Аліта
Аліта лац. Alita | |||||
лет. Alytus | |||||
Агульны выгляд | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1377 | ||||
Горад з: | 1581 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Аліцкі | ||||
Плошча: | 48 км² | ||||
Вышыня: | 93 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 51 561 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1074,19 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 315 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-62001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°24′0″ пн. ш. 24°3′0″ у. д. / 54.4° пн. ш. 24.05° у. д.Каардынаты: 54°24′0″ пн. ш. 24°3′0″ у. д. / 54.4° пн. ш. 24.05° у. д. | ||||
Аліта | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://alytus.lt |
Алі́та (лет. Alytus) — места ў Летуве, на рацэ Нёмане пры ўтоку ў яго ракі Алітупы. Адміністрацыйны цэнтар Аліцкага павету. Насельніцтва на 2018 год — 51 561 чалавек. Знаходзіца за 105 км ад Вільні; чыгуначная станцыя.
Аліта — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Троччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. У наш час прамысловы і культуры цэнтар паўднёвай Летувы. Тут захаваліся касьцёлы драўляны Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў і мураваны Сьвятога Людвіка, помнікі архітэктуры XIX стагодзьдзя.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тапонім Аліта зьвязваюць з ракой Алітай[1].
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Аліта ўтварылася ад гоцкага імя Aledus, Allido, Alitus[2][3] (таксама адзначалася ў форме Alitta[4]). У апісаньні Берасьцейскага староства 1566 году ўпамінаецца селянін Олитка[5].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Olita… Olitha (14 жніўня 1503 году)[6]; Олитта (1553 год)[7].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Аліту (ням. Aliten) як абарончы замак датуецца 1377 годам, калі яна знаходзіліся пад уладай Тэўтонскага ордэна. Па Грунвальдскай бітвы замак адышоў да Вялікага Княства Літоўскага.
15 чэрвеня 1581 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Аліце Магдэбурскае права.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) заходняя частка Аліты апынулася ў складзе Прусіі, а ўсходняя — у складзе Расейскай імпэрыі. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай заходняя частка мястэчка таксама апынулася пад уладай Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце[8]. У канцы ХІХ ст. у Аліце збудавалі фартыфікацыі і прайшла чыгунка.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Аліту занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 лютага 1919 году ў Аліце адбыліся баі паміж летувіскім войскам і бальшавікамі. Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Аліта ўвайшла ў склад Летувы.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1940 годзе Аліта апынулася ў складзе СССР. З 1941 да 1944 году яна знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
У 1990-я гады ўлады Летувы зрабілі Аліту цэнтрам этнакультурнага рэгіёну Дзукія.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1882 год — 477 чал. (245 муж. і 231 жан.)
- XX стагодзьдзе: 1987 год — 71 тыс. чал.[9]
- XXI стагодзьдзе: 2018 год — 51 561 чал.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы машынабудаваньня, тэкстыльнай, камбікормавай і харчовай прамысловасьці; вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Аліце дзее краязнаўчы музэй.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Сьвятога Людвіка (1818)
- Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў (1830)
- Царква гарнізонная (1891, мураўёўка; цяпер касьцёл Сьвятога Казімера)
- Сынагога (XIX ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Замчышча
-
Касьцёл Сьвятога Людвіка
-
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў
-
Сынагога
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 17.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 104.
- ^ Listy filologické. R. 73—74, 1949. S. 286.
- ^ Lind E. H. Norsk-isländska dopnamn ock fingerade namn från medeltiden. — Uppsala, 1915. S. 20.
- ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 434.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 669.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 165.
- ^ Krzywicki J. Olita // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 483
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. С. 261.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — ISBN 985-11-0036-6
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886.
|