Платон Галавач: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 89: Радок 89:
* Бугаёў Дз. З кагорты першых // Бугаёў Дз. Талент і праца. — Мн., 1979.
* Бугаёў Дз. З кагорты першых // Бугаёў Дз. Талент і праца. — Мн., 1979.
* Каленкович И. Творчество Платона Галавача: (Жанрово-стилевое своеобразие): Автор. дис. канд. филол. наук. — Мн., 1979.
* Каленкович И. Творчество Платона Галавача: (Жанрово-стилевое своеобразие): Автор. дис. канд. филол. наук. — Мн., 1979.
* Ліўшыц, У. Платон Галавач: лёс чалавека і пісьменніка// Брама. 2016.Вып.4.— Мн.: С.245-258.


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

Вэрсія ад 20:20, 3 лютага 2017

Платон Галавач
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 18 красавіка 1903, в. Пабокавічы, Бабруйскі павет, Менская губэрня (цяпер Бабруйскі раён)
в. Пабокавічы, Бабруйскі павет, Менская губэрня (цяпер Бабруйскі раён)
Памёр 29 кастрычніка 1937
Менск, турма НКУС БССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, празаік
Гады творчасьці 19211937
Жанр раман, аповесьць[d], апавяданьне і нарыс[d]
Мова беларуская мова
Дэбют «Загубленае жыцьцё», 1925
Творы на сайце Knihi.com

Платон Раманёнак Галава́ч (18 красавіка (5 красавіка паводле старога стылю) 1903, в. Пабокавічы, Бабруйскага пав. Менскай губ., цяпер Бабруйскі раён — 29 кастрычніка 1937, Менск, турма НКУС БССР) — беларускі пісьменьнік, празаік.

Біяграфія

Платон Галавач зь сялянскае сям’і. Застаўшыся бяз маці, зь сямі год наймаўся за пастуха. У 1922—1923 вучыўся ў Менскай партшколе, адначасова інструктар Барысаўскага павятовага камітэту камсамолу. У 1926 скончыў Камуністычны ўнівэрсытэт Беларусі ў Менску і стаў працаваць загадчыкам аддзела ЦК ЛКСМБ, з 1928 быў першым сакратаром ЦК ЛКСМБ і рэдактарам газэты «Чырвоная змена». Зь лістапада 1929 да сакавіка 1930 — намесьнік наркама асьветы БССР. Адзін з кіраўнікоў літаратурных арганізацыяў «Маладняк», БелАПП. У розны час рэдагаваў часопісы «Маладняк», «Полымя». Ініцыятар арганізацыі крытыка-творчага аддзяленьня МПІ. З пачатку сваёй літаратурнай дзейнасьці (1921) змагаўся за чысьціню роднае мовы, за яе дакладнасьць і выразнасьць. Абіраўся сябрам ЦК КПБ (1927—1930) і сябрам ЦВК БССР (1927—1935). Сябра Саюзу Пісьменьнікаў СССР з 1934.

Арышт

Арыштаваны 11 жніўня 1937 у Менску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 8/1, кв. 34. Падчас ператрусу сьледчыя канфіскавалі 67 сшыткаў рукапісаў (магчыма, сярод іх быў і раман «Ён»). У сувязі з арыштам выключаны з ВКП (б).

У нутранай турме НКВД лёс зьвёў Галавача зь яшчэ адным рэпрэсаваным пісьменьнікам Станіславам Шушкевічам, які пазьней успомніў такі эпізод:

Платона Галавача і Васіля Каваля я бачыў апошні раз 3 кастрычніка 1937 года. Іх прывялі сьведчыць супраць мяне. Скатаваны і зьнясілены, Платон Раманавіч доўга маўчаў... Нарэшце загаварыў: «За [мной] няма ніякай віны, таксама, як і за кожным з нас». Сказаў і заплакаў...[1]

Перад судом Галавач пакінуў у камэры запіску: «Таварышы, даруйце, калі чым вінаваты перад вамі. Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас. Платон».

28 кастрычніка 1937 на судзе (пачаўся а 22:15, скончыўся празь пятнаццаць хвілін) прызнаў сябе вінаватым. Тройкай НКУС асуджаны як «арганізатар тэрарыстычнае групоўкі» й за «правядзеньне нямецка-фашысцкай дзейнасьці» да вышэйшае меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці. Расстраляны празь некалькі гадзін пасьля прысуду. Сям’і было абвешчана, што памёр 25 сьнежня 1944 у лягеры ад паралічу сэрца. Рэабілітаваны 25 ліпеня 1956. Асабовая справа № 6852-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Сям’я

Быў жанаты зь Нікай Фёдараўнай Вечар (нарадзілася ў 1905 у в.Машчыцы, Слуцкі павет, Менская губэрня), якая была арыштаваная 5 лістапада 1937 у Менску. 28 лістапада 1937 яна асуджаная асобай нарадай пры НКУС як «чалец сям’і расстралянага ворага радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі канцлягер НКУС Казахскай ССР (в. Далінская). Пасьля вызваленьня вярнулася на радзіму. Рэабілітаваная трыбуналам БВА 24 ліпеня 1956. Асабовая справа В. № 6759-с захоў­ваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Творчасьць

Творчую дзейнасьць распачаў у 1921. Першае апавяданьне «Загубленае жыцьцё» апублікаванае ў газэце «Савецкая Беларусь» у 1925. У 1927 выйшла кніга апавяданьняў «Дробязі жыцьця». Тэматыка шматлікіх аповесьцяў, апавяданьняў, нарысаў зьвязана з грамадзянскай вайной і жыцьцём вёскі. Яго творы карысталіся посьпехам, перакладаліся на расейскую, польскую, украінскую, чэскую, ідыш i інш. мовы. Многія яго творы засталіся няскончанымі, у тым ліку кніга пра паўстаньне 1863—1864 і Кастуся Каліноўскага.

Успаміны пра Платона Галавача

Як успамінаў рэпрэсаваны паэт Павал Пруднікаў,

« Платон Галавач быў рослы, стройны, прыгожы малады чалавек з бялявай чупрынай, якой не стараўся закрываць свой шырокі і высокі лоб, з блакітнымі вачамі, белымі, як цукар, зубамі, з правільнымі рысамі твару, на якім заўсёды ззяла ўсмешка, акуратна апрануты і абуты. Пераважна любіў хадзіць у светла-шэрым касцюме і белай кашулі-касаваротцы, вышытай беларускім народным арнаментам і падпяразанай тонкім поясам з кутасамі. Ён заўсёды з кожным быў прыветлівы і стараўся трымацца роўным. У час гутаркі ніколі не перабіваў свайго субяседніка. Спачатку даваў магчымасць выказацца яму, а потым ужо гаварыў сам, ніколі ні на каго не павышаў голасу. Скажу шчыра — не любіць яго была нельга. »

А вось што прыгадваў пра пісьменьніка Я. Скрыган (таксама рэпрэсаваны):

« Любіў глядзець трошачкі спадылба, гаварыў вельмі спакойна і ціха, голас у яго быў мяккі, з малюсенькім насавым гучаннем. І здалося зусім нечаканым, што няма ў яго ні рэзкага жэсту, які звычайна выпрацоўвае прафесія, ні строгага позірку, ні павышанай камандзірскай ноты — усё па-чалавечы проста і душэўна».[2] »

Творы

  • Збор твораў: У 3 т. Мн., 1958. Т. 1. Апавяданні. Нарысы. Артыкулы. Т. 2. Аповесці. Т. 3. Праз гады: Раман.

Зборнікі апавяданьняў:

  • «Дробязі жыцьця» (1927)
  • «Хочацца жыць» (1930)
  • «Апавяданьні» (1934)

Зборнікі аповесьцяў:

  • «Вінаваты» (1930)
  • «Спалох на загонах» (1930, перавыдадзены ў 1996)
  • «Даляры» (1931)
  • «Носьбіты нянавісці» (1936, часопіс «Полымя рэвалюцыі»)
  • «Яны не пройдуць!» (1937, часопіс «Полымя рэвалюцыі»)
  • Раман «Праз гады» (1934, перавыдадзены ў 1936, 1984, 1992)
  • Нарыс пра будаўніцтва Беламарска-Балтыйскага канала «Ад Мядзьведжай гары да Белага мора» (1934)
  • Некалькі слоў пра сябе // Пра час і пра сябе. Мн., 1966.

У 1963 часопіс «Полымя» надрукаваў у №4 «Пісьмы Платона Галавача».

Ушанаваньне памяці

Імем Галавача названы вуліца і завулак у Бабруйску. У 1968 на будынку Гарбацэвіцкай школы Бабруй­скага раёну, дзе вучыўся Галавач, адкрытая мэмарыяльная дошка.

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ В. Куляшова. «Лясному рэху праўду раскажу». Мн., 1989.
  2. ^ Ян Скрыган. Некалькі хвілін чужога жыцця. — Мн., 1990. С. 52.

Літаратура

  • Галавач Платон // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
  • ГАЛАВАЧ Платон Раманавіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік у 6-ці тамах / АН Беларусі, Інстытут літаратуры ім. Я. Купалы; рэд. А. І. Мальдзіса.Т. 2: Верабей — Іваноў. — Мн.: БелЭн, 1993. — 543 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
  • Булацкі Р. В., Карніловіч Э. А. Платон Галавач — публіцыст. — Мн., 1973.
  • Бугаёў Дз. З кагорты першых // Бугаёў Дз. Талент і праца. — Мн., 1979.
  • Каленкович И. Творчество Платона Галавача: (Жанрово-стилевое своеобразие): Автор. дис. канд. филол. наук. — Мн., 1979.
  • Ліўшыц, У. Платон Галавач: лёс чалавека і пісьменніка// Брама. 2016.Вып.4.— Мн.: С.245-258.

Вонкавыя спасылкі