Полымя (часопіс)
Полымя | |
Тэматыка | літаратура, мастацтва, грамадзтва |
---|---|
Пэрыядычнасьць | штомесяц |
Краіна | Беларусь |
Адрас | Менск, вул. Хмяльніцкага, д. 10а |
Заснавальнік | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь |
Выдавец | РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“» |
Галоўны рэдактар | Алена Мальчэўская |
Дата заснаваньня | 20 сьнежня 1922 (102 гады таму) |
Мова | Беларуская |
Аб’ём | 192 старонкі |
Наклад | 1567 (чэрвень 2016) |
ISSN | 0130-8068 |
Афіцыйны сайт | polymja.lim.by |
«По́лымя» — літаратурна-мастацкі і грамадзка-палітычны часопіс. Выдаецца з 20 сьнежня 1922 году ў Менску[1] штомесяц на беларускай мове. Старэйшае беларускае літаратурна-мастацкае выданьне. Падпісны індэкс выданьня на «Белпошце» — 74985.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя дзесяць гадоў (да 1932) часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі Зьмітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Янка Купала, Якуб Колас, В. Нодэль, А. Сянкевіч, Міхась Чарот і інш. У 1932—1941 гадах выходзіў пад назвай «Полымя рэвалюцыі». У гады Вялікай айчыннай вайны не выходзіў. Адноўлены ў студзені 1945 году па распараджэньні Савета Міністраў Беларускай ССР.
На старонках часопіса былі ўпершыню апублікаваныя раманы «Людзі на балоце» Івана Мележа, «Птушкі і гнёзды» Янкі Брыля, «Сэрца на далоні» Івана Шамякіна і многія іншыя творы.
Сучаснасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Уваходзіць у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы "Выдавецкі дом «Звязда».
У часопісе друкуюцца творы беларускіх пісьменьнікаў, пераклады твораў клясыкаў сусьветнай літаратуры і сучасных пісьменьнікаў замежных краінаў, артыкулы па пытаньнях беларускай культуры і мастацтва, гісторыі, краязнаўства, эканомікі, грамадзка-палітычнага і сацыяльнага жыцьця Беларусі, рэцэнзіі.
Галоўныя рэдактары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Платон Галавач (1932—1933)
- Міхась Лынькоў (1933—1941)
- Пятрусь Броўка (1945—1948)
- Максім Танк (1948—1967)
- Павал Кавалёў (1967—1972)
- Кастусь Кірэенка (1972—1986)
- Сяргей Законьнікаў (1986—2002)
- Мікола Мятліцкі (2002—2014)
- Алесь Бадак (2014—2016)
- Алена Мальчэўская (2016—2021)
- Віктар Шніп (зь ліпеня 2021)
Вокладка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першую вокладку часопіса намаляваў мастак Міхась Філіповіч.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Часопісу «Полымя» - 90 гадоў Фотанавіны. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (20 сьнежня 2012). Праверана 21 сьнежня 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Я. Троська Юбілей часопісі «Полымя». // Асьвета : часопіс. — 1926. — № 8. — С. 110, 111.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сайт «Полымя»
- Беларуская Палічка // Архіў часопіса «Полымя»
- Архіў часопіса «Полымя». ў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
- Архіў часопіса «Полымя» ў Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Камунікат