Перайсьці да зьместу

Дэбют (літаратурная прэмія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча — літаратурная ўзнагарода, якая прысуджаецца літаратарам-пачаткоўцам.

Надаецца ў тых жанрах, у якіх пісаў Максім Багдановіч: паэзія, проза і мастацкі пераклад. Твор мусіць быць напісаны па-беларуску, аўтар на момант вылучэньня павінен мець ня больш за 35 поўных гадоў[1].

Заснаваная ў сьнежні 2010 году Беларускім ПЭН-цэнтрам ды Саюзам беларускіх пісьменьнікаў з удзелам расейскага бізнэсоўца беларускага паходжаньня Паўла Бераговіча[2].

Год Паэзія Проза Мастацкі пераклад
2010 Віталь Рыжкоў Наталка Харытанюк Наста Лабада
2011 Антон Францішак Брыль Віктар Марціновіч часопіс ПрайдзіСвет
2012 Андрэй Адамовіч Юлія Шарова Ганна Янкута

У 2016 годзе ў беларускай літаратурнай прасторы ўзьнік скандал па выніках уручэньня літаратурнай прэміі «Дэбют». На цэрымоніі ўручэньня прэміі намінацыя «Паэзія» засталася без пераможцы, у выніку чаго маладыя паэты палічылі такое рашэньне журы зьняважлівым да іх. Пасьля інцындэнту паэт Алесь Плотка, які увайшоў у шорт-ліст прэміі, зьвярнуўся да арганізатараў конкурсу з просьбай «каб брыдкі скандал, які ўзнік вакол гэтай намінацыі, быў вырашаны». Яго падтрымалі і астатнія шортлістэры. Алесь Плотка пракаментаваў, што сваім рашэньнем не прызначаць пераможцу сярод паэтаў журы парушыла статут прэміі, дзе напісана: «ў кожнай намінацыі вызначаюцца пераможца (1 месца) і даюцца два заахвочвальныя прызы»[3].