Раман
Рама́н (франц. roman, ням. Roman, ад лац. romanus — рымскі; у позьнім сярэднявеччы — твор, напісаны на раманскай мове[1]) — эпічны літаратурны жанр, як правіла празаічны, але можа быць вершаваным. Раман грунтуецца на аповедзе пра прыватны лёс чалавека ў грамадзтве й сьвеце[1].
Тэрмін «раман» паходзіць ад францускага romanz альбо roman, што зьяўляецца скаротам лацінскага выразу romanice loqui — «гаварыць па-раманску», то бок на нэалацінскай мове. Паняткам «conte roman» пачалі называцца творы, напісаныя на народнай мове (замест агульнапрынятай лаціны).
Раман адрозьніваецца ад навэлі, аповесьці й апавяданьня сваёй працягласьцю й большай складанасьцю, больш дэтальнай распрацоўкай дзеяньня й абставінаў, большай колькасьцю герояў. Аднак існуюць і кароткія раманы, таксама як і доўгія апавяданьні.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Перадгісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раман, як апавядальны празаічны твор, быў вядомы яшчэ ў антычнай літаратуры, то бок прадстаўнікамі аўтараў такіх твораў ёсьць Лёнг («Дафніс і Хлёя»), Харытон («Херэй і Каліроя»), Геліядор («Этыёпіка») у старажытнагрэцкай і Пэтроніюс («Сатырыкон»), Апулей («Мэтамарфозы ці Залаты асёл») у старажытнарымскай і старажытна-ўсходняй літаратуры, як то Чатыры клясычныя раманы або «Аповесьц пра Гэндзі». Аднак у сучасным літаратуразнаўстве прынята аддзяляць гэтыя літаратурныя формы ад сучаснага рамана.
Зараджэньне раману
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сваёй сучаснай форме раман пачаў зараджацца ў сярэдзіне XII стагодзьдзя на хвалі імкненьняў азнаёміць эўрапейскае грамадзтва (перш за ўсё францускае) з антычнымі мітамі, творамі антычных аўтараў. Эпічныя жэсты зь іхнымі разгалінаванымі сюжэтамі й шматлікімі пэрсанажамі таксама паспрыялі фармаваньню раманнага жанру. Гэтак зьявіліся першыя раманы: «Раман пра Аляксандра», « Раман пра Тыбы», «Раман пра Трою», «Раман пра Энэя» — кампіляцыі, вечнае перабіраньне антычных аўтараў. Тады раманам называлі апавядальны твор, напісаны нейкай з раманскіх моваў. У Сярэднявеччы таксама атрымалі пашырэньне рыцарскія раманы, як то цыкль артураўскіх раманаў Крэт’ена дэ Труа. Рыцарскія раманы часьцяком выкарыстоўвалі сюжэты такіх эпасаў, як то «Песьня пра Ралянда» або «Песьня пра Гіёма Оранскага» ды іншых твораў падобнага тыпу. Гэтыя творы часьцяком былі блізкія да эпічнага жанру паэзіі й стылістычна істотна адрозьніваліся ад рамана ў ягоным сучасным выглядзе, таму некаторымі дасьледчыкамі прынята разглядаць гэтыя жанры разам з антычным раманам, асобна ад сучаснага .
У эпоху Адраджэньня зьявіліся пародыі на рыцарскі сярэднявечны раман («Гарганцюа і Пантагруэль» аўтарства Франсуа Рабле) — раман з элемэнтамі рэалізму, у форме казкі ці сатыры, запазычанай з фальклёру, «Дон Кіхот» Мігеля Сэрвантэса ёсьць правобразам рэалістычнага рамана.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рыцарскі раман у беларускай літаратуры. Сяргей Кавалёў
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |