Сялібскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Сялі́бскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сяліба.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Сьвіслацкага раёну Бабруйскай акругі. 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Клічаўскага раёну. 25 ліпеня 1931 году сельсавет перададзены Бярэзінскаму раёну. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Ігуменскага раёну. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены адноўленаму Бярэзінскага раёну.

21 сьнежня 2007 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Астроўкі, Брадзец, Восава, Воступ, Ільлінка, Крапіўня, Міраслаўка, Налазы, Новае Жыцьцё, Падкамень, Плісічына, Стары Койцін, Улесьсе, Усход, Чырвоны Араты — ліквідаванага Брадзецкага сельсавету[1].

28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Астроўкі, Барсучына, Брадзец, Восава, Воступ, Жаліна, Ільлінка, Крапіўня, Месьціна, Міраслаўка, Налазы, Новае Жыцьцё, Падкамень, Плісічына, Пуцькава, Стары Койцін, Сяліба, Улесьсе, Усход, Чырвоны Араты і пасёлкі Адвага, Зорка, Колас, Краснае, Лучны Мост, Маёўка — перададзеныя ў склад Капланецкага сельсавету.[2]

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1 студзеня 1947 году — 7

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]