Машчыцы
Выгляд
Машчыцы | |
трансьліт. Maščycy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Слуцкі |
Сельсавет: | Беліцкі |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1795 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°58′44″ пн. ш. 27°25′0″ у. д. / 52.97889° пн. ш. 27.41667° у. д.Каардынаты: 52°58′44″ пн. ш. 27°25′0″ у. д. / 52.97889° пн. ш. 27.41667° у. д. |
± Машчыцы |
Ма́шчыцы[1] (таксама сустракаецца — Ма́шчычы, Засьце́нак, м.[1]) — вёска ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавету.
Да 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Акцябарскага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 — 52 чалавекі[3]
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алесь Вечар (1905—1985) — беларускі паэт, біёляг, доктар біялягічных навук, прафэсар, акадэмік АН БССР.
- Алесь Бараноўскі — пэдагог, дзеяч беларускага руху.
- Андрэй Бараноўскі (1895—1938) — пэдагог, дзеяч беларускага руху, член Беларускага нацыянальнага камітэту Случчыны.
- Ганна Бараноўская (1907—1937) — мовазнаўца, працавала малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту літаратуры і мовы АН БССР, арыштавана 24.8.1937 і прыгаворана 29.10.1937 да ВМП (рэабілітавана 13.9.1966).
- Ніна Вечар-Галавач (1905—?) — жонка расстралянага беларускага пісьменьніка, грамадзкага і дзяржаўнага дзеяча Платона Галавача, рэпрэсаваная як жонка ворага народу, адбывала пакараньне ў найбуйнейшым жаночым савецкім лягеры АЛЖІР.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Решение Минского областного Совета депутатов от 28.05.2013 N 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
- ^ Статыстыка перапісу 2009 году