Масей Сяднёў
Масей Сяднёў | |
Майсей Ларывонавіч Сяднёў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Майсей Ларывонавіч Сяднёў |
Нарадзіўся | 1 верасьня 1913 Мокрае, Клімавіцкі павет |
Памёр | 5 лютага 2001 (87 гадоў) Глен-Коў, ЗША |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт |
Гады творчасьці | 1933—2001 |
Мова | беларуская мова[1] і расейская мова[1] |
Творы на сайце Knihi.com |
Масей Сяднёў (сапр.: Майсей Ларывонавіч Сяднёў; 19 жніўня (1 верасьня) 1913, в. Мокрае Клімавіцкага павету, цяпер Касьцюковіцкага раёну — 5 лютага 2001, Глен-Коў, ЗША) — беларускі паэт, празаік.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Навучаўся ў Амсьціслаўскім пэдтэхнікуме (1930—1931), Менскім пэдагагічным інстытуце (4 курсы ў 1933—1936, ня скончыў з-за арышту). Пісаў М. Сяднёў вершы й перадаваў для друку[2][3]
Арыштаваны 21 кастрычніка 1936 году за дэклямацыю верша Якуба Коласа падчас абмеркаваньня праекту сталінскай канстытуцыі[4]. Cасланы на Калыму. М. Сяднёў гаварыў: «У турме я стаўся паэтам»[5][6], бо быў у многіх турмах[7]. У чэрвені 1941 году прывезены ў Менск на перагляд справы, з набліжэньнем нямецкай арміі быў адпушчаны канвоем каля Ігумену. Рэабілітаваны 22 студзеня 1992 году.
У час нямецкай акупацыі жыў у бацькоў, працаваў на гаспадарцы. З падыходам Савецкага войска М. Сяднёў разам зь сятрою й бацькам ехалі на захад: Берасьце, Роўна, Люблін, зноў Берасьце, а пад канец прыехалі ў 1943 годзе ў Беласток[8]. Час жыцьця ў ім М. Сяднёў падрабязна апісаў у «Беластоцкім сшытку»[9][10]. У кастрычніку 1943 году прыехаў у Беласток, супрацоўнічаў з газэтай «Новая Дарога», сябраваў з Хведарам Ільяшэвічам.
У Беластоку М. Сяднёў жыў амаль год з 1943 па 1944 гады. Ён пазнаёміўся зь Хведарам Ільляшэвічам, які быў паэтам з Заходняе Беларусі. Х. Ільляшэвіч выдаў ужо тры зборнікі й якога М. Сяднёў ведаў яшчэ па часопісе Калосьсе. Жыць на Беласточчыне М. Сяднёву спадабалася[11][12]. «Я заплюшчыў вочы на ўсё тое, што магло параніць маю душу. Я засланяўся прыгожым»[13]. Многа для М. Сяднёва мела значэньне перапіска з паэтам з Рыгі з Алесем Салаўём. Асабіста яны пазнаёміліся ў 1944 годзе ў Беластоку. У Беластоку ў Белнацкоме прыязджаў Міхась Васілёк, бо М. Сяднёў бачыў «проста легендарнага для мяне Міхася Васілька»[14].
Вершы М. Сяднёва вучылі на памяць, а вершы друкавалі ў кожным выпуску газэты Новая дарога[11][15].
У 1944 годзе М. Сяднёў разам з Х. Ільляшэвічам ад'язджае ў Варшаву (яго бацька і сястра засталіся ў Бацечках, дзе рабілі на зямлі ксяндза, а, затым вярнуліся дамоў у БССР), а, затым, у Бэрлін. Там М. Сяднёў робіць у газэце «Беларускі работнік». Савецкае войска наступае на Бэрлін. М. Сяднёў і Х. Ільляшэвіч едзе ў Прагу да Л. Геніюш[16]. Аднак, недзе, праз месяц, М. Сяднёў і Х. Ільляшэвіч едуць далей у Нямеччыну . У Баварыі яны засталіся ў амэрыканскае зоне акупацыі. М. Сяднёў асеў у месьце Рэгенсбуркг[11] і рабіў у пана на зямлі. Выкладаў у беларускай гімназіі ў Міхэльсдорфе. З 1950 году жыў у ЗША. Каля 10 гадоў працаваў на мэталаапрацоўчай фабрыцы, выкладаў расейскую мову ў Індыянскім унівэрсытэце.
З 1968 году жыў і працаваў у Мюнхэне галоўным рэдактарам радыёстанцыі «Свабода». У 1983 годзе выйшаў на пэнсыю і вярнуўся ў ЗША.
З 1984 па 1988 год выкладаў у Норвіскім унівэрсытэце (штат Вэрмонт). Пасьля жыў у горадзе Глен Коў (штат Нью-Ёрк).
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Публікаваўся з 1933 году. Пісаў М. Сяднёў вершы й перадаваў для друку[2][3]. Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Беларуская работніца і сялянка», газэтах «Савецкая Беларусь», «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена». У час нямецкай акупацыі ў Беластоку падрыхтаваў зборнік вершаў «Ад сына твайго, Беларусь» і кнігу «Ахвяры бальшавізма». Працаваў карэктарам у рэдакцыі газэты «Новая дарога» (Беласток, 1943—1944).
Выдаў зборнік «Патушаныя зоры» ў 1975 годзе[17][18]. Вялікі цыкль вершаў прысьвяціў перажытаму ў турмах і лягерах. Напісаў раманы «Раман Корзюк» (1985), «І той дзень надыйшоў» (1987), зборнік вершаў «Патушаныя зоры» (1992), успаміны «Масеева кніга» (1994).
Перакладаў Яра Славутыча(uk), Гётэ , Рыльке, Гёльдэрліна[19].
У 1988 годзе напісаў:
Я цэлае сваё жыцьцё аддаў слову. Дзеля яго пакутваў за кратамі. На алтар слова склаў ахвяры. І як жа балюча ўсьведамляць, што яно цяпер непатрэбнае. Яго зракліся браты-беларусы. О ты, маё неспазнанае слова, навошта я мучыўся з табою? | ||
Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі наведаў Бацькаўшчыну, дачакаўся дзьвюх выдадзеных у Менску «Мастацкай літаратурай» кнігаў: «Патушаныя зоры» (1992) і «Масеева кніга» (1994).
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 89. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
- ^ а б Жыццё і творчасць масея Сяднёва (на пяцідзесятыя ўгодкі паэта) / Янка Золак // Беларуская думка, — 1965, — н-р 6, — ст. 18.
- ^ Васіль Дэ Эм (02.09.2019) Першы беларускі пісьменьнік, якога намінавалі на Нобэлеўскую прэмію ЗБС "Бацькаўшчына"
- ^ Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 93. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
- ^ Пранчак, Леанід Беларуская Амерыка. — Менск: 1994. — С. 287.
- ^ На суд гісторыі. Успаміны. Дыялогі. — Менск: 1994. — С. 230.
- ^ Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 94. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
- ^ Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 93. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
- ^ Сяднёў, Масей Масеева кніга. Успаміны, старонкі дзённіка, эсэ. — Менск: 1994. — С. 263—290.
- ^ а б в Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 94—95. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
- ^ Сяднёў, Масей Масеева кніга. Успаміны, старонкі дзённіка, эсэ. — Менск: 1994. — С. 280.
- ^ Сяднёў, Масей Масеева кніга. Успаміны, старонкі дзённіка, эсэ. — Менск: 1994. — С. 281, 282.
- ^ Сяднёў, Масей Масеева кніга. Успаміны, старонкі дзённіка, эсэ. — Менск: 1994. — С. 277.
- ^ На суд гісторыі. Успаміны. Дыялогі. — Менск: 1994. — С. 236.
- ^ Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 97. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
- ^ Сяднёў, Масей Патушаныя зоры. — Новы-Ёрк—Мюнхен: 1975. — С. 172.
- ^ Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 92. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
- ^ Імёны Свабоды // Радыё Свабода, 8 верасьня 2006
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 1 верасьня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Памерлі 5 лютага
- Памерлі ў 2001 годзе
- Пахаваныя на Беларускіх могілках у Саўт-Рывэры
- Беларускія літаратары
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Высланыя на Калыму
- Беларусы ў Нямеччыне
- Беларусы ў ЗША
- Памерлі ў ЗША
- Сябры Беларускай цэнтральнай рады
- Беларускія калябаранты з нацысцкай Нямеччынай