Аляксей Кароль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аляксей Кароль
Імя пры нараджэньні Аляксей Сьцяпанавіч Кароль
Род дзейнасьці Журналіст, рэдактар
Дата нараджэньня 29 траўня 1945
Месца нараджэньня пасёлак Копысь, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Дата сьмерці 12 верасьня 2015
Месца сьмерці Сынгапур
Грамадзянства Беларусь
Занятак журналіст
Бацька Сьцяпан Кароль
Дзеці Сын Дачка
Дадаткова Рэдактар газэты «Новы час» (2007—2015)

Аляксей Кароль (29 траўня 1945; Копысь, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць12 верасьня 2015, Сынгапур) — беларускі грамадзкі дзеяч, журналіст. Рэдактар беларускамоўнай газэты «Новы час» (2007—2015). Кандыдат гістарычных навук.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 29 траўня 1945 году ў пасёлку Копысь Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Бацька, родам зь Бярэзінскага раёну, пасьля фронту працаваў партыйным сакратаром і старшынёй выканкаму Смаргонскага раёну (Гарадзенская вобласьць), пазьней — кіраўніком піўнога бровара ў Маладэчне (Менская вобласьць). Маці была настаўніцай. Да 7 клясы навучаўся ў Смаргоні. Школу скончыў у Маладэчне. У 1964—1967 гг., пасьля 10 клясаў, цягам 3 гадоў служыў танкістам у савецкім войску, што разьмяшчалася ў Нямецкай Дэмакратычнай Рэспубліцы[1]. У 1971 годзе скончыў гістарычны факультэт Менскі педінстытуту .

Кандыдацкую дысэртацыю абараніў па тэме пасьляваеннай акупацыі Нямеччыны ў 1945—47 гадах. Працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі Навук БССР, Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ.

Аўтар трох кніг і манаграфій: пра Першую расейскую рэвалюцыю 1905—1907 гадоў, пра Другі зьезд РСДРП і пра Ўсевалада Ігнатоўскага.

У канцы 1980-х пісаў даведачную інфармацыю пра рэабілітацыю Зьмітра Жылуновіча і Ўсевалада Ігнатоўскага, а таксама іншых «нацдэмаў», рэпрэсаваных у 20-30-я гады ХХ стагоддзя.

Адзін з заснавальнікаў Партыі народнай згоды. Некалькі разоў быў ініцыятарам аб’яднаньня сацыял-дэмакратаў. У 2004 годзе балятаваўся ў парлямэнт у Маладэчне. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году быў даверанай асобай Аляксандра Казуліна.

З 1992 году выдаваў незалежную газэту «Згода», якую зачынілі за два дні да выбараў 17 сакавіка 2006 году — за карыкатуры на прарока Мухамеда. Па факце перадрукоўкі гэтых карыкатур была заведзена крымінальная справа, у якой Аляксей Кароль быў сьведкам.

З 1992 г. намесьнік старшыні Партыі народнай згоды. На 2001 г. быў намесьнікам старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада»[2].

З 2007 г. працаваў галоўным рэдактарам газэты «Новы час». 3 чэрвеня 2008 г. перамог у Міжнародным конкурсе журналістаў імя Найта, узнагароду за ўдзел у якім 12 лістапада ўручыў Міжнародны цэнтар для журналістаў(en) (Вашынгтон, ЗША)[3]. У 2009 атрымаў узнагароду “Вольная прэса ва Усходняй Еўропе ад Фонда Цайт (Германія)  і Фонда Вольнага Слова[4] (Нарвегія). Узнагарода была ўручана 3 чэрвеня 2009 г. у Нарвежскім Нобелеўскім Інстытуце ў Осла.

У чэрвені 2015 г. выпусьціў дакумэнтальны фільм «1990-я: Як гэта было, і які шлях мы не прайшлі»[5]. Цягам 2015 Кароль змагаўся з ракам лёгкіх, але працягваў актыўна ўдзельнічаць у працы рэдакцыі і грамадзкім жыцьці Беларусі. Апошнія тры месяцы жыцьця правёў ў коле сям’і сына ў Сынгапуры, дзе праходзіў курс лячэньня. Памёр 12 верасьня 2015 году ў Сынгапуры.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]