Czasopis
| Czasopis | |
| Тэматыка | Беларуская культура |
|---|---|
| Пэрыядычнасьць | Штомесяц |
| Краіна | Польшча |
| Адрас | Беласток, вул. Ліпава, д. 4/221 |
| Заснавальнік | Аб’яднаньне беларускіх журналістаў |
| Выдавец | рэдакцыя часопісу |
| Галоўны рэдактар | Юры Хмялеўскі |
| Дата заснаваньня | 1990 год |
| Мова | Беларуская, польская |
| Аб’ём | 56 старонак (№ 10, 2012) |
| Наклад | 1050 |
| ISSN | 1230-1876 |
| Афіцыйны сайт | www.czasopis.pl |
Czasopis (Часопіс) — грамадзка-культурны часопіс, што выходзіць штомесяц. Заснаваны ў 1990 ў Беластоку Аб’яднаньнем беларускіх журналістаў. Выходзіць на беларускай і польскай мовах. З 1992 году галоўны рэдактар выданьня — Юры Хмялеўскі[1].
Выданьне зьмяшчае штомесячны агляд грамадзка-палітычных і культурных падзеяў на Беласточчыне, у Беларусі, Польшчы і ў сьвеце. Асьвятляецца становішча беларускае нацыянальнае супольнасьці, царкоўнае жыцьцё ў Польшчы й на Беласточчыне, гісторыя праваслаўных прыходаў і цэркваў.
«Czasopis» друкуе ўспаміны ўдзельнікаў гістарычных падзеяў у Польшчы й на Беларусі, артыкулы пра дзеячаў беларускае культуры, творы беларускіх пісьменьнікаў Беласточчыны. Друкуюцца дыскусійныя матар’ялы, лісты чытачоў, інтэрвію. Аўтарскую рубрыку меў вядомы пісьменьнік і публіцыст зь Беласточчыны Сакрат Яновіч.
У часопісе зьмяшчаюцца таксама: каляндар падзеяў, агляд друку, рэцэнзіі[2], прэзэнтацыі.
Выданьне ілюстраванае.
Управа
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Управа часопісу мае назву рэдакцыя. Яе асабісты склад:
- Юры Хмялеўскі
- Вяслаў Харужы
- Славамір Іванюк
- Галена Казлоўская-Глагоўская
- Януш Корбель
- Тамара Болдак-Яноўская
- Юры Сульжык
- Тамаш Суліма
- Магдаліна Пятрук — пісар рэдакцыі
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула пра пэрыядычныя выданьні. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |