Перайсьці да зьместу

Вішымут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Vismuot
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Wis + Muta
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вісімот
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вішымут»

Вішымут, Вісімот — мужчынскае імя.

Вісмут або Вісмода (Vismuot, Wismoda[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісбар, Вісігерд, Вісімунт; германскія імёны Wisbar, Wisigard, Wisemund) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны'[4], а аснова -мод- (-мот-, -мут-) (імёны ліцьвінаў Мотар, Мутаўт, Эймут; германскія імёны Motar, Muotolt, Eimuot) — ад гоцкага moþs '(баявы) дух, лютасьць, адвага'[5]. Такім парадкам, імя Вішымут азначае «дух мудрасьці»[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Вишимоут (умова 1219 году), Висимотъ (Галіцка-Валынскі летапіс)[6].

  • Вішымут ( па 1219) — літоўскі князь з роду Булевічаў
  1. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 232.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1127, 1624.
  3. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. ^ ПСРЛ. Т. 2. — СПб., 1845. С. 188.