Перайсьці да зьместу

Залаты Купідон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Залаты Купідон»
АрганізатарСаюз пісьменьнікаў Беларусі
ПравядзеньнеДзень беларускага пісьменства
КраінаБеларусь
Узнагародабронзавая статуэтка
Першае прысуджэньне2006
Апошняе прысуджэньне2013
Бягучы ўладальнікАлесь Савіцкі (проза)
    Нацыянальная літаратурная прэмія[1] → 

«Залаты́ Купідо́н» — літаратурная прэмія рэспубліканскага конкурсу «Лепшая кніга году», якая ўручалася ў 2006—2013 гадах на Дні беларускага пісьменства.

У 2006 годзе Савет міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў літаратурную прэмію. Заснавальнікамі конкурсу сталі Міністэрства адукацыі Беларусі, Міністэрства інфармацыі Беларусі і Міністэрства культуры Беларусі, а таксама Саюз пісьменьнікаў Беларусі (СПБ) і Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт. 2 верасьня 2007 году адбылося першае ўзнагароджаньне на 14-м Дні беларускага пісьменства, які праходзіў у Шклове (Магілёўская вобласьць). У Палажэньні конкурсу згадваліся прэміі за прозу, паэзію, драматургію, дзіцячую літаратуру і крытыку. Творы праходзілі экспэртную ацэнку профільнай сэкцыі СПБ. Пераможцы атрымлівалі бронзавую статуэтку «Залаты Купідон», дыплём і грашовую ўзнагароду ў памеры 15 базавых велічыняў. За 2-е і 3-е месца давалі па 10 і 5 базавых велічыняў адпаведна. Заснаваць прэмію прапанаваў старшыня СПБ Мікалай Чаргінец. Статуэтку выканалі паводле эскізу скульптара Ўладзімера Жбанава, які ўвасобіў яе ў выглядзе Купідона. Статуэтка мела вышыню 30 см і вагу каля 4 кг[2].

У намінацыі «проза» пераможца ня выяўлены[3].

  1. ^ Лепшым літаратарам Беларусі павялічылі прэміі // Радыё «Спадарожнік», 28 жніўня 2015 г. Праверана 5 лютага 2021 г.
  2. ^ Натальля Кірпічэнкава. «Залаты Купідон» стрэліць трапна // Культура : газэта. — 10 сьнежня 2013. — № 35 (801).
  3. ^ Рыта Стах. Віншуем пераможцаў // Літаратура і мастацтва : газэта. — 30 жніўня 2013. — № 34 (4732). — С. 3. — ISSN 0024-4686.
  4. ^ Яна Явіч. Вітаем, пераможцы // Літаратура і мастацтва. — 5 верасьня 2013. — № 35 (4784). — С. 3.