Пагосцкі сельсавет (Бярэзінскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Паго́сцкі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Пагост.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Бярэзінскага раёну Барысаўскай акругі. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Ігуменскага раёну. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены адноўленаму Бярэзінскаму раёну.

21 сьнежня 2007 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Альшанец, Барсукі, Высокая Гара, Глінішча, Дзевяніца, Замасточча, Карма, Медзенка, Старыя Гумны, Стаўпы, Тылькаўка, Харчычы, Ялоўка — ліквідаванага Высакагорскага сельсавету[1].

28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Бабінка, Баравіца, Быковічы, Бярозаўка, Волы, Гужык, Дашніца, Дубраўка, Дулебы, Журавок, Забродзьдзе, Задор’е, Казлоў Бераг, Калінаўка, Карбаўское, Лосеўка, Любушаны, Мачаск, Несьцяроўка, Новыя Прыборкі, Падвосава, Пчэлінск, Рубеж, Старыя Прыборкі, Уюноўка, Хутар, Цярэсіна, Ягадка — ліквідаванага Мачаскага сельсавету, а таксама вёскі Лешніца, Навасёлкі, Слабада, якія ўваходзілі ў склад Бярэзінскага сельсавету; населеныя пункты Альшанец, Барсукі, Высокая Гара, Вяшэўка, Глінішча, Дзевяніца, Журоўка, Замасточча, Карма, Медзенка, Селішча, Старыя Гумны, Стаўпы, Тылькаўка, Харчычы, Ялоўка перададзеныя з Пагосцкага сельсавету ў склад Дзьмітравіцкага сельсавету[2].

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]