Алег Мінкін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 14:10, 4 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Алег Мінкін (31 сакавіка 1952 в. Чарняўка Хоцімскі раён) — беларускі пісьменьнік, перакладчык.

Скончыў Бабруйскую школу-інтэрнат № 1 у 1969 годзе. Паступіў у Маскоўскі энергетычны інстытут, праз два гады перавёўся ў Маскоўскі інстытут інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасьці які скончыў у 1975 годе. Працаваў майстрам на будаўніцтве электрападстанцыі ў Бураціі (г. Улан-Удэ), інжынерам-электрыкам на нафтаперапампоўваючых станцыях нафтаправоду «Дружба» (г. Наваполацак), інжынерам-наладчыкам у сістэме «Галоўтранснафта» (г. Гомель), інжынерам тэхнагляду на нафтаправодах поўначы Цюменскай вобласці (г. Наябрск). Сябра СБП з 1988 г. Жыве ў Вільні. Выдаваў газету «Рунь».

Дэбютаваў у 1980 годзе зь вершамі у газэтах «Гомельская праўда», «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Сурма» (1985), «Расколіна», прозы «Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў» (1994), а таксама дзіцячых кніг. Пераклаў вершы Ц. Норвіда, Б. Лесьмяна, Л. Стафа, П. Грабоўскага.

Узнагароды

  • 2007 — літаратурная прэмія Таварыства вольных літаратараў «Гліняны Вялес» за кнігу вершаў «Пенаты»[1].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі