнтары 1775 году ўпаміналася мясцовасьць Азьвіны (Озвины) каля Вільні[11].

На 1906 год існавалі вёскі Вялікія і Малыя Язьвіны і Сяліба Язьвіны ў Себескім павеце Віцебскай губэорні[12].

Назву Язьвіны маюць вёскі на гістарычных Меншчыне, Піншчыне і Случчыне. На гістарычнай Піншчыне існуе вёска Язьвінкі, у гістарычнай Прусіі — возера Осьвін.

  1. ^ Ray O. Vore navne: en etymologisk navnebok med fyldige utredninger. — Chicago, 1944. S. 42.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 132, 149—150.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 8.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 148.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 1 (1380—1584). — Vilnius, 1998. P. 130.
  7. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 55.
  8. ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 21.
  9. ^ Ryszard Sys, Wykaz właścicieli nieruchomości rolnych Województwa Wileńskiego w latach 1928—1939. Część II, publikacje «Pisarza hipotecznego zawarte w Dzienniku Województwa Wileńskiego za lata 1928—1939»
  10. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 9. — Warszawa, 1938. S. 217.
  11. ^ Каталог древним актовым книгам губерний: Виленской, Гродненской, Минской и Ковенской, а также книгам некоторых судов губерний Могилевской и Смоленской, хранящимся ныне в Центральном архиве в Вильне. — Вильна, 1872. С. 791.
  12. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 368.