Перайсьці да зьместу

Майнц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Майнц
Населены пункт
Сьцяг Герб
  • Кароткая назва: Mz[1]
Краіна Нямеччына
Зямля Райнлянд-Пфальц
Дата заснаваньня 12 да н. э.
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Nino Haase[d][2]
Геаграфія
Плошча
Вышыня НУМ 94 м[5]
Каардынаты 49°59′ пн. ш. 08°16′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 06131 і 06136
Паштовы індэкс 55116–55131
Нумарны знак MZ
Узнагароды
Сайт mainz.de (ням.)
Майнц на мапе Нямеччыны
Майнц
Майнц
Майнц

Майнц (па-нямецку: Mainz) — горад у Нямеччыне, сталіца фэдэратыўнай зямлі Райнлянд-Пфальц. Насельніцтва 209 779 чалавек (31 сьнежня 2015). Майнц месьціцца ля месца, дзе Майн сьцякае ў Райн. На супрацьлеглым правым беразе знаходзіцца сталіца зямлі Гэсэн горад Вісбадэн. Калі ўлічваць іншыя прылеглыя тэрыторыі і Франкфурт-на-Майне, места ўваходзіць у вялізную аглямэрацыю Франкурт-Майн-Райн, насельніцтва якой зьмяшчае каля 5,8 млн чалавек. Горад ёсьць транспартным вузлом і добра вядомы дзякуючы вінаробству.

Майнц быў заснаваны рымлянамі ў I стагодзьдзі да н. э. як вайсковая крэпасьць на самай паўночнай мяжы Рымскай імпэрыі і сталіца правінцыі Верхняй Германіі. Горад набыў значнасьць у VIII стагодзьдзі, калі быў часткай Сьвятой Рымскай імпэрыі. За гэтым часам горад быў сядзібай арцыбіскупства Майнцу. З гораду паходзіў выбітны вынаходнік друкарскага варштату Ёган Гутэнбэрг. Менавіта ў Майнцы Гутэнбэрт надрукаваў у 1450-х гадах свае першыя кнігі. За часам Другой сусьветнай вайны Майнц быў моцна пашкоджаны, то бок ён зьведаў больш за 30 паветраных налётаў, якія зьнішчылі большасьць гістарычных будынкаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]