Ядвіга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Hadwig
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Had + Wigo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Ядзьвіга, Ядовіг
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ядвіга»

Ядвіга, Ядзьвіга — жаночнае імя. Мужчынскае імя — Ядовіг

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Гадэвіг, Гадвіг або Едвіг, пазьней Гэдвіг (Hadewih, Hadwig, Edvigus[1], Hedwig) і Вікгад (Wichad) — імёны германскага паходжаньня[2][3][4]. Іменная аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Гатман, Гатаўт, Бернат; германскія імёны Hadoman, Hathald, Bernat) паходзіць ад гоцкага *haþus[5], германскага hathu 'бой'[6], а аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігунт, Вігмонт, Лодвік; германскія імёны Wigunt, Wigmunt, Lodvigus) — ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка'[7].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Jadwiga (Jedwiga, Hadwiga, Hedwiga, Hedwig, Hedwigis)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах[a]: Ядвига, Васкова дочка, сама отчичка, з матъкою своею Васковою Доротою (2 ліпеня 1493 году)[10]; Ego Hedvigis Jakubowna Niemierowicz haeres in Korkozyskia (17 лістапада 1502 году)[11]; Амъброжеи Ядовиговичъ (1528 год)[12]; Ядвига Григоровна (30 ліпеня 1545 году)[13]; Ядъвига Можеиковая[14], Едъвига Мелешъковна[15] (1565 год); Едвикга боранъки печет… Едвикга крупъница… Ядвикга Семерница (19 лютага 1566 году)[16]; листъ Павла Ядвиговича (3 траўня 1587 году)[17]; cum Giedviga Dundurowa (13 лютага 1620 году)[18]; пан Станислав Тишкевичъ з малъжонкою своею Едвигою Станиславовною (31 студзеня 1592 году)[19]; Адам Контер з сыном Лукашом, з жоною Едвигою… Контеровых дочок три первжои жоны — Кгендрута, Барбара а Ягнешка Адамовны Контеровны (4 сакавіка 1596 году)[20]; именемъ малжонки своей паней Ядвикги Яновны Киселевны (5 студзеня 1599 году)[21].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Варыянты імя паводле мэтрычнай кнігі XVIII ст. з касьцёла ў Цельшах: Edvigia, Jedwiga, Heduigis, Hedvigis, Jedvigis, Edvigis, Edwigia, Eduigia, Gedviga, Giedugij, Giedvigis, Giedwiga, Gedvigia[9]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l'ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 79.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 798, 1584.
  3. ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 357, 372.
  4. ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 228.
  5. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 70.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 87.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  8. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 287.
  9. ^ Mickienė I., Birbilaitė I. Moterų įvardijimas XVIII amžiaus pradžioje: Telšių bažnyčios krikšto metrikų studija // Respectus philologicus. Nr. 19 (24), 2011. P. 163.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 74.
  11. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 629.
  12. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 159.
  13. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 80.
  14. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 163.
  15. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 261.
  16. ^ Klovas M., Meilus T. Vilniaus magistratui pavaldžių vakarinių priemiesčių ir palivarkų 1566 m. pagalvės ir 1596 m. nekilnojamojo turto laikytojų mokesčių mokėtojų sąrašai // Lietuvos istorijos metraštis. 2015/1. P. 173, 176, 179.
  17. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 281.
  18. ^ Žemaičių vyskupijos vizitacijų aktai 1611—1651 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. XI, 2011. P. 365.
  19. ^ Jablonskis K. Lietuvių kultūra ir jos veikėjai. — Vilnius, 1973. P. 98.
  20. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 406—407.
  21. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 8. — Вильна, 1875. С. 482.