Ляжынскі сельсавет
Выгляд
Ля́жынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Ляжына.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 жніўня 1924 году створаны Белічанскі сельсавет у складзе Бярэзінскага раёну Барысаўскай акругі. 16 ліпеня 1954 году сельсавет перайменаваны ў Ляжынскі. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Ігуменскага раёну. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены адноўленаму Бярэзінскаму раёну.
21 сьнежня 2007 году сельсавет ліквідаваны, вёскі Вялікія Лагі, Жарамец, Камісарскі Сад, Малыя Лагі, Пагулянка, пасёлкі Зялёны Гай, Калініна, Купы, Паўлаўка, Чырвоны Дар перададзеныя Паплаўскаму сельсавету; вёскі Баравіно, Белічаны,Ляжына перададзеныя Ўшанскаму сельсавету[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Об упразднении Бродецкого, Высокогорского, Каменноборского, Ляжинского, Якшицкого сельсоветов и изменении границ Богушевичского, Капланецкого, Погостского, Поплавского, Селибского, Ушанского сельсоветов Березинского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 81 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0 С. 175
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1. С. 221, 222