Перайсьці да зьместу

Камуністычны ўнівэрсытэт БССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Камуністычны ўнівэрсытэт БССР
Цэнтральная Савецка-партыйная школа Беларусі імя У. І. Леніна, Вышэйшая партыйная школа Беларусі імя У. І. Леніна, Камуністычны ўніверсітэт Беларусі імя У. І. Леніна
Будынак Менскай партыйнай школы на вул. К. Маркса (1940)
Будынак Менскай партыйнай школы на вул. К. Маркса (1940)
Функцыянаваў кастрычнік 192519 верасьня 1932
Месцазнаходжаньне
Горад
Краіна

Камуністы́чны ўнівэрсытэ́т Белару́сі імя́ У. І. Ле́ніна — вышэйшая партыйная навучальная ўстанова, якая рыхтавала кіроўныя кадры партыйных і савецкіх работнікаў. Існавала з кастрычніка 1925 року да верасьня 1932 року. Разьмяшчалася на вуліцы Карла Маркса, 29.

Заснаваны ў Менску на базе Цэнтральнай савецка-партыйнай школы (1920—1925). Меў аддзяленьні: партыйнае, савецкае, прапагандысцкае, газэтнае, народнай адукацыі (з 1930); сэктары: асноўны (з падрыхтоўчым курсам), вячэрні, завочны (з 1927), курсавы. Тэрмін навучаньня — 3 гады.

Рэарганізаваны ў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі(be). На базе газэтнага аддзяленьня ўнівэрсытэту створаны Камуністычны інстытут журналістыкі(be).

  1. ^ Вячорка, Вінцук (30 кастрычніка 2017) Правапіс таксама расстралялі Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам. Радыё „Свабода“Праверана 6 жніўня 2021 г.
  2. ^ 130+ пахаваньняў выбітных беларусаў, якія варта наведаць у Менску Людзі. Радыё „Свабода“ (24 красавіка 2017). Праверана 6 жніўня 2021 г.
  3. ^ Сенкевич Александр Антонович (рас.) История медицины. Слонімскі дзяржаўны мэдычны коледж. Праверана 6 жніўня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]