Перайсьці да зьместу

Кібарт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Kibart
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gibo + Bert
Gibo + Hart
Іншыя формы
Варыянт(ы) Кібэрт, Гібарт, Гібэрт
Вытворныя формы Геверт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Кібарт»

Кібарт (Кібэрт[1]), Гібарт (Гібэрт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Кібарт, Кібэрт або Гібэрт (Kibart[2], Kibert[2], Kibbert[3], Gibert) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гіб- (-кіб-) (імёны ліцьвінаў Гібік, Гібель, Кібар; германскія імёны Gibico, Giebel, Kiber) паходзіць ад гоцкага giba 'дарунак'[5], а аснова -берт- (-бэрт-, -барт-) (імёны ліцьвінаў Зыбарт, Любарт, Эйбарт; германскія імёны Siebart, Lubert, Eibert) — ад германскага berhta 'яркі'[6].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Кібарт складаецца з асноваў -гіб- (-кіб-) і -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Rattolt, Konrad), якая паходзіць ад германскага rad- 'рада'[7]. Такім парадкам, імя Кібарт азначае «падарунак рады»[8].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gibert[9].

У ваколіцах Мэмэлю адзначалася прозьвішча Kibert[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кибортъ Минимонтовичъ (Киборт Минимонтович[11], 1440—1492 гады)[12]; Simone Kyborthouicz (1506 год)[13]; Simoni Kyborthovycz (10 траўня 1506 году)[14]; domino Simone Kiborthowicz (12 траўня 1506 году)[15]; Троцкии панъ Шимко Кибортовичъ (30 сьнежня 1506 году)[16]; Киборт (да 10 чэрвеня і 18 ліпеня 1514 году)[17]; testamenti domini Simonis Kyborthowicz… filii sui domini Nicolai Kyborthowicz (28 траўня 1522 году)[18]; Nicolai Kyburthowicz (6 траўня 1527 году)[19]; Mikołaj Kibertowicz (20 верасьня 1527 году)[20]; Янъ Кгибортовичъ (1528 год)[21]; Ян Кибортович (1537 год)[22]; Hanvs Kibortowicz (12 кастрычніка 1561 году)[23]; Юръи Юшковичъ Кибартовичъ (1567 год)[24]; пана Валентына Яновича Киборта (10 кастрычніка 1596 году)[25]; Zygmunt Kibert Zedersok Podstoli Lidzki (27 чэрвеня 1697 году)[26]; Bołdowscy Franciszek i Jadwiga (Gibertowna) (1721 год)[27]; Kazimierz Kibart (1738 год)[28]; pater Vicentius Kibort (1746 год)[29]; Weronika Kibortt (1753 год)[30]; Magdalena Kibertowicz (1780 год)[31]; Marcjanna Gibbort (1787 год)[32]; Kazimierz Gibortt (1803 год)[33]; Piotr Gibert (1813 год)[34].

Кібартовічы (Kibartowicz) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[37].

Кібарты гербаў Дэспат, Ласятынскі, Равіч, Секер, Тапор і Ястрабец і Гібарты (Gibort) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні, Віленскага[38] і Лідзкага паветаў[39].

Гібэрты (Gibert) і Гібарты (Gibort) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні[40].

Кібарты (Kibort) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[41].

Лапатынскія-Кібарты — літоўскі шляхецкі род[42].

Лабецкія-Кібартовічы (Łabecki-Kibortowicz) гербу Юноша — літоўскі шляхецкі род[43].

Гебарты (Gebart) гербу Ястрабец — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[44] з ваколіцаў Рыпіна[45].

Кібэрты (Kibert) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Галіцкага павету[46].

Кібарт (Kibort) і Кібартовіч (Kibortowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[47].

Кібэрт (Kiebert) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[48].

На памежжы былога Жамойцкага староства і Прусіі існуе места Кібарты.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2004. S. 366.
  2. 1 2 Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 202.
  3. Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 30.
  4. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 279, 632.
  5. Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 131.
  6. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 16.
  7. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  8. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  9. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 64.
  10. KIBERT, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  11. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  12. Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 68.
  13. Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам: Ч. 1. — Вильно, 1843. С. 21.
  14. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 717.
  15. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 718.
  16. Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 525.
  17. Памятники истории Восточной Европы: Источники XV—XVII вв. Т. 6. Радзивилловские акты из собрания Российской национальной библиотеки: Первая половина XVI в. — Москва — Варшава, 2002. С. 26, 31.
  18. Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 74.
  19. Pergamentų katalogas. — Vilnius, 1980. P. 121.
  20. PL AGAD f. 354 Dział I nr 7541, Archiwum Warszawskie Radziwiłłów
  21. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 166.
  22. Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 73.
  23. Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 659.
  24. Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 719.
  25. Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 400.
  26. Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem XX. Pijarow w Warszawie, od roku 1732 do 1782, wydanego. T. 5. — Petersburg, 1860. S. 438.
  27. Pansevič V. Vilniaus miestiečių išsimokslinimas XVII—XVIII a. — Kaunas, 2017. P. 216.
  28. Muśniki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  29. Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 135.
  30. Szyłele, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  31. Muśniki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  32. Kobryń, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  33. Wilno św. Kazimierza, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  34. Kobryń, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  35. Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 301.
  36. Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 75.
  37. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 125.
  38. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 492, 566.
  39. Malewski Cz. Rody szlacheckie w powiecie lidzkim na Litwie w XIX wieku. — Wilno, 2002.
  40. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 492.
  41. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 103.
  42. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на К, Згуртаваньне беларускай шляхты
  43. Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 225.
  44. Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 272.
  45. Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 265.
  46. Polska encyklopedja szlachecka. T. 6. — Warszawa, 1936. S. 300.
  47. Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
  48. Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 986.