Вісьвіда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Wisvida
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Wiso + Wido
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вішвід, Вісавід
Вытворныя формы Войшывід
Зьвязаныя імёны Widuis
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вісьвіда»

Вісьвіда (Вішвід, Вісавід) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Вісьвіда або Вісьвіт (Wisvida, Wiswith[1]) і Відвіс (Widuis[2]) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisigard, Wisemund, Vismuot) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны', а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[4].

У Прусіі бытавала імя Wissewit[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Данил Висовидович (паміж 1387 і 1392 гадамі)[6][7]; боярина вилькомирского Юря Вишъвидовича (25 верасьня 1536 году)[8]; Stanislaw Wisvido (1563 год)[9];

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Briggs K. An index to personal names in English place-names. — Nottingham, 2023. P. 296.
  2. ^ Barber H. British Family Names: Their Origin and Meaning, with Lists of Scandinavian, Frisian, Anglo-Saxon and Norman Names. — Longon, 1894. P. 50.
  3. ^ Schonfeld M. Wörterbuch der altgermanischen personen-und völkernamen. — Heidelberg, 1911. S. 268.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 120.
  6. ^ Поручная грамота за Гридка Константиновича (1387—1392), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  7. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 108.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 19 (1535—1537). — Vilnius, 2009. P. 231.
  9. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 425.