Нацыянальная літаратурная прэмія (Беларусь)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Нацыянальная літаратурная прэмія
Краіна BLR
Тып Дыплём
Каму ўручаецца Беларускія літаратары, паэты-песеньнікі, літаратурныя крытыкі
Статус Уручаецца
Статыстыка
Першае ўзнагароджаньне 2015

«Нацыянальная літаратурная прэмія» — літаратурная прэмія, заснаваная ў 2015 годзе Саюзам пісьменьнікаў Беларусі, Міністэрствам інфармацыі Беларусі. Прозьвішчы пераможцаў становяцца вядомымі на Сьвяце беларускага пісьменства.

Гісторыя. Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднікам Нацыянальнай літаратурнай прэміі лічыцца рэспубліканскі конкурс на лепшы літаратурны твор году, ляўрэятам якога ўручаліся статуэткі «Залаты Купідон» і дыплёмы[1].

Нацыянальная літаратурная прэмія зацьверджана ў 2015 годзе. Заснавальнікі літаратурнага конкурсу — міністэрствы інфармацыі, культуры і адукацыі РБ, Саюз пісьменьнікаў Беларусі[2]. Аргкамітэт конкурсу складаецца з прадстаўнікоў трох міністэрстваў: інфармацыі, адукацыі, культуры, — а таксама Саюза пісьменьнікаў Беларусі, Выдавецкага дома «Звязда» і Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Творы адбіраюцца экспэртнай камісіяй і журы конкурсу. Урачыстая цырымонія ўзнагароджаньня ляўрэятаў праводзіцца падчас сьвяткаваньня Дня беларускага пісьменства[2].

Першае ўзнагароджаньне адбылося 6 верасьня 2015 году ў Шчучыне падчас сьвяткаваньня 22-га «Дня беларускага пісьменства»[3].

Памер прэміі складае каля 30 базавых велічынь[1].

Пералік ляўрэятаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2015[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Проза — Уладзімер Саламаха, аповесьць «І нямя шляху чужога».
  • Паэзія — Тамара Краснова-Гусачанка, зборнік паэзіі «Встреча».
  • Дзіцячая літаратура — Ганна Скаржынская-Савіцкая, кніга казак «Надзейка-чарадзейка».
  • Драматургія — Натальля Голубева, за цыкл сцэнарыяў для перадач «Обратный отсчет» («ОНТ»).
  • Крытыка і літаратуразнаўства — Дзяніс Марціновіч, кніга «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча».
  • Публіцыстыка — Міхаіл Шыманскі, кніга нарысаў «Мы этой памяти верны».[4]

2016[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2017[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2018[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2019[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


2020[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Лепшым літаратарам Беларусі павялічылі прэміі. Радыё «Спадарожнік» (28 жніўня 2015). Праверана 8 верасьня 2015 г.
  2. ^ а б Яна Явіч (17 ліпеня 2017) Адбор будзе строгі. НББПраверана 8 верасьня 2015 г.
  3. ^ Першая Нацыянальная літаратурная прэмія будзе ўручана ў Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне. Звязда (3 сакавіка 2015). Праверана 8 верасьня 2015 г.
  4. ^ Яна Багданава (6 верасня 2015) 6 авторов получили Первую национальную литературную. СБ. Беларусь сегодняПраверана 8 верасьня 2015 г.
  5. ^ 2016 год // Нацыянальная літаратурная прэмія, 2019 г. Праверана 22 кастрычніка 2020 г.
  6. ^ 2017 год // Нацыянальная літаратурная прэмія, 2019 г. Праверана 22 кастрычніка 2020 г.
  7. ^ 2018 год // Нацыянальная літаратурная прэмія, 2019 г. Праверана 22 кастрычніка 2020 г.
  8. ^ 2019 год // Нацыянальная літаратурная прэмія, 2019 г. Праверана 22 кастрычніка 2020 г.
  9. ^ Названыя пераможцы Нацыянальнай літаратурнай прэміі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 13 жніўня 2020 г. Праверана 15 жніўня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кантакты // Нацыянальная літаратурная прэмія, 2020 г. Праверана 15 жніўня 2020 г.