Перайсьці да зьместу

Прэмія імя Карласа Шэрмана

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прэмія імя Карласа Шэрмана — штогадовая літаратурная прэмія Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і дабрачыннага Фонду «Вяртаньне». Заснаваная ў 2016 годзе. Надаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову.

  • вызначэньне найлепшых перакладаў кніг на беларускую мову;
  • падтрымка школы мастацкага перакладу ў Беларусі;
  • ушанаваньне памяці выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана.

Прэмія прысуджаецца за мастацкую кнігу, перакладзеную на беларускую мову і выдадзеную ўпершыню ў папяровым ці электронным выглядзе ў годзе, што папярэднічае году намінацыі на гэтую прэмію. Выдадзенай упершыню лічыцца кніга, больш за 50% зьместу якой надрукавана ўпершыню. Кніга, якая намінуецца на конкурс, павінна быць выдадзеная ў папяровым або электронным варыянце паміж 1 студзеня і 31 сьнежня каляндарнага году, за які быў абвешчаны конкурс.

Конкурс Прэміі складаецца з наступных этапаў:

  • Першы этап: прыём заявак і кніг Аргкамітэтам на конкурс;
  • Другі этап: публічнае абвяшчэньне Поўнага сьпісу кніг, прынятых да ўдзелу ў конкурсе;
  • Трэці этап: публічнае абвяшчэньне Кароткага сьпісу кніг-фіналістаў конкурсу;
  • Чацьвёрты этап: абвяшчэньне і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня ляўрэата/ляўрэатаў Прэміі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]