Гер’ят

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Gerath
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gero + Hatho
Іншыя формы
Варыянт(ы) Герат, Гір’ят, Гірэт
Зьвязаныя імёны Hatger
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гер’ят»

Гер’ят (Гір’ят), Герат (Гірэт) — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Герад або Герат (Gerad, Gerath, Gerat[1]) і Гатгер (Hatger) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[3], а аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Гатаўт; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Hathald) — ад гоцкага *haþus[4], германскага hathu 'бой'[5].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gerad[6]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавала імя Герат (відаць, германскага паходжаньня[7]): Stanislaus Alexy Gyerath de Brzoszova (1495 год)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: именеицо в Менскомъ повете Кгирятовича а Кготевича (27 ліпеня 1495 году)[9]; бояринъ еишишъскии на имя Станько Кгиретовичъ и з братомъ своим роднымъ Талкомъ (10 ліпеня 1496 году)[10]; именье в Менском повете на имя Гармановское а Кгирятово (2 кастрычніка 1497 году)[11]; actum et datum in Solak (presentibus) Venerabili Georgio Gerhato in Solak auditore causarum, publico notario episcopi Vilnensis necnon honorabilibus et discretis Joanne Gerhato in Oszyeroszy (28 верасьня 1516 году)[12]; Giriatowszczyzna (1744 год)[13]; Garedt Fabjan (1768 год)[14].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гер’ятовічы або Гір’ятовічы (Gieriatowicz, Giriatowicz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Гадуцішкаў, Кабыльніку, Камаяў і Лынтупаў[16].

Гератовічы (Gieratowicz) гербу Орля — літоўскі шляхецкі род[17] з ваколіцаў Дзісны[18].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся маёнткі Гірыяты, Гір’ятавічы і Гіратышкі ў Лідзкім павеце[19].

На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Гір’яты, на гістарычнай Вількаміршчыне — Герацішкі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Магчыма, Гералты

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 286.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 584, 794.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 70.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 87.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 67.
  7. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 216.
  8. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 6. — Wrocław, 1981—1983. S. 392.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 113.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 145.
  11. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 164.
  12. ^ Rowell S. C. Peter de Carwynisky and the Foundations of St Peters (Paberžė) and Holy Trinity Chantry (Maišiagala): Ruminations of an Archive Rodent on Parish Formation in Lithuania ca 1495—1533 // Ministri historiae: E. A. Rimšos 65-mečio sukakčiai. Vilnius, 2013. P. 10.
  13. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  14. ^ Kłapkowski W. Konwent Dominikanów w Sejnach // Ateneum wileńskie. R. 13, z. 2. — Wilno, 1938. S. 92 (160).
  15. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 310.
  16. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 80.
  17. ^ Шляхта ВКЛ, Генэалёгія Лычкоўскіх
  18. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 281.
  19. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 196.