Беларускае слова (1941)
Беларускае слова | |
Тып | газэта |
---|---|
Краіна | |
Рэдактар | Міхась Рагуля[d] і Тодар Лебяда |
Заснаваная | 1943 |
Закрытая | 1944 |
Мова | беларуская мова |
Штаб-кватэра |
«Белару́скае сло́ва» — газэта, якая выдавалася ў Віцебску (друкавалася ў Дзьвінску) на беларускай мове пад кантролем нямецкіх акупацыйных уладаў.
Выходзіла 2 разы на месяц (у лістападзе 1943 — 3 разы). Рэдактары М. Рагуля, Тодар Лебяда.
Асьвятляла падзеі на франтох 2-й сусьветнай вайны, прапагандавала ідэі беларускага нацыяналізму, публікавала антысэміцкія і антырасейскія матэрыялы. Шмат увагі аддавала пытаньням гісторыі, нацыянальнага культурнага жыцьця, адукацыі. Друкавала папулярныя гістарычныя нарысы (у рубрыцы «Пазнай сваю мінуўшчыну»), тэатральныя рэцэнзіі, крытычныя агляды беларускай літаратуры, мэтадычныя рэкамэндацыі для настаўнікаў беларускай мовы, камэнтары пэдагагічных канфэрэнцый, літаратурныя творы Максіма Багдановіча, А. Каханоўскай, Т. Лебяды, П. Труса і інш.
Выйшаў ня менш за 61 нумар.