Мачаскі сельсавет
Ма́часкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Мачаск.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Бярэзінскага раёну Барысаўскай акругі. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Ігуменскага раёну. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены адноўленаму Бярэзінскага раёну.
28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Бабінка, Баравіца, Быковічы, Бярозаўка, Волы, Гужык, Дашніца, Дубраўка, Дулебы, Журавок, Забродзьдзе, Задор’е, Казлоў Бераг, Калінаўка, Карбаўское, Лосеўка, Любушаны, Мачаск, Несьцяроўка, Новыя Прыборкі, Падвосава, Пчэлінск, Рубеж, Старыя Прыборкі, Уюноўка, Хутар, Цярэсіна, Ягадка — перададзеныя ў склад Пагосцкага сельсавету[1].
Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1 студзеня 1947 году — 18
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0. С. 175
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 136