Мікола Гусоўскі: розьніца паміж вэрсіямі
д Рэдагаваньні 46.53.219.27 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Renessaince Метка: Адкат |
д + 7 катэгорыяў з дапамогай HotCat |
||
Радок 26: | Радок 26: | ||
|Сайт = |
|Сайт = |
||
}} |
}} |
||
'''Міко́ла Гусо́ўскі''' ({{мова-la|Nicolaus Hussovianus}}, {{мова-pl|Mikołaj Hussowczyk}}; прыкладна 1470 — прыкладна пасьля 1533) — [[паэт]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]; у сучасным літаратуразнаўстве |
'''Міко́ла Гусо́ўскі''' ({{мова-la|Nicolaus Hussovianus}}, {{мова-pl|Mikołaj Hussowczyk}}; прыкладна 1470 — прыкладна пасьля 1533) — [[паэт]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]; у сучасным літаратуразнаўстве — [[беларусы|беларускі]]<ref>Гусоўскі Мікола // {{Літаратура/Беларусь: энцыкляпэдычны даведнік, 1995|к}} С. 256</ref><ref name="evkl">[[Вячаслаў Чамярыцкі]]. Гусоўскі Мікола // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 562</ref> і [[палякі|польскі]] паэт-гуманіст і асьветнік [[Адраджэньне|эпохі Адраджэньня]], прадстаўнік [[Лаціна|новалацінскай]] усходнеэўрапейскай школы паэзіі. |
||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
Радок 43: | Радок 43: | ||
=== Меркаваны партрэт === |
=== Меркаваны партрэт === |
||
[[Файл:Huss 01.png|міні|left|Выява ў першым выданьні кнігі.]] |
[[Файл:Huss 01.png|міні|left|Выява ў першым выданьні кнігі.]] |
||
Беларуская дасьледніца [[Жанна Некрашэвіч-Кароткая|Жанна Вацлаваўна Некрашэвіч-Кароткая]] лічыць, што адшукала |
Беларуская дасьледніца [[Жанна Некрашэвіч-Кароткая|Жанна Вацлаваўна Некрашэвіч-Кароткая]] лічыць, што адшукала ў першым выданьні паэмы аўтэнтычную выяву, на якой адлюстраваны Мікола Гусоўскі<ref>[http://www.sb.by/peredovitsa/article/pesn-o-zubre.html Виктор Корбут. «Песнь о зубре. Обнаружен портрет Миколы Гусовского».] Беларусь Сегодня. 19-03-2004</ref>. Аднак М. Касьцюковіч зьвяртае ўвагу, што тая ж выява зьмешчаная ў мностве іншых выданьняў Віетора, прычым кніга Гусоўскага сярод іх — ня першая храналягічна; выглядае, такім чынам, што гэта проста марка друкара, натхнёная, гледзячы па ўсім, пэрсанальнай эмблемай [[Эразм Ратэрдамскі|Эразма Ратэрдамскага]]<ref>Николай Костюкович. Закрытие чудных открытий // [http://gazeta-navuka.by/images/electronic-catalog/27.08.12.pdf Веды, 27.08.2012]. С. 6.</ref>. |
||
== Творы == |
== Творы == |
||
Радок 84: | Радок 84: | ||
[[Катэгорыя:Паэты Вялікага Княства Літоўскага]] |
[[Катэгорыя:Паэты Вялікага Княства Літоўскага]] |
||
[[Катэгорыя:Асобы на марках]] |
[[Катэгорыя:Асобы на марках]] |
||
[[Катэгорыя:Мікола Гусоўскі| ]] |
|||
[[Катэгорыя:Каталіцкія сьвятары Рэчы Паспалітай]] |
|||
[[Катэгорыя:Польскія паэты]] |
|||
[[Катэгорыя:Польскія каталіцкія сьвятары]] |
|||
[[Катэгорыя:Беларускія каталіцкія сьвятары]] |
|||
[[Катэгорыя:Беларускія паэты і паэткі]] |
|||
[[Катэгорыя:Новалацінскія літаратары]] |
Вэрсія ад 23:15, 11 сьнежня 2019
Мікола Гусоўскі | |
Nicolaus Hussovianus | |
Мікола Гусоўскі (меркаваны партрэт). Марка Белпошты (1996) | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1470 |
Памёр | 1533[1][2] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэзія |
Кірунак | новалацінізм |
Жанр | паэма, верш |
Мова | лацінская мова[3] |
Значныя творы | «Песьня пра зубра» |
Міко́ла Гусо́ўскі (па-лацінску: Nicolaus Hussovianus, па-польску: Mikołaj Hussowczyk; прыкладна 1470 — прыкладна пасьля 1533) — паэт Вялікага Княства Літоўскага; у сучасным літаратуразнаўстве — беларускі[4][5] і польскі паэт-гуманіст і асьветнік эпохі Адраджэньня, прадстаўнік новалацінскай усходнеэўрапейскай школы паэзіі.
Біяграфія
Нараджэньне
Нарадзіўся верагодна ў вёсцы Уса (Усава) цэнтральнай Беларусі[5], дакладнае месцазнаходжаньне якой дагэтуль нявысьветленае за нястачаю дакумэнтальных крыніцаў. Паходзіў зь сям’і паляўнічага.
Адукацыя
Авалодаў пісьмом у катэдральнай або царкоўна-прыходзкай школе. Працягваў навучаньне ва ўнівэрсытэтах Балёньні, Вільні, Кракава.
Місія ў Рым (1518—1522)
Быў у складзе пасольства Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага на чале з Эразмам Вітэліюсам у Рым. На замову Папы Рымскага Льва Х напісаў паэму: «Песьня пра зубра». Арыгінальная назва: «Carmen de statura feritate ac venatione Bisontis» («Песьня пра аблічча, дзікасьць зубра і паляваньне на яго»). Калі паэт заканчваў пісаць паэму, чума прыйшла на Апэнінскі паўвостраў. Уражаны трагічнымі падзеямі, Гусоўскі стварае верш-малітву «Да сьвятога Сэбастыяна». Памерлі і папа Леў X і біскуп Вітэліюс. Без апекуноў ён ня змог надрукаваць свой твор у Рыме, але толькі ў 1523 годзе ў Кракаве, пры дапамозе вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай Боны Сфорца, ён змог надрукаваць свой верш-малітву.
Меркаваны партрэт
Беларуская дасьледніца Жанна Вацлаваўна Некрашэвіч-Кароткая лічыць, што адшукала ў першым выданьні паэмы аўтэнтычную выяву, на якой адлюстраваны Мікола Гусоўскі[6]. Аднак М. Касьцюковіч зьвяртае ўвагу, што тая ж выява зьмешчаная ў мностве іншых выданьняў Віетора, прычым кніга Гусоўскага сярод іх — ня першая храналягічна; выглядае, такім чынам, што гэта проста марка друкара, натхнёная, гледзячы па ўсім, пэрсанальнай эмблемай Эразма Ратэрдамскага[7].
Творы
- паэма «Песьня пра зубра». «Carmen de statura feritate ac venatione Bisontis» («Песьня пра аблічча, дзікасьць зубра і паляваньне на яго») 1523;
- верш «Суцяшэньне» 1523;
- верш-малітва «Да сьвятога Себасьцяна» 1523;
- паэма «Новая і славутая перамога над туркамі…» 1524;
- паэма «Жыцьцё і подзьвігі сьвятога Гіяцынта» 1525.
Пераклады
На беларускай мове існуе тры пераклады «Песьні пра зубра», якія належаць пяру Язэпа Семяжона, Уладзімера Шатона і Натальлі Арсеньневай. Акрамя беларускай яна перакладзеная на польскую, летувіскую, расейскую і ўкраінскую мовы.
У 1980 годзе ЮНЭСКО з нагоды 500-годзьдзя паэта ўключыла імя Міколы Гусоўскага ў каляндар міжнародных датаў выдатных дзеячоў сусьветнае культуры.
Крыніцы
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118962507 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Гусоўскі Мікола // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 256
- ^ а б Вячаслаў Чамярыцкі. Гусоўскі Мікола // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 562
- ^ Виктор Корбут. «Песнь о зубре. Обнаружен портрет Миколы Гусовского». Беларусь Сегодня. 19-03-2004
- ^ Николай Костюкович. Закрытие чудных открытий // Веды, 27.08.2012. С. 6.
Літаратура
- Гусоўскі Мікола // Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7.
- Гусоўскі Мікола // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Менск: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6.
- 1523. Выйшла ў свет паэма Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра» // Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. — Менск, 1997.
- 42. Хто такі Мікола Гусоўскі? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- Гусоўскі Мікола // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995.— 799 с. ISBN 985-11-0026-9.
- Гусоўскі Мікола // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Husoŭski, Mikoła // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
Вонкавыя спасылкі
Мікола Гусоўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Творы на «Беларускай Палічцы»
- Біяграфія на старонцы «Гісторыя Беларусі. Асобы.» Таварыства Беларускай Мовы
- Виктор Корбут. Песнь о зубре // Советская Белоруссия, 19.03.2004
- Николай Костюкович. Закрытие чудных открытий // Веды, 27.08.2012. С. 6
- Нарадзіліся ў 1470 годзе
- Нарадзіліся ў Вялікім Княстве Літоўскім
- Памерлі ў 1533 годзе
- Нарадзіліся ў XV стагодзьдзі
- Памерлі ў XVI стагодзьдзі
- Паэты Вялікага Княства Літоўскага
- Асобы на марках
- Мікола Гусоўскі
- Каталіцкія сьвятары Рэчы Паспалітай
- Польскія паэты
- Польскія каталіцкія сьвятары
- Беларускія каталіцкія сьвятары
- Беларускія паэты і паэткі
- Новалацінскія літаратары