Гінят

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Gennat
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Ginn + Hatho
Іншыя формы
Варыянт(ы) Кінат, Кінят
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гінят»

Гінят (Кінат, Кінят) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Генёд (Genniod[1]) і Генат або Кінат (Gennat, Genat, Kynath[2]) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак'[4] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[5]), аснова -аўд- (-од-, -от-) (імёны ліцьвінаў Аціла, Отаўт, Атмут; германскія імёны Otilo, Ottolt, Otmot) — ад гоцкага audags 'шчасьце, асалода'[6], германскага *auð 'багацьце, спор'[7], а аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Гатаўт; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Hathald) — ад гоцкага *haþus[8], германскага hathu 'бой'[9].

Адпаведнасьць імя Генёт германскаму імю Genniod сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[10].

У Прусіі бытавала імя Генат: Genote (1289 год)[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кинъяту Ясколдовичу чотыри чоловеки (9 лістапада 1449 году)[12]; Ивашко Кгинятовичъ[13], Мацко Кгинъятовичъ[14], Мартинъ Кгинятович[15], Самашко Гинятовичъ[16], Якубъ Кгинятовичъ[17], Янъ Кгинятович[18] (1528 год); Григорь Кгинятъ (1567 год)[19]; дочъки его земянки господарьское повету Упитъского Альжбеты Анъдреевны Томашовое Лавъриновича Кгинъята и сына ее Юрья Томашевича Кгинъята (10 ліпеня 1586 году)[20]; земянка господаръская повету Упитъского Альжъбета Анъдреевъна Нацевича Томашовая Лавъриновича Кгинъята (17 ліпеня 1586 году)[21]; po śmierci Waska Giniatowca (2-я палова XVI ст.)[22]; Jan Giniat (1621 год)[23]; Jerzy Giniat[24], Andrzej Kuszleyko Giniatowicz… Dawid Kuszleyko Giniatowicz[25], Aleksander Giniat Kuszleyko[26] (1690 год).

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гіняты гербу Касьцеша і Гінятовічы гербу Касьцеша — літоўскія шляхецкія роды, якія мелі ўладаньні на Жамойці[29].

Кінатовічы (Kinatowicz) гербу Ястрабец[30] — літоўскі шляхецкі род[31].

У XVI ст. існаваў маёнтак Гінятавічы (Гинятовичи) у Жамойцкім старостве[32].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 186, 629.
  2. ^ Naumann H. Altnordische Namenstudien. — Berlin, 1912. S. 14.
  3. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 285.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
  6. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 43.
  7. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 72.
  8. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 70.
  9. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 87.
  10. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1964. P. 84.
  11. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 505.
  12. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 66.
  13. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 159.
  14. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 164.
  15. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 158.
  16. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 164.
  17. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 165.
  18. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 172.
  19. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1336.
  20. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 294.
  21. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 320.
  22. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 1 (1380—1584). — Vilnius, 1998. P. 106.
  23. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 70.
  24. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 70.
  25. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 204.
  26. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 206.
  27. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 402.
  28. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 18.
  29. ^ Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 4. — Rzeszów, 2001. S. 53.
  30. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 281.
  31. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 6. — Warszawa, 1936. S. 315.
  32. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 75.