Барысаўская акруга
Выгляд
| Барысаўская акруга | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | акруга |
| Уваходзіць у | Беларуская ССР |
| Адміністрацыйны цэнтар | Барысаў |
| Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
| Дата скасаваньня | 12 красавіка 1927 |
| Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
| Насельніцтва (1926) | 381,2 тыс. |
| Нацыянальны склад | беларусы — 85,7 %; габрэі — 6,2 %; палякі — 4,2 %; расейцы — 3,1 % |
| Плошча | 11,8 тыс. км² |
| Скасаваная | чэрвень 1927 |
| | |
Бары́саўская акру́га — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, што існавала зь ліпеня 1924 па чэрвень 1927 году. Адміністрацыйны цэнтар — места Барысаў.
Уключала 9 раёнаў: Барысаўскі, Бягомельскі, Бярэзінскі, Зэмбінскі, Крупскі, Лепельскі, Плешчаніцкі, Халопеніцкі, Чарэйскі.
У чэрвені 1927 скасаваны. Тэрыторыя разьмеркавана паміж Менскай, Аршанскай і Полацкай акругамі.
Паводле зьвестак перапісу 1926 году колькасьць насельніцтва складала 381,2 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 85,7 %; габрэі — 6,2 %; палякі — 4,2 %; расейцы — 3,1 %.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць]Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с.
| ||||||||