Вісконт
Вісконт лац. Viskont | |
Wisgonda | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Wiso + Gundo |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Вісконт» |
Вісконт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вісагунд, Вісігунда або Вісгунд, пазьней Вісгонда (Wisagund, Wisigunde[1], Wisgund[2][3], Wisgonda[4]) — імя германскага паходжаньня[5][6]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisigard, Wisemund, Vismuot) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны', а аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) — ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[7]. Такім парадкам, імя Вісконт азначае «мудрасьць бітвы»[6].
У Польшчы бытавала імя Вісканта (Вісконта[8]): Wiscanta (1329 год)[9].
У Прусіі адзначалася імя Віскант: Wiskant (1361 год)[10]. Апроч таго, у Прусіі бытавала прозьвішча Wiskandt (Wiskant)[11][12][13], у ваколіцах Мэмэлю адзначалася прозьвішча Wieskand[14].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: боярину виленскому Товтвилу Висконтовичу (10 жніўня 1495 году)[15]; Висконт Едейкович (1538 год)[16]; Symon Wiskont (1690 год)[17]; Jan Wiskont… Andrzey Wiskont (2 сакавіка 1758 году)[18]; Rafał Wiskont (19 лютага 1764 году)[19]; Jerzy Wiskont (1784 год)[20].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Таўтвіл Вісконтавіч — віленскі баярын, які ўпамінаецца ў 1495 годзе
Вісканты (Вісконты) — літоўскі шляхецкі род[21].
Як памяншальную форму ад імя Вісконт разглядаюць імя палачаніна Віскошы (Вискоша полоца(нинъ)[22]), надпіс зь якім той пакінуў у XII стагодзьдзі ў катэдры Святога Марціна ў Люцы[23].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Thüngen L. F. Das Namenbuch: Nachschlagewerk der Namenkunde. — Aschaffenburg, 2003. S. 711.
- ^ Weitershaus F. W. Das neue Vornamenbuch 8000 Vornamen: Herkunft u. Bedeutung. — München, 1988. S. 187.
- ^ Weitershaus F. W. Das neue Vornamenbuch 8000 Vornamen: Herkunft u. Bedeutung. — München, 1988. S. 351.
- ^ Schaar J. Woordenboek van voornamen. — Utrecht, 1984. S. 363.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1623.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Славянский именослов или собрание славянских личных имен в алфавитном порядке. — СПб., 1867. С. 39.
- ^ Codex diplomaticus Majoris Poloniae. — Posnaniae, 1840. S. 103.
- ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 737.
- ^ WISKANDT (Ortsfamilienbuch Pobethen), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ^ WISKANDT (Ortsfamilienbuch Stockheim), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ^ WISKANT, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ^ WIESKAND, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 82.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 315.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 183.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 35. — Вильна, 1910. С. 46, 49.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 13. — Вильна, 1886. С. 235.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 525.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на В, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Михеев С. М. Муромец, брянец и полочанин в Лукке. Oб известных и новонайденных древнерусских надписях на стенах собора св. Мартина // Studi Slavistici. XX, 2023, 2. P. 14.
- ^ Варонін В. Гордин А. М. «…А потом забралася до Рыма». Граффито полоцкого странника XII века в Италии. Полоцк, 2023. 79 с. // Беларускі гістарычны агляд, 2024.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)