Гарбацэвічы
| Гарбацэвічы, трансьліт. Harbacevičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Магілёўская |
| Раён | Бабруйскі |
| Сельсавет | Гарбацэвіцкі |
| Першыя згадкі | 16 стагодзьдзе |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°05′56″ пн. ш. 29°00′55,40″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 520 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 225 |
| Паштовы індэкс | 213842 |
| СААТА | 7208820041 |
| Нумарны знак | 6 |
| Гарбацэвічы на мапе Беларусі ± Гарбацэвічы | |
Гарбацэ́вічы[1] — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці, на шашы Р43. Гарбацэвічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Гарбацэвіцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1560 сяло ў Бабруйскай воласьці Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва, уласнасьць казны. У 1621 годзе сяло (9 двароў) і засьценак. Павобле інвэнтару Бабруйскага староства 1639 году 9 двароў, 28 жыхароў мужчынскага полу. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) году ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1860 годзе ў складзе аднайменнага маёнтку ў складзе Бабруйскага павету Менскай губэрні. Мелася вапнавая вытворчасьць. Паводле перапісу 1897 году пагост і сядзібы землеўладальнікаў (16 двароў, 53 жыхары), адасоблена разьмяшчаліся вал. праўленьне (3 двары, 23 жыхары, царква, школа, лячэбніца, штогод 2 чэрвеня праводзіўся таржок). Ад 20 жніўня 1924 году цэнтар сельсавету. У 1932 працавалі 2 кузьні, паравы млын. Працуюць майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, цэх Бабруйскай футравай фабрыкі, піларама, сярэдняя школа, бібліятэка, Дом культуры, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы садок, аддзяленьне сувязі, аддзяленьне ашчаднага банку, вэтэрынарны пункт, АТС, 2 крамы, сталовая, КБА[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 520 жыхароў
- 2007 год — 590 жыхароў, 210 двароў
- 1999 год — 623 жыхары
Вядомыя выхадцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Аляксандар Азярэц — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар энэргетыкі Рэспублікі Беларусь
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 78
- ↑ Гарбацэвічы // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 169