Перайсьці да зьместу

Капланецкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Капланецкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Капланцы
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
  • 2290 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Паштовыя індэксы 223306[1]
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Капла́нецкі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Капланцы.

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Бярэзінскага раёну Барысаўскай акругі. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Ігуменскага раёну. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены адноўленаму Бярэзінскаму раёну.

21 сьнежня 2007 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Васільеўка, Вязькуцін 2, Галынка, Дубраўка, Каменны Барок, Людвікова, Масьцішча, Мацевічы — ліквідаванага Каменнаборскага сельсавету[2].

28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Астроўкі, Барсучына, Брадзец, Восава, Воступ, Жаліна, Ільлінка, Крапіўня, Месьціна, Міраслаўка, Налазы, Новае Жыцьцё, Падкамень, Плісічына, Пуцькава, Стары Койцін, Сяліба, Улесьсе, Усход, Чырвоны Араты і пасёлкі Адвага, Зорка, Колас, Краснае, Лучны Мост, Маёўка — ліквідаванага Сялібскага сельсавету[3]. У выніку лік вёсак у сельсавеце вырас з 21 да 47, зь якіх было 3 пасёлкі (аграгарадкі)[4].

  • 1 студзеня 1947 году — 16
  • 4 верасьня 2013 год — 47[4]