Сядзіба Патоцкіх (Бярэзань)
| Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Сядзіба Патоцкіх | |
Палац Патоцкіх, рэканструкцыя аўтэнтычнага выгляду | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Бярэзань |
| Каардынаты | 53°50′10″ пн. ш. 27°33′13″ у. д.HGЯO |
| Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Сядзіба Патоцкіх на мапе Беларусі Сядзіба Патоцкіх | |
Сядзіба Патоцкіх — помнік архітэктуры першай паловы XIX стагодзьдзя ў Бярэзані. Знаходзіцца на правым беразе ракі Бярэзіны, на гістарычнай Палацавай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мураваная сядзіба ў Бярэзані будавалася ў першай палове XIX ст. і знаходзіўся ў валоданьні Патоцкіх.
За савецкім часам да 1970-х гадоў у будынку палаца разьмяшчалася школа, потым склад. Пазьней ён ніяк не выкарыстоўваўся і прыйшоў у занядбаны стан.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Палац — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне 2-павярховы будынак, накрыты вальмавым дахам. У цэнтры галоўнага фасада на 4 пілёнах разьмяшчаецца мэзанін, завершаны трыкутным франтонам. Дом апярэзваецца прафіляваным карнізам з дэнтыкуламі. Цэнтральным акцэнтам дваровага фасада ёсьць паўкруглы эркер, накрыты сферычным купалам і вэртыкальна падзелены паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Міжпаверхавы роўны пояс дзеліць фасады на два ярусы. Прастакутныя аконныя праёмы аздабляюцца руставанымі лучковымі броўкамі. Сымэтрыю будынку парушае 2-павярховая прыбудова да паўднёвай тарцовай часткі.
Усярэдзіне мае калідорны плян, у якім вылучаюцца цэнтральны вэстыбюль і круглая парадная заля. Міжпаверхавыя сходы разьмяшчаюцца асымэтрычна ў паўночным канцы калідору[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гістарычныя здымкі
- 1910 г.
- да 1918 г.
- 1960-я гг.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Набярэжная, 1
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Бярэзінскі сядзібны дом // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 101.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 612Г000042 |