Перайсьці да зьместу

Тутэйшыя (спэктакль)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тутэйшыя
Жанртрагікамэдыя
Паводлеп’есы Янкі Купалы
АўтарЯнка Купала
РэжысэрМікалай Пінігін
АкторыВіктар Манаеў
Зоя Белахвосьцік
Марыя Захарэвіч
Генадзь Аўсяньнікаў
Аляксандар Падабед
Працягласьцькаля 140 хв.
КраінаБеларусь
Мовабеларуская
Год прэм’еры1990
ПастаноўкіНацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы 1990—2010
УзнагародыДзяржаўная прэмія Беларусі (1992)

«Тутэйшыя» — спэктакль па аднайменным творы Янкі Купалы, упершыню пастаўлены 17 кастрычніка 1990 году рэжысэрам Мікалаем Пінігіным. У 1992 годзе «Тутэйшыя» атрымалі Дзяржаўную прэмію Беларусі.

Напрыканцы спэктаклю на сцэне ўздымаўся бел-чырвона-белы сьцяг. Некаторыя гледачы ў гэты час крычалі «Жыве Беларусь!». Пасьля рэфэрэндуму 1995 году, гэта было не даспадобы афіцыйным уладам. На паўтара году спэктакль быў фактычна забаронены. Пасьля спарадычна даваліся паказы. 7 ліпеня 2002 году Мікалай Пінігін аднавіў «Тутэйшых»[1][2]. А потым спэктакль ізноў зьнік на пэўны час з рэпэртуару.

Да 125-годзьдзя Янкі Купалы 5 ліпеня 2007 году спэктакль быў паказаны ізноў. Квіткі былі раскуплены за месяц да паказу. Пайшлі чуткі, што гэты паказ спэктаклю будзе апошнім. Адміністрацыя тэатру спрабавала не дапусьціць на паказ журналістаў і не дазваляла рабіць фатаздымкі[3].

У траўні 2010 году Пінігін абвесьціў, што спэктакль у яго пастаноўцы зьняты з рэпэртуару. Як патлумачыў загадчык літаратурнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Ігар Скрыпка:

« Зусім і назаўсёды. Па-першае, «здохлі» дэкарацыі. Па-другое, састарэлі артысты. І па-трэцяе, састарэў сам спэктакль. Наколькі я ведаю, Мікалай Пінігін вяртацца да гэтага спэктакля не будзе. Увосень мінулага году міністар культуры Павал Латушка цікавіўся ў Пінігіна, ці плянуецца аднаўленьне «Тутэйшых». Пінігін сказаў, што не. Бо кожны спэктакль мае свой век… Віктару Манаеву, які іграў Мікіту Зносака, у жніўні гэтага году будзе 52 гады. А ягонаму герою ў п’есе Янкі Купалы — 25—28. У нашым тэатры, канечне, ёсць таленавітая моладзь, але… Вы ўяўляеце, што такое аднавіць гэты спэктакль, увесьці абсалютна новых артыстаў? Гэта фактычна зрабіць новую пастаноўку…[4] »
« «Тутэйшыя» — гэта ня проста спэктакль. Гэта цэлая эпоха, прычым ня толькі ў нашым тэатральным існаваньні, але — у беларускім культурным жыцьці. »

Леанід Дранько-Майсюк[5]

  1. ^ Зноў «Тутэйшыя»(недаступная спасылка) // Звязда № 157—158, 6 ліпеня 2002
  2. ^ «Тутэйшыя». Дубль два(недаступная спасылка) // Беларусь Сегодня, 6 ліпеня 2002
  3. ^ Настасься Зелянкова. «Тутэйшых» отправят на пенсию?(недаступная спасылка) // Салідарнасьць», 6.07.2007
  4. ^ «Тутэйшых» у Купалаўскім больш не будзе // Наша Ніва, 1 чэрвеня 2010
  5. ^ Пінігін: «Састарэлыя дэкарацыі ў „Тутэйшых“ — гэта хлусьня» Радыё Свабода Праверана 1 траўня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]