Перайсьці да зьместу

Фёдар Янкоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Янкоўскі.
Фёдар Янкоўскі
лац. Fiodar Jankoŭski
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 21 верасьня 1918
Памёр 13 лістапада 1989
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці мовазнаўца, пісьменьнік, філёляг
Кірунак мовазнаўства, проза
Мова расейская мова[2] і беларуская мова[2]
Дэбют нарыс у часопісе «Работніца і калгасьніца Беларусі» (1936)
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі
Заслужаны дзяяч навукі БССР Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Фёдар Янкоўскі (21 верасьня 1918, вёска Клетнае, цяпер Глускі раён Магілёўскай вобласьці — 13 лістапада 1989) — беларускі мовазнавец і пісьменьнік. Доктар філялягічных навук, прафэсар (1983).

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1936 годзе скончыў Рагачоўскі пэдагагічны тэхнікум. Працаваў настаўнікам Буцавіцкай школы Менскага раёну. Скончыў завочна Менскі настаўніцкі інстытут у 1939 годзе, філялягічны факультэт Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту ў 1948 годзе, асьпірантуру пры Менскім пэдагагічным інстытуце. Удзельнік савецка-фінскай (1940) і нямецка-савецкай войнаў.

Пасьля вызваленьня Беларусі працаваў адказным сакратаром рэдакцыі глускай раённай газэты «Сацыялістычная вёска», настаўнікам у сярэдняй школе, выкладнікам беларускай мовы, загаднікам катэдры беларускага мовазнаўства Менскага пэдагагічнага інстытуту. З 1983 — прафэсар катэдры беларускага мовазнаўства.

Сябар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1968 году. Складальнік зборнікаў крылатых словаў і афарызмаў, прыказак і прымавак, параўнаньняў, фразэалягізмаў. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі 1972. Узнагароджаны ордэнамі Айчыйнай вайны І ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», мэдалямі.

У ягоны гонар названая вуліца ў Менску.

Дэбютаваў у рэспубліканскім друку нарысам у 1936 (часопіс «Работніца і калгасьніца Беларусі»).

  • Абразкі (1975)
  • Прыпыніся на часінку (1979)
  • І за гарою пакланюся (1982)
  • Радасць і боль (1984)
  • З нялёгкіх дарог (1988)
  • Дыялектны слоўнік (вып. 1—3, 1959—1970)
  • Беларускае літаратурнае вымаўленне (1960)
  • Пытанні культуры мовы (1961)
  • Вусная мова і выразнае чытанне (з У. Калесьнікам, 1962)
  • Роднае слова (1967, 2-е выданне ў 1972, 3-е пад назвай «Беларуская мова» ў 1978)
  • Беларуская фразеалогія (1968, 1981)
  • Беларускія народныя параўнанні (1973)
  • Гістарычная граматыка беларускай мовы (ч. I — 1974, ч. II — 1977)
  • Сучасная беларуская мова (1984),
  • Само слова гаворыць (1986).
  • Фразеалагічны слоўнік (з Н. Гаўрош і Я. Лепешавым, 1973). Складальнік зборнікаў крылатых слоў
  • З беларускіх літаратурных крыніц (1960)
  • Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі (1957)
  • Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы (1962)
  1. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #1055795944 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ а б Jankoŭskì, Fedar Mìchajlavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі