Перайсьці да зьместу

Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Архівы

Неадназначнасьць

[рэдагаваць крыніцу]

Ці ёсьць выдаленьне Шаблён:Неадназначнасьць з артыкула Васьміканцовы крыж, чыя «назва мае некалькі сэнсаў», бо апісвае 2 крыжы, парушэньнем Вікіпэдыя:Вайна рэдагаваньняў? Спадзяюся на Вашую пасьлядоўнасьць і адсутнасьць крывадушнасьці.--Удзельнік:W 11:38 2 студзеня 2019 (MSK)

Вы самі напісалі, што Васьміканцовы крыж — гэта артыкул. Шаблён:Неадназначнасьць прастаўляецца выключна на службовых старонках, таму яго разьмяшчэньне ў артыкулах зьяўляецца недарэчным. Калі ласка, падрабязьней чытайце Вікіпэдыя:Неадназначнасьць. --Red_Winged_Duck 11:46, 2 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Якім чынам «разьвязаньне неадназначнасьцяў» праз стварэньне артыкула Праваслаўны крыж (☦) парушае Вікіпэдыя:Кансэнсус, калі ўлучае спасылку на неадназначны артыкул Васьміканцовы крыж?--Удзельнік:W 12:08 2 студзеня 2019 (MSK)
Калі ласка, перачытайце артыкул Васьміканцовы крыж, там падрабязна апісана, чаму Праваслаўны крыж зьяўляецца перанакіраваньнем на яго. Таксама нагадваю, што абмяркоўваць зьмест артыкулаў трэба ў абмеркаваньнях гэтых артыкулаў. --Red_Winged_Duck 12:15, 2 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Перачытаў, але апісаньне, чаму Вікіпэдыя:Перанакіраваньне на неадназначны артыкул мае замяніць адназначны артыкул, адсутнічае. Ці лічыце стварэньне артыкула Праваслаўны крыж у якасьці «відавочнага злога намеру» паводле Вікіпэдыя:Кіруйцеся сумленнасьцю ўдзельнікаў у сувязі зь яго адкатам?--Удзельнік:W 12:51 2 студзеня 2019 (MSK)
Вы робіце высновы з памылковага сьцьверджаньня, бо артыкул не зьяўляецца неадназначным, а адкат адбыўся паводле правіла Вікіпэдыя:Кансэнсус. Відавочна злым намерам зьяўляюцца войны рэдагаваньняў, якія вы пачынаеце ўжо ня першы раз і за што ўжо неаднаразова блякаваліся. Адзіным варыянтам для вас цяпер ёсьць аргумэнтаваньне сваёй пазыцыі з падмацаваньнем яе аўтарытэтнымі крыніцамі на старонках абмеркаваньня адпаведных артыкулаў. --Red_Winged_Duck 14:14, 2 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Артыкул ёсьць неадназначным, бо зьмяшчае апісаньне 2 крыжоў, у тым ліку ў Шаблён:Хрысьціянскія крыжы. Адкат наўрадці мог адбыцца паводле Вікіпэдыя:Кансэнсус, бо: «Адной з прыкмет таго, што зьмены кансэнсусу напраўду не адбылося, зьяўляецца тое, што ўдзельнікі, якія актыўна выказваліся раней, амаль не бяруць удзел у новым абмеркаваньні. У такім разе зьмены, якія вы зробіце на падставе такога няпоўнага абмеркаваньня, відаць, адразу будуць «адкатвацца» тымі, хто ня браў удзелу ў новым абмеркаваньні. Не ўступайце ў вайну рэдагаваньняў з тымі ўдзельнікамі, а лепей паспрабуйце далучыць іх да новага абмеркаваньня». Ці ёсьць стварэньне артыкула парушэньнем Вікіпэдыя:Вайна рэдагаваньняў з улікам таго, што: «Войны рэдагаваньняў узьнікаюць, калі ўдзельнікі або групы ўдзельнікаў пачынаюць рэгулярна скасоўваць рэдагаваньні аўтарства іншых удзельнікаў з супрацьлеглым пунктам гледжаньня на адной або некалькіх старонках сумежнай тэматыкі»?--Удзельнік:W 14:37 2 студзеня 2019 (MSK)
Нагадваю вам, што паводле правіла Вікіпэдыя:Кансэнсус: «Пры рэдагаваньні артыкулаў кансэнсус звычайна дасягаецца натуральным шляхам — па тым як адзін з удзельнікаў уносіць рэдагаваньне або дадатак на якойсьці з старонак Вікіпэдыі, усе, хто ўбачыць гэтую зьмену, могуць на яе адрэагаваць, зьмяніўшы ці скасаваўшы яе, або пакінуць яе ў сіле», а таксама: «Нязгоду, якая ўзьнікае, варта ўрэгуляваць, ветліва, прыводзячы патрэбныя аргумэнты, падтрымліваючы атмасфэру супрацы — пры патрэбе на старонках абмеркаваньня артыкулаў». Вы заблякаваныя не за стварэньне артыкула, а за наступныя за ім войны рэдагаваньняў бяз спробы абмеркаваньня пытаньня на адпаведных старонках. --Red_Winged_Duck 14:55, 2 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Паводле Вікіпэдыя:Этыкет, «Сьпярша адкат рэдагаваньня, потым абмеркаваньне». Адразу пасьля адкату вандалізму, паспрабаваў у Абмеркаваньне:Праваслаўны крыж абмеркаваць пытаньне без парушэньняВікіпэдыя:Унікайце асабістых выпадаў. Паводле Вікіпэдыя:Вайна рэдагаваньняў, «Не зьяўляюцца вайной рэдагаваньняў «адкаты» вандалізму». Паводле мэтадаў Вікіпэдыя:Вандалізм, «4. Вандалізм пераназваньнямі — зьмена назваў старонак на ... бессэнсоўныя або відавочна не адпаведныя зьмесьціву артыкула. 5. Вандалізм перанакіраваньнямі — ... стварэньне перанакіраваньняў з дурнымі ... назвамі. ... 9. Вандалізм адкатамі — скасаваньне карысных рэдагаваньняў». Тамсама: «Паводле складанасьці выяўленьня: 1. Простае хуліганства. Яго можа лёгка ўбачыць і выявіць кожны чалавек. Звычайна такі вандалізм лёгка выдаляецца кожным удзельнікам. Прыклады: выдаленьне ўсяго артыкула». Урэшце: «Ідэалягічны вандалізм — ... рэдагаваньні, якія зьніжаюць нэўтральнасьць». Паводле якога падпункту Вікіпэдыя:Правілы блякаваньня#2. Ужываньне блякаваньня мой рахунак заблякаваны «на тэрмін 1 тыдзень»?--Удзельнік:W 15:36 2 студзеня 2019 (MSK)
На старонцы Абмеркаваньне:Праваслаўны крыж адсутнічае абмеркаваньне зьместу артыкула з вашага боку, таму «Паўтор спробы будзе зьяўляцца прыкметай наіўнай упартасьці і дае іншым аўтарам усе прычыны не лічыць упартага годным абмеркаваньня». Вікіпэдыя:Правілы блякаваньня: пункт 6.2.4.5.2.3. --Red_Winged_Duck 15:48, 2 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Пункт 6.2.4.5.2.3 Вікіпэдыя:Правілы блякаваньня тычыцца «6.2.4.5.2. Пры зьдзяйсьненьні іншых парушэньняў, названых у пункце 2.5.1», дзе згадваюцца «дзеяньні, якія парушаюць нармальнае функцыянаваньне Вікіпэдыі» (Вікіпэдыя:Правілы блякаваньня#2.5. Падрыў нармальнага функцыянаваньня Вікіпэдыі, падробка, фальсыфікацыя). Якое з тых 5 дзеяньняў мне прыпісваецца?--Удзельнік:W 16:28 2 студзеня 2019 (MSK)
2.5.4 (папярэджаньне). --Red_Winged_Duck 16:32, 2 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Паводле пункту «2.5.4. Блякаваньне ў астатніх выпадках ужываецца толькі па вынясеньні папярэджаньня з патрабаваньнем спыніць падобныя дзеяньні». Ці падобнае стварэньне артыкула Праваслаўны крыж да якога з 5 дзеяньняў, «якія парушаюць нармальнае функцыянаваньне Вікіпэдыі» і згадваюцца ў Вікіпэдыя:Правілы_блякаваньня#2.5. Падрыў нармальнага функцыянаваньня Вікіпэдыі, падробка, фальсыфікацыя?--Удзельнік:W 17:09 2 студзеня 2019 (MSK)
Я вам ужо тлумачыў, што блякаваньне ня тычыцца стварэньня артыкула. --Red_Winged_Duck 17:19, 2 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Прачытаў чаго тычыцца блякаваньне (Гутаркі ўдзельніка:Bocianski#Пэрсанальныя абмежаваньні): «ўнутраная спасылка на артыкул Васьміканцовы крыж». Выглядае, што «прычыны блякаваньня перасталі быць актуальнымі» (Вікіпэдыя:Правілы блякаваньня#6.5. Калі вы не пагаджаецеся з блякаваньнем удзельніка), бо Вікіпэдыя:Пэрсанальнае абмежаваньне «плянуецца ў якасьці правіла Вікіпэдыі..., таму не спасылайцеся на яе, як на дзейнае правіла».--Удзельнік:W 21:24 2 студзеня 2019 (MSK)
Вынесенае вам папярэджаньне ніякім чынам ня тычыцца Вікіпэдыя:Пэрсанальнае абмежаваньне. Там згадваюцца два канкрэтныя дзейныя правілы: Вікіпэдыя:Вайна рэдагаваньняў і Вікіпэдыя:Кансэнсус. Вы надалей працягнулі іх ігнараваць, за што і былі заблякаваныя. --Red_Winged_Duck 21:59, 2 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Наўрадці адказ у Гутаркі ўдзельніка:W#Праўкі назваў крыжоў магчыма назваць ігнараваньнем 2 дзейных правілаў. Як і «не зьяўляюцца вайной рэдагаваньняў «адкаты» вандалізму» (Вікіпэдыя:Вайна рэдагаваньняў). Тое самае тычыцца Вікіпэдыя:Кансэнсус, які ня быў дасягнуты, аб чым пісаў вышэй: «Адной з прыкмет таго, што зьмены кансэнсусу напраўду не адбылося, зьяўляецца тое, што ўдзельнікі, якія актыўна выказваліся раней, амаль не бяруць удзел у новым абмеркаваньні. У такім разе зьмены, якія вы зробіце на падставе такога няпоўнага абмеркаваньня, відаць, адразу будуць «адкатвацца» тымі, хто ня браў удзелу ў новым абмеркаваньні. Не ўступайце ў вайну рэдагаваньняў з тымі ўдзельнікамі, а лепей паспрабуйце далучыць іх да новага абмеркаваньня». Ужо напісаў у Абмеркаваньне:Праваслаўны крыж, што артыкул Васьміканцовы крыж тычыцца 2 крыжоў, у той час як артыкул Праваслаўны крыж (☦) дазваляе пераадолець неадназначнасьць. Падобнае становішча было з артыкулам Расейскі крыж з 2017 году, калі яго стварэньне блякавалася ў сувязі зь мяшанкай у адным артыкуле некалькіх крыжоў. Ці дапускаеце, што «Удзельніка заблякавалі з парушэньнем правілаў блякаваньня»?--Удзельнік:W 22:31 2 студзеня 2019 (MSK)
Не дапускаю. І гэтае абмеркаваньне толькі тое пацьвярджае. --Red_Winged_Duck 22:34, 2 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Гэтае абмеркаваньне толькі пацьвярджае, што ў мяне ёсьць цэлы год на стварэньне артыкула Праваслаўны крыж да «2 студзеня 2020» ([1]), як і ў выпадку з артыкулам Расейскі крыж было да «21 красавіка 2019» ([2]). Праўда, на расейскі крыж хапіла менш як паўгоду: «8 кастрычніка 2018‎». Пагатоў высілкамі тых самых удзельнікаў, якія дагэтуль выступалі супраць. Мабыць і тут дапусьцім, што ўсё зноў станецца хутчэй, бо Вікіпэдыя:Кансэнсус#Кансэнсус можа зьмяняцца.--Удзельнік:W 22:53 2 студзеня 2019 (MSK)

Навігацыйная група

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Быў бы вельмі ўдзячны, калі ў вас будзе час паглядзень на Шаблён:Навігацыйная група, да прыкладу ў артыкуле Робі Крус. Усе шаблёны, што ён уключае ў сябе неяк неахайна выглядаюць. Было б пажадана, каб яны выглядалі як у ангельскай вэрсіі ці беларускай вэрсіі афіцыйным правапісам. Як прыклад be:Бода Ільгнер. --Dymitr 20:43, 7 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

Там справа не ў навігацыйнай групе, а ў тым, што склады створаныя на базе шаблёну {{Склад зборнай па футболе}}, які крыху састарэў. Мабыць, мае сэнс прывесьці яго да выгляду іншых навігацыйных шаблёнаў, каб усё выглядала ў адзіным стылі. Пагляджу больш дэтальна, што можна зрабіць. --Red_Winged_Duck 21:29, 7 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Дапрацаваў {{Склад зборнай па футболе}}. Цяпер ён таксама выкарыстоўвае навігацыйную табліцу. --Red_Winged_Duck 16:43, 8 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Дзякуй. Зараз вельмі добра выглядае! --Dymitr 20:12, 9 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

Пра Gentleman і артаграфію

[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне, Red Winged Duck! З Новым годам ды Калядамі!

Дзякуй за пэрсанальныя заўвагі й праўкі ў артыкулах Gentleman ды Cyruĺnia Svietu. Спадзяюся, з практыкай будзе менш памылак у мене па правапісе. Хацеў бы дапрацаваць абодва артыкулы па частцы імён аўтараў у крыніцах, каб, магчыма, паспрабаваць Gentleman вылучыць у добрыя. Шаблён спасылка прапануе аўтараў пазначаць як (імя прабел прозьвішча кропка), але ж там жа парамэтар «суаўтары» адлюстроўвае імёны на старонках у іншым фармаце (прозьвішча коска прабел імя), напрыклад.[1] Ангельскія парамэтры “first1”, “last1”, “first2”, “last2” не існуюць у нас. ¯\_(°ヮ°)_/¯

Як рабіць так, каб было ўсё па адзінаму стандарту ў артыкуле? І ці трэба перакладаць альбо лякалізаваць імёны аўтараў, якія былі пазначаны ў крыніцах-спасылках у арыгінале на расейскай ці ангельскай мовах, прычым, як здаецца, нярэдка на свой густ?

P.S. А як будзе правільна: сумесны альбом (канцэрт) «з гуртам» ці «з гуртом»? Па пошуку ў беларускай Вікіпэдыі і так, і так сустракаецца.

--Pr12402 8 студзеня 2018

У нас пакуль няма адзінага зацьверджанага стылю афармленьня спасылак, але шаблён {{Спасылка}} прынамсі спрашчае афармленьне гэтых спасылак, таму можна зь яго дапамогай рабіць так, як зручна. Я ня бачу вялікай праблемы, калі скажам у парамэтар «суаўтары» запісваць імя прозьвішча ў тым жа стылі, што і ў парамэтры «аўтар». Тут няма строгіх правілаў. Зазначу толькі, што калі вызначаныя абодва парамэтры «суаўтары» і «coauthors», то будзе ўжыты другі зь іх, таму дастаткова вызначыць толькі адзін зь іх. Што да перакладу імёнаў аўтараў, то ў спасылках на крыніцы рабіць гэтага ня варта, бо ў выпадку, калі спасылка ня будзе працаваць і спатрэбіцца адшукаць гэты артыкул праз пошукавыя сыстэмы, то лепш, каб спасылка на крыніцу мела арыгінальныя зьвесткі. Хіба што можна з дапамогай парамэтру «аўтарlink» падаць спасылку на артыкул у нашай вікі, калі пра гэтага аўтара існуе артыкул. Паводле slounik.org «гуртам». --Red_Winged_Duck 11:47, 8 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

Артыкул пра Hair Peace Salon кастрыруюць ангельскай Вікіпэдыі(

[рэдагаваць крыніцу]

Шаноўны Red Winged Duck!

Тут замежнікі з ангельскай Вікіпэдыі кастрыруюць артыкул пра Hair Peace Salon: спачатку распачалі справу на выдаленьне, бо суб'ект «няварты» (адбілі напад у сьнежні 2018), цяпер «юзэры» без валоданьня мовы спасылак спрабуюць хаця б вылегчыць артыкул на 90% да пасрэднага ўзроўню. Канешне, не генацыд, але я бачу падвойныя стандарты(

Тыя ж артыкулы Gentleman ды Cyruĺnia Svietu, што на трох мовах ідуць 1:1:1, нармальна. А Hair Peace Salon (тарашкевіцу дарабіць было ў плянах, але вось адцягваюць увагу...) іх у параўнаньні з беларускай афіцыйнай вэрсіяй не задавальняе.

W, напрыклад, параіў мне спачатку зрабіць артыкул на мове, вылучыць яго ў добрыя, набыць тую «птушачку», каб потым зьвяртацца да яго як прыклад перад замежнікамі. Vit Koz быў бы і рад дапамагчы, як і па справе на выдаленьне, але ня вельмі знаёмы з іх крытэрыямі і працэсамі спрэчак. Той жа Melilac з эстонскай Вікіпэдыі, што падаў свой голас у справе на выдаленьне, і так пераступіў праз сябе (дзякуй яму!), бо ў яго правілах звычайна не чапляць у англамоўную частку Вікіпэдыі, бо там і так шмат супрацоўнікаў.

Ведаю, што «нашых» удзельнікаў, што валодаюць ангельскай, каб лёгка спрачацца з яе носьбітамі, няшмат, таму кожны голас важны. Калі гэта ня будзе для цябе стрэсам, прашу, калі ласка, уставіць свае 5 капеек тут: https://en.wikipedia.org/wiki/Talk:Hair_Peace_Salon.

Плённага дню! (๑╹ω╹๑ ) --Pr12402 8 студзеня 2018

ВікіЗьвесткі

[рэдагаваць крыніцу]

Дзякуй, што запаўняеце беларускія меткі і апісаньні да старонак ВікіЗьвестак. Зьвярніце, калі ласка, увагу, што назвы метак і апісаньняў дадаюцца з маленькай літары (за выняткам уласных імёнаў). Напрыклад, мусіць быць «сўінг», а ня «Сўінг», каб пасьля гэтая інфармацыя карэктна выводзілася ў шаблёнах-картках. -- Renessaince 22:17, 26 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

Добрыя артыкулы

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Запрашаю ўзяць удзел у галасаваньні за наданьне артыкулу Слуцак статусу добрага артыкулу. На маю думку, ацэньваньне артыкулаў ёсьць вельмі важнай працэдурай, бо наданьне статусу добрага або абранага выдзяляе артыкулы ў сьпісе інтэрвікаў. Адпаведна, у выпадку вялікай колькасьці вэрсіяў пэўнага артыкула на розных мовах інтэрвіка нашага разьдзелу, увогуле, можа не адлюстроўвацца ў асноўным сьпісе. Аднак калі артыкул зьяўляецца добрым або абраным, то нашая інтэрвіка беларуская (тарашкевіца) абавязкова прысутнічае ў скарочаным сьпісе з адпаведнай зоркай — сіняй або залатой, што прыцягвае ўвагу чытачоў іншых радзьдзелаў. Таму ацэньваньне артыкулаў — гэта адзін з даволі эфэктыўных захадаў прыцягнуць больш чытачоў і, адпаведна, удзельнікаў у наш разьдзел. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:34, 4 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Паўторнае злоўжываньне паўнамоцтвамі

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Выглядае, што Вы паўторна злоўжываеце паўнамоцтвамі адміністратара, як і ў 2018 годзе (Вікіпэдыя:Форум/Архіў_14#Аб_цэнзуры_ад_Удзельнік:Red_Winged_Duck). Калі ласка, прыпыніце далейшае вынясеньне рашэньняў, пакуль не адмовіцеся ад прадузятасьці ў адпаведных справах, як тое было ў выпадку з артыкулам Расейскі крыж, гэтак і цяпер у выпадку з праваслаўным крыжом. Папярэдняе злоўжываньне паставіла пад сумнеў Ваш статус адміністратара (Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Галасаваньне_і_абмеркаваньне), бо «адміністратары ... ня маюць правоў выкарыстоўваць свае магчымасьці для навязваньня іншым удзельнікам свайго пункту гледжаньня», чым Вы на жаль працягваеце займацца. Нагадаю, што мой зварот быў да іншага адміністратара.--Удзельнік:W 11:24 9 лютага 2019 (MSK)

Нагадваю, што сваімі дзеяньнямі вы парушаеце адразу два слупы Вікіпэдыі: «Вікіпэдыя мае нэўтральны пункт гледжаньня. Гэта значыць, што мы імкнемся да непрадузятасьці кожнага артыкула. У пэўных выпадках гэта вымагае прывядзеньня некалькіх пунктаў гледжаньня з адпаведным кантэкстам, каб паказаць шматграннасьць прадмету. Пры гэтым ня варта адзначаць якісьці з варыянтаў як „найлепшы пункт гледжаньня“ або „непахісную ісьціну“. Гэта прадугледжвае прывядзеньне аўтарытэтных крыніцаў і правяральных цытатаў там, дзе толькі гэта магчыма, асабліва ў спрэчных артыкулах. Калі спрэчка закранае тэму нэўтральнасьці артыкула, напішыце падрабязьней пра вашыя заўвагі на старонцы абмеркаваньня артыкула і паспрабуйце разьвязаць канфлікт» і «У дыспутах шукайце кансэнсус, пазьбягайце войнаў рэдагаваньняў». --Red_Winged_Duck 13:09, 9 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Наадварот трымаюся Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня і Вікіпэдыя:Кансэнсус. Вы парушылі абодва правілы сваім злоўжываньнем і заслугоўваеце пазбаўленьня пасады адміна праз паўторнае ўпартае парушэньне. Расейскі крыж адпавядае кансэнсусу, а не яго парушэньне ў выглядзе тафталягічнай згадкі 6-канцовасьці. Тое самае тычыцца бязглуздага выкарыстаньня слова ўкосны замест энцэкляпэдычнай назвы 8-канцовы праваслаўны крыж, што адпавядае кансэнсусу.--Удзельнік:W 12:08 17 сакавіка 2019 (MSK)

Запрашэньне

[рэдагаваць крыніцу]

З нагоды прапановаў на Вікіпэдыя:Вікісустрэчы запрашаю адзначыцца на старонцы Суполкі ўдзельнікаў грамады Вікімэдыі ў Беларусі.--Удзельнік:W 11:41 9 лютага 2019 (MSK)

Жальгірыс Коўна

[рэдагаваць крыніцу]

Labas iš Lietuvos. Жальгірыс Коўна, was in 1999 called lt:FBK Kaunas. Currently we have FK Kauno Žalgiris Kaunas or shortly Kauno Žalgiris. One name, two words. In LTU we have just a one FK Žalgiris from Wilno. In Kaunas FK Kauno Žalgiris. Tradicija takaja, čtob neputatasia w ŽALGIRIS, odin prosto Žalgiris, a drugoj Kauno žalgiris. Odno nazwanije, tolko slowa dwa. Коўнo Жальгірыс nado sdelat, čtob neputat s FBK Kaunas, ili Žalgiris (Wilno). W LTU jest Naujosios Akmenės FK "Akmenės Cementas" ili kak Liepajskij FK "Liepajas Metalurgs". Predstawte, čto w BLR zapretili bi izpolzowat Dinamo... prosto Dinamo. A nado bilo Menskoje FK "Mensko Dinamo", Brestjeskoje FK "Brastos Dinamo", Gomelskij FK "Homelio Dinamo". Latišam wsiu nedeliu eto objasnial. alyga.lt oficialnaja str. tam K.žalgiris. Kauno Žalgiris očen neudobno, sokraščajetsa, no wsio taki ne Žalgiris Kaunas, a Kauno Žalgiris. Tože samoje Granitas i lt:FK Klaipėdos Granitas, dwa slowa (bil Granitas (Wilno)). Dwa slowa i FC Vilniaus Vytis, potomu, čto w Kowno bil Vytis.


Poniatno li ja tut wsio objasniaju?turnirnaja tablica --> Žalgiris i K. Žalgiris

Жальгірыс Коўна --> redirect to Коўна (футбольны клюб) s pomietkami, čto w 1999 godine tak naziwalsia.

Need to do right name of club: Коўнo Жальгірыс

A Spyris izmenil nazwanije, i dwa goda matalsia po sudam s Wilniuskim Žalgirisom. Spyris otstojal swojo Kauno Žalgiris.

W 1999 bila putanica s Žalgiris Kaunas, i Žalgiris Vilnius. Posle etogo sezona, dwuh odnoimencem nemožet bit na Litwe. --Удзельнік:Makenzis 10:50 15 лютага 2019 (CET)

Спасибо за объяснения! Я правильно понимаю, что «Kauno» для «Kauno Žalgiris» и «Klaipėdos» для «Klaipėdos Granitas» — это часть названия? И правильно ли считать их прилагательными от названий городов Каунаса и Клайпеды, т. е. «Kauno» = «Каунасский», а «Klaipėdos» = «Клайпедский»? Тогда на белорусском получится «Жальгірыс Коўна» → «Ковенскі Жальгірыс», а «Гранітас Клайпеда» → «Клайпедзкі Гранітас». Does it ok for you to read russian letters or should I write in English instead? --Red_Winged_Duck 12:02, 15 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Ja dumaju, čto jesli Kauno Žalgiris, to Коўнo Жальгірыс, a nie Kowenski → «Ковенскі Жальгірыс». «Гранітас Клайпеда» → «Клайпедзкі Гранітас», tože «Клайпедoc Гранітас». Kak slišat uši, tak naziwajetsa, o nie po wiššei gramatikie. --Удзельнік:Makenzis 11:05 15 лютага 2019 (CET)
По правилам белорусского языка не может быть две «о» в данном случае, поэтому, если ударение на «a» в «Kauno», то будет «Каўна Жальгірыс» и, соответственно, «Клайпедас Гранітас». --Red_Winged_Duck 12:11, 15 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Pro BE prawila ja pomolču luče.:) Žiteli w Kauno goworit Kaaaauno ("Aš iš Kaaauno"). A ja sewerianin, to gawariu Kauuuunaa. Ja tolko wižu čto ploho tut, a wii už porešajte, kak tam prawilno nado wsio po BE. Eti dwa kluba Klaipėdos Granitas, shaltūrili nazwanija. Wse znajet legendarnij Granitas, wot i lt:FK Atlantas Klaipėda swoju istoriju pišet tipo s 1962.:)--Удзельнік:Makenzis 11:05 15 лютага 2019 (CET)

Nenado bilo udaliat Жальгірыс Коўна tolko --> redirect to Коўна (футбольны клюб). (FBK Kaunas).--Удзельнік:Makenzis 12:12 15 лютага 2019 (CET)

Teper wsio w ažūrie. :) Wopros tolko jest. Дайнава Аліта uže bankroti očerednoj raz. Dzūkai sozdali nowij klub, lt:DFK Dainava Dzūkijos Futbolo Klubas „Dainava“, stalo interestno, kak budete oformliat jego? Jest` li u was prawila, kogda sozdajote new-page o klubie? Smotriu, tolko biwšije/teperešnije klubi A lyga`i. Nedošlo wremia dlia DFK? --Удзельнік:Makenzis 11:18 15 лютага 2019 (CET)

Я думаю, на месте Жальгірыс Коўна есть смысл создать статью про баскетбольный клуб lt:Kauno Žalgiris — он имеет большую значимость, чем один сезон футбольной команды под таким названием. Про «Дайнаву» посмотрим, когда она выйдет в А-лигу, тогда можно будет статью про старый клуб перенести в Дайнава Аліта (2010—2014). А Федерация футбола Литвы каким-то образом отслеживает, какой клуб является преемником предыдущего и может претендовать на его историю? Или каждый клуб сам решает, от какого момента вести свою историю? --Red_Winged_Duck 15:06, 15 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
Good idea. Basketbol w Litwie kak religija, a futbol tolko skandali wsiakije. Možno sozdawat BC Žalgiris.
Pro DFK Dainava. Igrali w stičkowih mačah. Proigrali. Hoteli w A lyga w etom sezone, no imeli 100,000 euro, a wlasti goroda nedali im ješčio 200,000.. tak i ostalis u bitogo kariita. :) Ne wremia im w elitu. Wopšče etih dainava bili mnogo. 1935, sowetskaja, w 2004, 2010-2014.. i teper ješčio odna.
Orginalinj FK Žalgiris (Жальгірыс Вільня) bil rasformirowan posle sezona 2008 godinii. A w 2009 sozdalsia VMFD Žalgiris. (Vilniaus miesto futbolo draugija Žalgiris.) Futbolnoje sodružestwo Wilniuskogo goroda...) W 2015 godine VMFD Žalgiris kupili imia FK Žalgiris, s istorijej, i wesmi titulami. Wot eta perehodnost tolko tak... za deniuški, pokupajetsa i imia, i istorija i titulii. Jesli orginal bankrot, to na aukcine možno eto dorro kupit. Pro Ekranas togowlia na aukcione imenem i titulami i pro biwšego prezidenta A.Labinasa. jesli tam kto to hočet falsifikifowat istoriju, to delajet očen hitro, no neumelo. palanga sozdana w 2010 w konorie, realno s 2011, a w prošlom godu izmenili logo i čto-to melit o 1957. Daže neprijatno eto obsuždat. Žuliki tolko tak delajet. --Удзельнік:Makenzis 16:18 15 лютага 2019 (CET)

W Litwe bili lt:FBK Kaunas (futbolnij beizbolnij klub), Vladimir Romanow tam barin i hoziain. Oni obonktotilis w 2012.

I w 2012 hitreci (very smart people) zdelali futbolo bendruomenės klubas lt:F.B.K. Kaunas (2012-2016). In your wiki the same one page, for profesional club, and amateur club.

beizbolisti (Ronanowskije buratini) i bendruomenė (football community club).... Dwa raznij kluba. --Удзельнік:makenzis 11:00 15 лютага 2019 (CET)

А имеет ли какое-то отношение lt:FK NFA к lt:FBK Kaunas или это тоже разные клюбы? --Red_Winged_Duck 12:14, 15 лютага 2019 (MSK)[адказаць]
NFA, eto Nacionalinė Futbolo Akademija. NFA paru godikow mamalas` w Pirma lyga i nikokih swiazej s FBK Kaunas ili F.B.K. Kaunas neimejet.--Удзельнік:makenzis 11:26 15 лютага 2019 (CET)

Беларуская лацінка

[рэдагаваць крыніцу]

чаму артыкул пра беларускі лацінскі альфабэт называецца проста Лацінка? --Rausch (гутаркі) 16:59, 5 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Таму што гэта асноўнае і найбольш распаўсюджанае значэньне гэтага слова ў беларускай мове. --Red_Winged_Duck 16:59, 5 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Гэта не так. Беларускі лацінскі альфабэт часцей назівают беларускай лацінкай, глядзіце любую энцыклапедыю. --Rausch (гутаркі) 17:17, 5 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Калі вы хочаце зьмяніць назву артыкула, запрашаю вас з крыніцамі на Вікіпэдыя:Запыты на перанос. --Red_Winged_Duck 17:23, 5 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Віківясна-2019

[рэдагаваць крыніцу]
Запрашэньне да ўдзелу ў Віківясьне-2019

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу
Віківясна Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

--Удзельнік:W 12:08 17 сакавіка 2019 (MSK)

Вандалізм абраных артыкулаў

[рэдагаваць крыніцу]

У чым палягае Вікіпэдыя:Вандалізм з майго боку? У дачыненьні якіх адразу некалькіх абраных артыкулаў? Рэдагаваньне ж адсутнічае. Ці лічыце Удзельнік:Temra тушкай, што скасавалі адпаведнае рэдагаваньне?--Удзельнік:W 14:31 31 сакавіка 2019 (MSK)

У першую чаргу вы мусіце рабіць усё цывілізаваным шляхам праз абмеркаваньне, а не скасаваньне правак. Па-другое, вы ўнесьлі зьмены ў закрытую сэкцыю, што прывяло да адкату вашай праўкі. І па-трэцяе, калі вы ня згодныя з абраньнем артыкула, вы можаце ініцыяваць зьняцьце зь яго статусу, але «Выстаўляць артыкул на пазбаўленьне статусу можна не раней, чым праз 3 месяцы пасьля абраньня абраным». Адпаведна, рыхтуйце вашыя аргумэнты і разьмяшчайце іх на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/На пазбаўленьне статусу, але не раней за 22 траўня. --Red_Winged_Duck 14:38, 31 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Цывілізавана прывёў спасылку на Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы#Каардынатарам на зацемку: «Артыкул павінен адпавядаць крытэрам». Якую хоць адну праўку я скасаваў? Сэкцыю закрыў ініцыятар замест каардынатара ў спалучэньні з парушэньнем Вікіпэдыя:Ветлівасьць. Ці доўга зьбіраецеся ігнараваць аргумэнты прыведзеныя ў Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Русіфікацыя Беларусі#Вынікі: «хацеў бы зьвярнуць увагу адміна на пасьлядоўнае парушэньне ініцыятарам Вікіпэдыя:Ветлівасьць: «Пазьбягайце абразаў кшталту «дзікун(ы)», «неадэкватны» і да т. п. як на старонках абмеркаваньняў, так і на ўласных старонках аўтара. Ужываньне падобных выразаў наўрад ці дапаможа ў сумеснай працы». Пагатоў ініцыятар выхваляецца адсутнасьцю блякаваньня».--Удзельнік:W 14:52 31 сакавіка 2019 (MSK)
Вы аднаасобна і без належнага абмеркаваньня скасавалі абраньне артыкула, падтрыманага іншымі ўдзельнікамі — гэта ў чыстым выглядзе вандалізм. Працяг падобных дзеяньняў з вашага боку прывядзе толькі да новых блякаваньняў. Калі ласка, вось спасылка. --Red_Winged_Duck 15:03, 31 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Што наконт аднаасобнага ініцыятара і каардынатара ў чыстым выглядзе пры парушэньні 3-га патрабаваньня ў «Які артыкул выбраць»? Першыя 2 патрабаваньні пра 4 галасы і 2 тыдні таксама варта лічыць скасаванымі? Ці варта разьлічваць на блякаваньне ў працяг падобных дзеяньняў?--Удзельнік:W 15:19 31 сакавіка 2019 (MSK)
Практыкай высоўваньня і самастойнага падвядзеньня вынікаў карыстаецеся і вы ў тым ліку. Першыя два пункты цалкам выкананыя. Так, падобныя дзеяньні з вашага боку (скасаваньне абранага артыкула) прывядуць да новага і больш працяглага блякаваньня. Што рабіць з тым, калі вы ня згодныя з абраньнем артыкула, я вам ужо пісаў. --Red_Winged_Duck 15:24, 31 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Карыстаюся пасьля адпаведнага адказу на запыт да адмінаў і больш даўніх удзельнікаў. І дарэчы на Ваш жа запыт падводзіць вынікі вылучэньня ў добрыя і на пазбаўленьне статусу. Ці мае сілу галасаваньне без уліку крытэраў у парушэньне выкананьня 3-га пункту? Калі не, то як здагадацца пра адвольнае прымяненьне правілаў адмінам без блякаваньня?--Удзельнік:W 16:18 31 сакавіка 2019 (MSK)
На жаль, нідзе не зафіксавана, што вынік можа падводзіць выключна каардынатар, як і не зафіксавана пасада каардынатара і яго абавязкі. Не зафіксаваныя таксама правілы абскарджваньня падвядзеньня вынікаў, таму адзінае, што вы цяпер можаце зрабіць і што вы самі тлумачылі на прыкладзе артыкула Усходні фронт (Першая сусьветная вайна) — гэта праз 3 месяцы падаць запыт на пазбаўленьне артыкула яго статусу. Таксама вы можаце дапрацаваць правілы абраньня артыкулаў, абскарджаваньня вынікаў абраньня і ўвядзеньне пасады каардынатара, пасьля чаго вынесьці праект гэтых правілаў на абмеркаваньне супольнасьці, тады ў будучыні можна будзе абскардзіць вынікі абраньня артыкулаў. --Red_Winged_Duck 21:42, 31 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Я «тушка». Цудоўна :-) Чаго табе яшчэ відаць? --Ліцьвін (гутаркі) 14:43, 31 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Так, тушка. Вікіпэдыя:Лялечны тэатар#Тушкі: «Пэўныя вікіпэдысты могуць прасоўваць свае мэты, прыцягваючы ў галасаваньні або абмеркаваньні сваіх сяброў, сваякоў і іншых удзельнікаў-аднадумцаў. Гэтых удзельнікаў часам называюць «тушкамі». Відаць, што ты забыўся на асабістае знаёмства з Удзельнік:Temra, якога нарок тушкай. Ці мо жадаеш прыбраць зь сябе гэтую ганьбу?--Удзельнік:W 14:52 31 сакавіка 2019 (MSK)
Дык хто каго прывёў? Я сябар Казімера Ляхновіча ці Казімер Ляхновіч мой сябар? І як мы пазнаёміліся? Казімер Ляхновіч стварыў старонку 6 чэрвеня 2008 году, а я 24 ліпеня 2007 году. Я яго не прывёў, бо я яго ніколі ня ведаў і ніколі ў жыцьці мы не сустракаліся. Магчыма я і пазнаёміўся з удзельнікам Temra, але пры гэтым я ніколі не казаў, што ён тушка. Тое, што яго паводзіны выклікаюць пытаньні, — так, гэтае праўда. Але наўрад ці ў гэтым я вінаваты. Я прагаласаваў, бо любы ўдзельнік, які адпавядае крытэрам, можа прагаласаваць. Я і раней удзельнічаў у шматлікіх іншых галасаваньнях і ніхто ніколі не называў мяне тушкай і, у сувязі з гэтым, не закрэсьліваў мой голас. Ты дэманструеш нездаровыя паводзіны ў дачыненьні да мяне і майго меркаваньня. Калі ласка, супакойся. --Ліцьвін (гутаркі) 15:26, 31 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Спакойна лічу цябе тушкай, бо ты прагаласаваў неаргумэнтавана. Ты не казаў, што ён тушка, але зрабіў адпаведнае рэдагаваньне. Самы час яго выправіць, бо той хоць аргумэнтаваў свой голас. Пасьля гэтага пытаньне, хто тушка, адпадае.--Удзельнік:W 16:05 31 сакавіка 2019 (MSK)
Толькі з-за таго, што хтосьці робіць штосьці правільнае, але з гэтым ты ня згодзен, а таксама ён супраць ідэалягічнага вандалізму з твайго боку, то значыць гэты чалавек галасуе неаргумэнтавана і таму ён тушка. Цікавы падыход. Усё ж з гэтай дзіўнай «лёгікай» я спрачацца ня буду. --Ліцьвін (гутаркі) 16:23, 31 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Калі ласка, выправі сваё рэдагаваньне. Ты ведаеш, што не маеш рацыі наконт пазначанага ўдзельніка.--Удзельнік:W 16:29 31 сакавіка 2019 (MSK)
Калі я штосьці зрабіў, то я меў рацыю. Тамака я зрабіў толькі скасаваньне. Пра ўсё іншае тамака даходліва растлумачылі. --Ліцьвін (гутаркі) 18:30, 31 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Калі ласка, перанясіце гэтае абмеркаваньне ў больш адпаведнае месца, бо тут яно перайшло ў неканструктыўнае рэчышча. --Red_Winged_Duck 21:42, 31 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Мейсца ды месца

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю, шаноўны спадару. Я, перавяраючы створаныя мною артыкулы, заўважыў, што вы ў шматлікіх зь іх зьмяняеце слова мейсца на месца, хоць то і ё аднолькавым словам. Яго можна сустрэць у шматлікіх слоўніках, а таксама вершах Янкі Купалы. У чым жа тады праблемы? З павагаю, Bulhkin (гутаркі) 01:59, 14 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Гэтае пытаньне ўжо неаднаразова абмяркоўвалі: тутака і тутака. --Ліцьвін (гутаркі) 02:06, 14 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Перачытаў, але нідзе не пабачыў недазволу ўжываць гэтае слова. Можаце прывесьці канкрэтную цытату? З павагаю, Bulhkin (гутаркі) 07:44, 14 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Дзіўна, што чаму тады не заўважылі, што пара месца — мейсца была прыбраная. --Ліцьвін (гутаркі) 12:28, 14 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]
Першае і галоўнае, гэтага слова няма ў слоўніках. Адзіны слоўнік, дзе яно згадваецца — Беларуска-расейскі слоўнік Байкова і Некрашэвіча, але там яно пазначана наступным чынам: «мейсца н. — см. месца». Трэба разумець, што Вікіпэдыя — гэта ня моўны экспэрымэнт у пошуку дыялектных адпаведнікаў для кожнага слова. Вікіпэдыя ўжывае агульнараспаўсюджаную лексыку, а сынонімы ўжываюцца толькі ў выпадках, калі яны зьяўляюцца раўнапраўнымі, чаго ў гэтым выпадку няма. Яно цалкам можа ўжывацца ў непасрэдных цытатах аўтараў, якія ўжывалі яго ў сваіх працах, але ў звычайных тэкстах артыкулаў яму ня месца. --Red_Winged_Duck 14:52, 14 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]

У шаблёне {{Навігацыйная табліца2}} не працуе парамэтар |выява_зьлева = , хоць у шаблёне {{Навігацыйная табліца}} ён ёсьць. -- Renessaince 10:50, 15 траўня 2019 (MSK)[адказаць]

Пагляджу. Дзякуй. --Red_Winged_Duck 10:54, 15 траўня 2019 (MSK)[адказаць]
Цяпер мае працаваць. --Red_Winged_Duck 12:35, 15 траўня 2019 (MSK)[адказаць]
Так, бачу, дзякуй.
Новае пытаньне: не магу скеміць, чаму не спрацоўвае адключэньне катэгарызацыі ў артыкуле Летувіскі Сойм: парамэтар |безкат = зададзены… -- Renessaince 13:07, 15 траўня 2019 (MSK)[адказаць]
Там была памылкова ўжытая функцыя «ifexist» замест «if». Выправіў таксама. --Red_Winged_Duck 13:45, 15 траўня 2019 (MSK)[адказаць]

Віківясна-2019

[рэдагаваць крыніцу]
Гэтая зорка ўручаная за паляпшэньне ў рамках мясцовага конкурсу «Віківясна-2019» найбольшага ліку (5) артыкулаў.--Удзельнік:W 17:49, 7 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

Выдаленьне файлаў

[рэдагаваць крыніцу]

Прашу выдаліць наступныя файлы: Файл:Напад на Стоўпцы 1924 году.jpg, Файл:Стоўпцы, казармы батальёну КАП.jpg, Файл:Фармуляр князя Радзівіла, дзе пазначаны вартаўнік Міхал Міцкевіч.jpg, Файл:Кастусь Міцкевіч запісвае фальклор.JPG, Файл:Школа ў Мікалаеўшчыне ў паваенны час.JPG, Файл:Будынак былой Мікалаеўшчынскай школы.JPG, Файл:Удзельнікі настаўніцкага зьезду ў Мікалаеўшчыне.jpg. Першыя тры перанесены ў Вікісховішча, астатнія не выкарыстоўваюцца. --Krylowicz (гутаркі) 22:02, 15 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

Мабыць, калі даведацца аўтара апошняга файлу, ці прынамсі дату і месца першай публікацыі, то і яго можна будзе перанесьці ў Вікісховішча. --Red_Winged_Duck 22:05, 15 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
Зараз, пры пошуку аўтарства здымка высветлілася, што на ім не ўдзельнікі настаўніцкага з'езду 1906 г.(як напісана тут), а супрацоўнікі Інбелкульта 1926 г. (спасылка). Таму выдаліць з-за памылковай назвы. --Krylowicz (гутаркі) 22:40, 15 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

Катэгорыя:Швэдзкія прозьвішчы

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Не зусім згодны з гэтым Вашым рэдагаваньнем. Атрымліваецца, што калі нехта пажадае пашукаць іншыя (у дадзеным выпадку — швэдзкія) прозьвішчы, гэта зрабіць будзе вельмі цяжка. Акрамя таго, на маю думку, артыкул нават не зьяўляецца неадназначнасьцю, бо прысьвечаны аднаму канкрэтнаму прозьвішчу, ягонай этымалёгіі, колькасьці носьбітаў (але асабіста мне не замінае, калі ў ім будзе стаяць Шаблён:Неадназначнасьць).--Lesnas ättling (гутаркі) 20:57, 16 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

Неадназначнасьці ўсё ж не зьяўляюцца артыкуламі, бо могуць апісваць ня толькі прозьвішчы, але і скажам населеныя пункты з такімі ж назвамі, таму і зьявілася адпаведная заўвага ў правіле. Калі ёсьць патрэба ў асобным артыкуле пра прозьвішча, то варта ствараць асобны артыкул ці перапрацоўваць цяперашні, каб ён зьяўляўся выключна артыкулам пра прозьвішча. --Red_Winged_Duck 21:40, 16 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

А чаму вы выдалілі інфармацыю пра тое, што на кастрычнік 2009 году ў гэтым хутары ніхто ня жыў? Гэта агульнавядомая інфармацыя, бо зьвесткі перапісу 2009 году можна лёгка знайсьці і гэты хутар тамака ўжо ня згадваецца. Таксама згодна з ГВБ 9-1 (с. 399) «на хутары ніхто не жыве (2015)». Дарэчы, а адкуль інфармацыя пра тры чалавекі ў 1999 годзе? Зноў жа ў ГВБ 9-1 на старонцы 399 сьцьвярджаецца, што ў 1998 годзе ў хутары налічвалася ўсяго 1 гаспадарка і 1 жыхар. Пры гэтым раней гэта была вёска. Вядомая з 19 ст. Паводле перапісу 1897 году ў вёсцы 12 двароў, 82 жыхары; у 1905 годзе — 82 жыхары; у 1914 годзе — 93 жыхары; у 1921 годзе — 16 двароў, 87 жыхароў; у 1959 годзе — 24 жыхары; у 1970 годзе — 23 жыхары. --Ліцьвін (гутаркі) 18:36, 25 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

Эньё Марыконэ

[рэдагаваць крыніцу]

Для шаблёну {{Гарызантальны сьпіс}} бракуе нейкага CSS-стылю? -- Renessaince 11:30, 26 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

Я паспрабаваў паглядзець нешта падобнае ў ангельскай вікі, але нейкіх адрозьненьняў не знайшоў, таму пакуль ня ведаю, у чым прычына. --Red_Winged_Duck 15:01, 26 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
Паглядзеў яшчэ раз і мяркую, што праблема была ва ўласьцівасьці «white-space: nowrap» у клясе «.hlist li». Калі яе прыбраць, {{Гарызантальны сьпіс}} працуе зь пераносамі, але, магчыма, гэта можа паўплываць на нейкія іншыя шаблёны. Як бачу, цяпер сытуацыя з афармленьнем артыкула вырашаная, ці варта прыбіраць гэтую ўласьцівасьць і глядзець, што атрымаецца, ці пакінем пакуль усё як ёсьць? --Red_Winged_Duck 21:45, 29 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

Неяк дзіўна атрымоўваецца, спачатку насельніцтва за 1999 год, потым за 1 студзеня 2015 году, а затым за 2010 год. Лягічна падаваць зьвесткі паводле ўзрастаньня, ад меншага да большага. --Ліцьвін (гутаркі) 16:15, 28 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

Я не разумею вас. Чаму вы сябе так паводзіце? Добра, адзін раз скасавалі мае праўкі, выдалілі зьмест. Я пачакаў іншых меркаваньняў. Адзін удзельнік пацьвердзіў, што вы зрабілі памылку. Дарэчы, вы раней казалі, што да яго меркаваньняў вы будзеце прыслухоўвацца. Цяпер вы зноў скасавалі мае праўкі і выдалілі зьмест. Як вы гэтае можаце патлумачыць? --Ліцьвін (гутаркі) 21:32, 8 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Новы Строй і Новы Лад

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Выглядае, што старонка Новы Строй фактычна дублюе інфармацыю з Новы Лад. Удзельнік:Ліцьвін прывёў спасылкі на шэраг вартых даверу крыніцаў у адпаведным абмеркаваньні пры абгрунтаваньні назвы Новы Лад. З улікам тых крыніцаў асабіста я ня бачу сэнсу ў існаваньні Новы Строй, ці не маглі б вы патлумачыць сваю пазыцыю? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:49, 11 ліпеня 2019 (+03)[адказаць]

Пачнем з таго, што цяпер старонкі ўтрымліваюць розны сьпіс спасылак. Пры гэтым няма зьвестак, што ўкраінскае сяло мае альтэрнатыўную назву Новы Строй, але калі паглядзець уважліва, то і для пасёлку ў Клімавіцкім раёне няма крыніц на назву Новы Лад, а як мы высьветлілі тут, аналёгіі ў назвах населеных пунктаў ужываць нельга. З улікам таго, што старонкі-неадназначнасьці — гэта не звычайныя артыкулы і на кожную назву існуюць свае крыніцы, то ня бачу ніякай праблемы ў існаваньні дзьвюх старонак. --Red_Winged_Duck 10:05, 12 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Пачнем з таго, што назва Асіпавічы/Асіповічы — гэта выпадак часоў Расейскай імпэрыі, для якога знайсьці беларускамоўныя крыніцы сапраўды цяжка, а ў шматлікіх выпадках яны зусім адсутнічаюць. Што тычыцца назвы Новы Лад, то гэта відавочны выпадак савецкага найменьня. Калі вы сумняваецеся ў тым, што расейская назва Строй перакладаецца на беларускую мову менавіта як Лад, то вы за гэты час ужо шмат разоў маглі праверыць гэтае праз слоўнікі. Таксама вы неаднаразова праігнаравалі мае заўвагі. У адной заўвазе я прывёў аналёгію зь Леванпольлямі. Тамака ў выніку былі наступныя словы: «На падставе ўсяго гэтага асабіста я мяркую, што ўтварэньне формы «Леанпольле» ад імя Лявон у беларускім клясычным правапісе зьяўляецца немагчымым (сама здагадка магчымасьці такога словаўтварэньня ў тэрміналёгіі Вікіпэдыі выглядае як арыгінальнае дасьледаваньне), таму гэтую форму, сапраўды, варта лічыць памылковай». І вы тады пагадзіліся зь відавочным. Таксама нагадаю вам, што я раней ужо прыводзіў вытрымку з грунтоўнай працы «Тапанімія Гомельшчыны»: «Наяўнасць онімаў з кампанентамі чырвоны – красны, іх варыятыўнасць ускладняюць “магчымасць правільнай інтэрпрэтацыі многіх айконімаў, асабліва пры адсутнасці звестак аб часе іх ўзнікнення”. У нашым выпадку адносна часу заснавання населеных пунктаў мы кіраваліся дадзенымі, змешчанымі ў серыі кніг “Памяць” па 21 раёне Гомельшчыны». Такім чынам вы наўмысна і мэтанакіравана «ламаеце» інтэрпрэтацыю гэтага тапоніма, бо яго час узьнікненьня дакладна вядомы і пра гэтае я напісаў у абмеркаваньні. --Ліцьвін (гутаркі) 12:40, 12 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Зрэшты, бачу, што ў нас ёсьць старонкі-неадназначнасьці Акцябар і Кастрычнік (неадназначнасьць), Новая Жызьнь і Новае Жыцьцё і г.д. (фактычна тое ж самае, што і Новы Лад і Новы Строй). Мяркую, што падобныя пытаньні трэба разьвязваць комплексна. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:07, 12 ліпеня 2019 (+03)[адказаць]
Асабіста я супраць гэтага. Я лічу, што такія старонкі-неадназначнасьці трэба аб’ядноўваць. Прыклады: Первамайск і Першамайск, Первамайская і Першамайская, Красная Зара і Чырвоная Зара, Літвіны (неадназначнасьць) і Ліцьвіны (неадназначнасьць). Яшчэ як прыклад у нас ёсьць старонка-неадназначнасьць Сяброўства (неадназначнасьць). На яе спасылаюцца і Дружба і Дружба (неадназначнасьць). Так, на гэтай старонцы-неадназначнасьці згадваюцца населеныя пункты з назвай Дружба. Але ж лепш так, чым Новая Жызьнь і Новае Жыцьцё. Дарэчы, я з апошнім пакуль не разьбіраўся. Вось напрыклад вёска ва Ўшацкім раёне і вёскі/пасёлкі ў Хоцімскім раёне. У СННП усе яны маюць назву Новае Жыцьцё. І ня толькі яны, былі і іншыя вёскі, якія ўжо не існуюць. Таму з назвы Новая Жызьнь трэба рабіць перанакіраваньне і ўсім гэтым населеным пунктам рабіць асноўную назву Новае Жыцьцё. Таму я толькі за комплекснае вырашэньне праблемы і ўжо працяглы час гэтым займаюся. Але чагосьці ў выпадку Новы Лад/Новы Строй удзельнік Red_Winged_Duck без тлумачэньняў пачаў скасоўваць мае праўкі. Я супраць такога падыходу. Нам трэба максымальна прыбіраць зрасіфікаваныя назвы, рабіць асноўнымі назвамі беларускія найменьні. --Ліцьвін (гутаркі) 23:41, 12 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
На маю думку, няма падставаў меркаваць, што тапонімы маюць розную этымалёгію. Удзельнік Ліцьвін ужо прыводзіў спасылку на артыкул Лексіка-семантычныя асаблівасці беларускіх айконімаў-перайменаванняў савецкага перыяду апелятыўнага паходжання, дзе з спасылкай на пані Лемцюгову гаворыцца, што за савецкім часам масава ўводзіліся назвы тыпу Новае Жыцьцё, Новы Сьвет і Новы Лад (рас. Новый Строй), якія ўзьнёсла адлюстроўвалі зьмены ў грамадзтве. Памянёнае паселішча ўзьнікла ў 1920-я гады, таму яно выдатна кладзецца на гэтую мадэль. Увогуле, наяўныя значэньні слова «строй» ніяк не пасуюць да ўтварэньня тапоніму. Таксама трэба мець на ўвазе, што для малых і пагатоў маладых беларускіх паселішчаў інфармацыі ў крыніцах зусім вобмаль, таму надта фармальны падыход тут не зьяўляецца апраўданым. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:06, 12 ліпеня 2019 (+03)[адказаць]
Гэта ўсё добра, калі мы дойдзем да пытаньня назвы артыкула пра гэты пасёлак. Пакуль жа пытаньне ў старонках-неадназначнасьцях, для назваў кожнай зь якіх мы маем аўтарытэтныя крыніцы, у тым ліку аўтарства той жа пані Лемцюговай. Вось, калі ласка, сёньняшні прыклад ад таго ж удзельніка — Васілеўка, дзе ўсе назвы пазначаныя «састарэлымі». Калі ёсьць назва і яна згадваецца ў крыніцах для некалькіх аб’ектаў, то і старонка-неадназначнасьць для яе мае права на існаваньне, а стварэньне такіх перанакіраваньняў якраз больш ускладняе сытуацыю, чым разьвязвае неадназначнасьці. --Red_Winged_Duck 23:43, 12 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Так, назву Васілеўка прыбралі ўсюды на афіцыйным узроўні. Дык калі прыбралі, то цяпер яна якая? Вядома састарэлая. Таму вы зноў прывялі няслушны прыклад. Яшчэ раз. Нам непатрэбныя асобныя старонкі-неадназначнасьці, калі гэтыя назвы нехарактэрныя для беларускай мовы і пры гэтым маюць альтэрнатыўныя беларускія найменьні. З вашым падыходам у нас патрэбна стварыць асобную старонку-неадназначнасьць Леанпольле. А што далей? Вы створыце артыкул Літвіны? Няўжо так цяжка зразумець, што гэта розныя сытуацыі. --Ліцьвін (гутаркі) 23:52, 12 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Мне падаецца, што ў выпадку Васілеўкі ўдзельнік Ліцьвін разважае слушна, бо трэба неяк пазначыць, што гэтую назву перасталі ўжываць афіцыйна (у апошніх вартых даверу крыніцах) і гэтая тэндэнцыя, дарэчы, адпавядае тым тэзам, што агучвала пані Лемцюгова, якая была катэгарычна супраць трансьлітарацыя расейскіх назваў беларускіх населеных пунктаў (іншая справа, што даведнік складаўся на падставе зьвестак, атрыманых ад мясцовых органаў улады). Увогуле, падобная афіцыйная ўніфікацыя тапонімаў — гэта добрая зьява (калі, вядома, няма аўтарытэтнай крытыкі, што адкінутая форма лепшая або мае права на раўназначнае паралельнае існаваньне) і варта яе ўсяляк падтрымліваць. Што да розных Строяў, Жызьняў, Первамайскіх і пад. — то напраўду ў гэтых назвах (у адрозьненьне ад нейкіх мясцовых варыяцыяў пэўных старых тапонімаў) няма ніякай каштоўнасьці, яны ўзьніклі памылкова (новыя беларускія тапонімы мусяць утварацца паводле законаў беларускай мовы) і нават на афіцыйным узроўні паступова зыходзяць у нібыт. На маю думку, перанакіраваньне і адпаведная заўвага (дарэчы, заўвагу можны выставіць толькі да тых спасылак, дзе варыятыўнасьць, сапраўды, мела месца) — гэта неблягі разьвязак, бо іначай трэба неяк пазначаць на асобнай старонцы-надназначнасьці і ў спасылцы на яе, што ўсе гэтыя формы русіфікацыйныя. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:55, 13 ліпеня 2019 (+03)[адказаць]
Я ня супраць беларускіх назваў, я выступаю выключна за тое, каб мы кіраваліся аўтарытэтнымі крыніцамі і толькі. І калі на нейкую назву няма крыніцы, то мы ня можам яе дадумваць, як бы нам ні хацелася, бо гэта супярэчыць базавым правілам Вікіпэдыі. І ў тых жа даведніках не дарма дадавалі іншыя варыянты назваў, бо пра іх былі зьвесткі, але калі на назву няма ніводнай крыніцы, затое ёсьць цалкам аўтарытэтныя крыніцы на іншы варыянт назвы, то вельмі дзіўна будзе бачыць дадуманы варыянт назвы, хай ён і адпавядае законам беларускай мовы. Калі ўжо падыходзіць з пункту гледжаньня каштоўнасьці для беларускай мовы, то яе няма ня толькі ў Строях, Жызьнях і Первамайскіх, але і ў Ладах, Жыцьцях і Першамайскіх, бо і яны ня маюць нічога агульнага зь беларускай тапанімікай. Але важны момант у тым, што калі мы іх зьменім у Вікіпэдыі, то ў рэальным жыцьці яны ад гэтага ня зьменяцца і лепш для Вікіпэдыі адлюстраваць рэальную сытуацыю, каб на яе зьвярнулі ўвагу і потым паўплываць на яе ў рэальным жыцьці, чым жыць у сьвеце выдуманых назваў і лічыць, што гэта нясе нейкую карысьць для беларускай мовы. --Red_Winged_Duck 01:21, 14 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Я катэгарычна з вамі нязгодны, бо гэтымі словамі вы фактычна кажыце, што нам ня трэба «жыць у сьвеце выдуманых назваў» Менск, Берасьце, Горадня і «лепш адлюстраваць рэальную сытуацыю» і пісаць Мінск, Брэст, Гродна, бо так «у рэальным жыцьці». Неверагодна, што вы сказалі прама пра гэтае, дзякуй за шчырасьць, я буду пэрыядычна нагадваць вам гэтыя вашыя словы. Але ўсё ж тое, што ў гэтым разьдзеле ўжо дзейнічаюць правілы ВП:БН і ВП:УН — гэта вялікі крок наперад. Менавіта такія дзеяньні нясуць сапраўдную карысьць для беларускай мовы, а таксама станоўча ўплываюць на рэальнае жыцьцё. Я раней патэлефанаваў да сп. Вячоркі і ён катэгарычна падтрымаў ідэю выкарыстаньня менавіта беларускіх назваў: поўнае пазьбяганьне русіфікаваных назваў, адмова ад апошніх на карысьць беларускіх найменьняў. Нагадаю вам, я ў яго пытаў і пра пасёлак Дняпро, які згадваецца ў ННПБ як Днепр. Ён сказаў, што гэта відавочная памылка, якую недагледзелі. А вы вышэй пішыце: «затое ёсьць цалкам аўтарытэтныя крыніцы на іншы варыянт назвы, то вельмі дзіўна будзе бачыць дадуманы варыянт назвы, хай ён і адпавядае законам беларускай мовы». Аўтарытэтнымі крыніцамі зьяўляюцца толькі тыя крыніцы, што ўтрымоўваюць памылкі? Цікавы падыход. Я думаў, што тутака заўсёды патрэбен аналіз усіх наяўных крыніцаў. Нагадаю вам, што Вікіпэдыя — гэта не афіцыйная дзяржаўная структура Рэспублікі Беларусі, а ўсяго толькі электронная энцыкляпэдыя на беларускай мове клясычным правапісам. Таму ня трэба і проста нельга арыентавацца ўсюды толькі на афіцыйныя назвы, тым больш у нас дзейнічаюць правілы ВП:БН і ВП:БКП, якія абавязаны выконваць усе. Таму як раз слушны варыянт назвы (толькі для вас гэта чамусьці нейкі «дадуманы варыянт назвы») і павінен быць асноўнай назвай, бо гэтая назва сапраўды адпавядае законам беларускай мовы і падмацоўваецца аўтарытэтнымі крыніцамі. А вы сваімі словамі і дзеяньнямі дэманстратыўна парушаеце правілы ВП:БН і ВП:БКП. Калі вы былі ня згодныя з гэтымі прапанаванымі правіламі, то трэба было галасаваць супраць. А зараз вы, як і ўсе іншыя ўдзельнікі, павінны іх выконваць.
І яшчэ «калі на нейкую назву няма крыніцы, то мы ня можам яе дадумваць, як бы нам ні хацелася, бо гэта супярэчыць базавым правілам Вікіпэдыі» ў дачыненьні да назвы Новы Лад. Я вам неаднаразова прыводзіў крыніцы, што гэтая назва цалкам слушная ў беларускай мове ў дачыненьні да гэтага населенага пункту. Таксама вам удзельнік Kazimier Lachnovič вышэй ужо адказаў на гэтую заўвагу наступным чынам: «Таксама трэба мець на ўвазе, што для малых і пагатоў маладых беларускіх паселішчаў інфармацыі ў крыніцах зусім вобмаль, таму надта фармальны падыход тут не зьяўляецца апраўданым». Але вы нават і пасьля гэтага зноў паўтараеце тое самае. Вы чытаеце тое, што вам пішуць? Я вось напрыклад чытаю тое, што вы пішыце. І заўсёды адказваю вам. І таму мне вельмі не падабаецца, што вы зноў дэманстратыўна парушаеце рэкамэндацыю Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду, а менавіта частку «Не хадзіце па крузе ў дыскусіі»: «Здараюцца выпадкі, калі ўдзельнікі наўмысна ходзяць па крузе ў дыскусіі, паўтараючы адны і тыя ж аргумэнты да бясконцасьці, нават па тым, як іх шматкроць аргумэнтавана адпрэчылі іншыя ўдзельнікамі, і адмаўляюцца чуць чужыя аргумэнты або прызнаваць памылковасьць свайго пункту гледжаньня». Тым больш вы тутака абяцалі супольнасьці, што больш ня будзеце парушаць правілы і рэкамэндацыі Вікіпэдыі. І яшчэ пракамэнтую адну вытрымку: «Але важны момант у тым, што калі мы іх зьменім у Вікіпэдыі, то ў рэальным жыцьці яны ад гэтага ня зьменяцца і лепш для Вікіпэдыі адлюстраваць рэальную сытуацыю, каб на яе зьвярнулі ўвагу і потым паўплываць на яе ў рэальным жыцьці, чым жыць у сьвеце выдуманых назваў і лічыць, што гэта нясе нейкую карысьць для беларускай мовы». Тое, пра што вы марыце, ужо адбываецца ў Вікіпэдыі на беларускай мове афіцыйным правапісам. Гэты разьдзел павінен дубляваць апошні? А чаму і навошта? Тым больш супольнасьць прагаласавала за беларускія традыцыйныя гістарычныя назвы як асноўныя. І гэта цалкам лягічна. Гэта тое, чым мы можам ганарыцца. Гэта тое, што нас значна адрозьнівае ад Вікіпэдыі на беларускай мове афіцыйным правапісам. І мне вельмі прыемна, што ў нас Вільня называецца «выдуманай назвай» Вільняй, а не як «у рэальным жыцьці» Вільнюсам. І яшчэ адзін момант. Калі савецкія ўлады мянялі беларускія назвы вуліцаў, населеных пунктаў, гідронімаў, то звычайна мясцовыя жыхары працягвалі ўжываць традыцыйныя назвы. Вялікі дзякуй ім за гэтае, бо менавіта дзякуючы гэтаму да нас дайшлі гістарычныя назвы. А калі б яны жылі «ў рэальным жыцьці» і лічылі, што «лепш адлюстраваць рэальную сытуацыю», то зараз і не было б пра што казаць — няма назваў, бо няма носьбітаў. Ці яны таксама памыляліся і ім трэба было ўсё ж жыць «у рэальным жыцьці»? Гэта рытарычнае пытаньне, а таму можаце на яго не адказваць. Шчыра кажучы, мне сумна, што пасьля ўсяго таго, што адбылося з нашай краінай, з нашай мовай, з нашымі тапонімамі, я зараз вымушаны камусьці яшчэ тлумачыць відавочныя рэчы. Няўжо бяздушныя савецкія назвы камусьці яшчэ так грэюць душу, што неабходныя такія дыскусіі? Дзіўна і недарэчна. --Ліцьвін (гутаркі) 02:01, 14 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Вы абсалютна не зразумелі тое, што я напісаў. --Red_Winged_Duck 13:37, 14 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Я абсалютна правільна зразумеў тое, што вы напісалі. Ды і як гэтае можна не зразумець? Яшчэ раз пра вашыя словы. Вы спачатку напісалі: «Я ня супраць беларускіх назваў, я выступаю выключна за тое, каб мы кіраваліся аўтарытэтнымі крыніцамі і толькі». А ў канцы напісалі наступнае: «Калі ўжо падыходзіць з пункту гледжаньня каштоўнасьці для беларускай мовы, то яе няма ня толькі ў Строях, Жызьнях і Первамайскіх, але і ў Ладах, Жыцьцях і Першамайскіх, бо і яны ня маюць нічога агульнага зь беларускай тапанімікай. Але важны момант у тым, што калі мы іх зьменім у Вікіпэдыі, то ў рэальным жыцьці яны ад гэтага ня зьменяцца і лепш для Вікіпэдыі адлюстраваць рэальную сытуацыю, каб на яе зьвярнулі ўвагу і потым паўплываць на яе ў рэальным жыцьці, чым жыць у сьвеце выдуманых назваў і лічыць, што гэта нясе нейкую карысьць для беларускай мовы». Мы зьмяняем Брэст на Берасьце, Вільнюс на Вільню, Гродна на Горадню, Жызьні на Жыцьці, Мінск на Менск, Первамайскі на Першамайскі, Строі на Лады і ў іншых выпадках заўсёды паводле аўтарытэтных крыніцаў. Але ж вы прама пішыце, што «калі мы іх зьменім у Вікіпэдыі, то ў рэальным жыцьці яны ад гэтага ня зьменяцца і лепш для Вікіпэдыі адлюстраваць рэальную сытуацыю, каб на яе зьвярнулі ўвагу і потым паўплываць на яе ў рэальным жыцьці, чым жыць у сьвеце выдуманых назваў і лічыць, што гэта нясе нейкую карысьць для беларускай мовы». Дык хто каго не зразумеў, а хто зараз проста спрабуе забраць свае словы? Калі ласка, калі вы ўжо напісалі такое, адкрыта сказалі, што вы супраць беларускіх традыцыйных і гістарычных назваў паводле нормаў беларускай мовы, бо «калі мы іх зьменім у Вікіпэдыі, то ў рэальным жыцьці яны ад гэтага ня зьменяцца і лепш для Вікіпэдыі адлюстраваць рэальную сытуацыю», то ня трэба пасьля гэтага кагосьці абвінавачваць у тым, што хтосьці вас няправільна зразумеў. Я вас цудоўна зразумеў. Яшчэ раз дзякуй вам за шчырасьць. --Ліцьвін (гутаркі) 15:03, 14 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Разумею вашу пазыцыю: фармальны падыход зь літаральнай інтэрпрэтацыяй крыніцаў. З аднаго боку ў ВП:БТГН ёсьць наступная характарыстыка традыцыйных гістарычных назваў: Адпаведныя назвы працяглы час ужываюцца мясцовымі жыхарамі (або ўжываліся да русіфікацыі) і таму могуць лічыцца часткай моўнай традыцыі — сапраўды, фармальныя крыніцы на ўжываньне мясцовымі жыхарамі назвы Новы Лад датычна менавіта малога паселішча адсутнічаюць, пры гэтым можна лічыць, што такія крыніцы ёсьць датычна большай вёскі (варыятыўная назва пры няўнасьці афіцыйнай русіфікацыйнай магла ўзьнікнуць толькі ў жывой беларускай гаворцы). Пры гэтым мы маем крыніцу, якая дакладна азначае этымалёгію назвы Новы Лад, а саму назву як тыповую для раньнесавецкага часу (ужытую для розных населеных пунктаў бязь нейкага сэнсавага адрозьненьня). У выніку, атрымліваецца даволі парадаксальная карціна: у адным месцы гэтая назва гістарычна атрымала трансфармацыю і фармальна падпадае пад правіла, у іншым — не. Ці былі аб'ектыўныя моўныя (дыялектавыя) падставы для такога разыходжаньня? — Наўрад ці. Пры гэтым, на маю думку, тут ёсьць істотнае адрозьненьне ад сытуацыі з Асіпавічы / Асіповічы, бо ў тым выпадку абедзьве назвы адпавядаюць нормам беларускай мовы і ніводная зь іх не зьяўляецца русіфікацыйнай. Тым часам назва «Новы Строй» зьяўляецца сэмантычна немагчымай у беларускай мове. Зь іншага боку ёсьць аўтарытэтныя меркаваньні, што прынамсі абстрактавыя русіфікацыйныя назвы дастаткова толькі перакласьці на беларускую мову, а не зьмяняць на новыя (відаць, пэўную гістарычную каштоўнасьць яны ўсё ж маюць) і мы бачым рэальную афіцыйную тэндэнцыю на падобную беларусізацыю ўсіх русіфікацыйных назваў. Выглядае, што афіцыйная замена Новых Строяў на Новыя Лады — гэта толькі справа часу. Шчыра кажучы, савецкія абстрактавыя назвы мяне ня надта хвалююць, але іх уніфікацыю і беларусізацыю падтрымліваюць адмыслоўцы і ўлады паступова прыслухоўваюцца да тых адмыслоўцаў. Таму асабіста я ня бачу ніякай шкоды для нашага праекту ад пашырэньня такой практыкі ў якасьці вынятку для складаных выпадкаў накшталт гэтага. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:56, 15 ліпеня 2019 (+03)[адказаць]
Тым ня менш, у нас дастаткова крыніц, якія апісваюць усе населеныя пункты Беларусі і іх назвы (нарматыўны даведнік, ГВБ, для гэтага кантрэтнага выпадку і «Слоўнік назваў населеных пунктаў Магілёўскай вобласці»), і калі ніводная ня мае нават згадкі, што пасёлак у Клімавіцкім раёне ўпамінаецца пад назвай Новы Лад, то і мы ня можам сьцьвярджаць адваротнае, бо ў нас тут няма ні мовазнаўцаў, ні адмыслоўцаў у тапаніміцы, а менавіта яны складалі памянёныя крыніцы. Таксама не зьяўляецца нэўтральнай фармулёўкай для гэтага выпадку «часам сустракаецца русіфікацыйная форма», бо яна ня «часам сустракаецца», а дагэтуль зьяўляецца афіцыйнай назвай пасёлку і адзінай назвай, якая наогул сустракаецца ў дачыненьні да гэтага пасёлку. Адзіны сапраўды нэўтральны падыход, які я бачу ў гэтым выпадку, каб адлюстраваць усе бакі сытуацыі — гэта пакінуць назву пасёлку Новы Строй, пакінуць дзьве старонкі-неадназначнасьці (Новы Строй і Новы Лад), а ў артыкуле пра пасёлак (па яго зьяўленьні) дадаць разьдзел «Назва», дзе і апісаць сытуацыю зь вёскай Верхнядзьвінскага раёну з такой жа назвай і меркаваньнямі мовазнаўцаў пра тую назву. Прыклад такога падыходу можна пабачыць ва ўкраінскай вікі (uk:Сєвєродонецьк#Назва міста), дзе пасьлядоўна апісваюцца ўсе супярэчнасьці назвы, але пры гэтым артыкул ніхто не пераносіць пад «правільную назву». --Red_Winged_Duck 15:27, 18 ліпеня 2019 (+03)[адказаць]
Я ўчора патэлефанаваў у «Белкартаграфію» і спытаў, а чаму яны не зьмяняюць назву. Яна ў мяне папытала, а колькі ў гэтым пасёлку жыве чалавек. Я адказаў, што адзін, але гэтае было ў 2013 годзе. Яна сказала, што хутчэй за ўсё ўжо ніхто нічога ня будзе рабіць, бо хутчэй за ўсё ўжо вельмі хутка ніхто тамака ня будзе жыць, калі ўжо ніхто не жыве, а таму трэба чакаць толькі адно рашэньне па гэтаму населенаму пункту — ліквідацыя. А вы, незважаючы нават на грунтоўную працу «Лексіка-семантычныя асаблівасці беларускіх айконімаў-перайменаванняў савецкага перыяду апелятыўнага паходжання», прапануеце пакінуць афіцыйную назву як асноўную і пры гэтым напісаць вялікі артыкул пра назву ў разьдзеле Назва. Цікавы падыход. Тым больш лягічна параўноўваць гэты пасёлак менавіта з адміністрацыйным цэнтрам Луганскай вобласьці, бо на самой справе, павінен з вамі пагадзіцца, суадносіны тыя самыя. Тым больш Вікіпэдыя на беларускай мове клясычным правапісам — гэта ўсяго толькі невялічкі разьдзел Украінскай Вікіпэдыі. Вашай лёгіцы можна толькі пазайздросьціць. --Ліцьвін (гутаркі) 17:37, 18 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
І ёсьць цэлы шэраг беларускіх тапонімаў, якія ў шмат якіх з тых памянёных крыніцаў пазначаюцца цяпер ужо састарэлымі (афіцыйна зьмененымі) назвамі — давялося самому браць удзел у абмеркаваньні некалькіж падобных выпадкаў. На жаль, маем такую спэцыфіку, якой няма ў іншых моўных разьдзелах — варта гэта вызнаць, бо яно ўжо ёсьць відавочным, і не спрабаваць кожны раз пачынаць абмеркаваньне з «чыстага аркуша» без уліку папярэдняга досьведу ў аналягічных пытаньнях. Увогуле, хоць я і лічу, што ўдзельнік Ліцьвін дарма палез у пэўныя ўкраінскія і расейскія тапонімы і часам занадта эмацыйна фармулюе свае думкі, але ўсё ж мушу вызнаць, што выпраўленьне тых памылак у шэрагу беларускіх тапонімаў аб'ектыўна адбылося шмат у чым дзякуючы менавіта яму. Таксама вельмі шкада, што гэты ўдзельнік мусіў зьвяртацца да мяне асабіста, каб распачаць абмеркаваньне тапоніму, вынесенага ў назоў гэтай сэкцыі, бо гэтым разам ягоныя папярэднія пытаньні і тэзы тут і тут чамусьці праігнаравалі. Хацеў б таксама зазначыць, што калі я спрачаюся зь іншымі ўдзельнікам, то не імкнуся ігнараваць іхныя думкі, а нават спрабую некалькі разоў перафармуляваць свае асноўныя аргумэнты ў больш спрошчанай і зразумелай форме (калі ўдзельнік спрабуе «хадзіць па крузе»), каб мая пазыцыя не выклікала пытаньняў у тых, хто сочыць за дыскусіяй і імкнецца вызначыць ісьціну. Што да недакладнасьці ў заўвазе — сапраўды, маеце рацыю, выправіў. Што да кампэтэнцыі ў мовазнаўчых пытаньнях, то асабіста я ўсё ж лічу дастатковым памянёнае вышэй меркаваньне мовазнаўцы, дзе назва «Новы Лад» (рас. «Новый Строй») прыводзіцца як тыповая, адпаведна няма падставаў лічыць, што малое паселішча атрымала нейкую адрозную назву ад вялікай вёскі. А значыць — няма аб'ектыўных падставаў штучна разьдзяляць гэтыя назвы як адрозныя. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:17, 18 ліпеня 2019 (+03)[адказаць]

Пра вашыя неабгрунтаваныя пераносы

[рэдагаваць крыніцу]

А менавіта пра Паўночнае (Ясінавацкі раён) і Паўночнадзьвінск. У першым выпадку ў нас дзейнічае правіла ВП:УН, таму павінна быць назва Паўночнае і толькі. Калі вы ня згодныя з гэтым, то гэтае вашае права, але вы ня маеце права парушаць правіла ВП:УН. Што тычыцца расейскіх тапонімаў, то яны перакладаюць нашыя, а мы перакладаем іхнія. І гэта нармальная практыка. Я падтрымліваю гэтую практыку. І ня толькі я падтрымліваю гэтую практыку, а нават афіцыйныя структуры. Таксама я прывёў спасылкі на крыніцы, што менавіта гэтая назва выкарыстоўваецца. Таму сваімі паводзінамі вы ня толькі парушаеце правілы Вікіпэдыі, але і кансэнсусы, якія дзейнічаюць ня толькі ў нашым разьдзеле, але і па-за яго межамі. --Ліцьвін (гутаркі) 21:37, 15 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Як мы з вамі высьветлілі, ВП:УН ня ўтрымлівае загадак пра пераклады назваў, таму назва Севернае (Ясінавацкі раён) цалкам адпавядае правілу ВП:УН, калі вы ня згодныя з гэтым зьвярніцеся да іншых адміністратараў. Вось вам Северадзьвінск у значна большай колькасьці, чым дзьве спасылкі і гэта радыё «Свабода», якое выкарыстоўвае клясычны правапіс. «І гэта нармальная практыка» — пра нармальнасьць такой практыкі прывядзіце, калі ласка, меркаваньні мовазнаўцаў, бо Вінцук Вячорка і Валянціна Лемцюгова ня згодныя з тым, што тапонімы можна перакладаць. --Red_Winged_Duck 21:44, 15 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Мы як раз з вамі высьветлілі, што ВП:УН дазваляе пераклад назваў. А вы ўсё ж вырашылі, што вы можаце парушаць гэтае правіла. Зразумела. Яшчэ адна вытрымка з правілу Вікіпэдыя:Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мову: «Да беларускіх традыцыйных назваў Украіны належаць назвы геаграфічных і іншых аб’ектаў і зьяваў Украіны, якія былі атрыманыя ў выніку натуральнай трансфармацыі гэтых назваў згодна з жывой беларускай традыцыйнай тапанімічнай практыкай. Ва ўкраінскай мове існуе шэраг геаграфічных назваў, якія працяглы час ужываліся ў беларускай картаграфіі, энцыкляпэдычных, навуковых, краязнаўчых і іншых крыніцах, вартых даверу і традыцыйна замацаваліся ў адметнай форме і таму могуць лічыцца часткай моўнай традыцыі». Вось напрыклад у Беларусі існуе вёска Паўночнае Бялішчана, афіцыйна на расейскай мове яна называецца як Северное Белищено. Дадатковыя прыклады: Паўночнае Волае — Северное Олое, Паўночнае Гняздзілава — Северное Гнездилово. Я зноў растлумачу, чаму я настойваў на тым, каб прыняць у нас правіла ВП:УН. Я не жадаў бачыць у беларускай мове назваў, якія нехарактэрныя для беларускай мовы. Пры гэтым вы былі катэгарычна супраць гэтага правіла (першы варыянт). Але ж супольнасьць усё ж абрала гэтае правіла. А цяпер атрымліваецца, што гэтае правіла ня дзейнічае, бо вы адкрыта супраць яго нават пасьля таго, як яно ўжо пачало дзейнічаць. Фактычна яно і ня можа пакуль дзейнічаць, бо вы лёгка можаце скасаваць хоць-якое рэдагаваньне і вам нічога за гэтае ня будзе. Дык навошта тады мы прымаем правілы? Каб вы іх дэманстратыўна парушалі? Я ўжо прыводзіў вытрымку вашых словаў, дзе вы абяцалі бараніць той кансэнсус, за якой прагаласуе супольнасьць. Цяпер атрымліваецца, што да гэтых словаў трэба яшчэ дадаць невялічкае ўдакладненьне — «калі вы згодныя з гэтым кансэнсусам». Атрымліваецца, што вы аднаго сябе супрацьпастаўляеце ўсёй супольнасьці, бо вы адзіны ўдзельнік, які галасаваў за трансьлітарацыю назваў з украінскай мовы. Пакуль я ня ведаю, што з гэтым можна зрабіць, але штосьці рабіць трэба абавязкова. Бо такія паводзіны ад адміністратара проста недапушчальныя. --Ліцьвін (гутаркі) 22:18, 15 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
«Бо вы адзіны ўдзельнік, які галасаваў за трансьлітарацыю назваў з украінскай мовы» — вы хлусіце. --Red_Winged_Duck 22:21, 15 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Не, вы прагаласавалі за другі варыянт. Другі варыянт прадугледжваў менавіта трансьлітарацыю і толькі. А вось першы варыянт прадугледжваў толькі ўсе астатнія падыходы. Я вам неаднаразова тлумачыў, што ня можа быць нейкага трэцяга варыянту, бо можа быць толькі трансьлітарацыя (тое, што ўжо адбываецца ў Вікіпэдыі на беларускай мове афіцыйным правапісам) або традыцыйны падыход (з улікам беларускага вымаўленьня і клясычнага правапісу). Тое, што вы галасавалі быццам супраць усяго — гэта недарэчны спосаб «падмануць усіх». Але ж тутака ўсе дарослыя людзі. Тым больш я да галасаваньня і ў час галасаваньня і ў самім галасаваньні адзначаў, што трэба абраць толькі адзін варыянт: ці пакідаем як і было ці пераходзім на трансьлітарацыю. Таму калі вы кажыце, што хтосьці хлусіць — то як раз гэта вы хлусіце, бо я вас неаднаразова папярэджваў. Калі ласка, адказвайце за свае словы і паводзіны, а лепш заўсёды паводзьце сябе годна, і тады вам ніколі не прыйдзецца кагосьці абвінаваць у «хлусьні». P.S. Цікава, што вы ўсё астатняе праігнаравалі, а зачапіла вас праўда пра галасаваньне — гэтае і пракамэнтавалі. Прабачце, я шчыры чалавек: што бачу, тое і кажу. Атрымліваецца, што з усім астатнім вы згодныя. Дзякуй. --Ліцьвін (гутаркі) 23:05, 15 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Згодна з вашай лёгікай, калі я прапаную вам выбраць заблякаваць удзельніка Ліцьвін на адзін год ці на два, а вы прагаласуеце супраць абодвух варыянтаў, то вас можна будзе заблякаваць назаўсёды. Вы самі напісалі той варыянт правіла ВП:УН, які дзейнічае цяпер, і ў ім няма ніводнага слова пра пераклад назваў, і ўдзельнікі падтрымалі варыянт без усялякіх перакладаў назваў. Прыклады ў табліцы таксама ня ўтрымлівалі ніводнага прыкладу перакладу, таму пасьля прыняцьця правіла вы ня можаце іх туды дадаваць. Калі ж вы працягнеце выдумляць, што правіла ўтрымлівае згадкі пра пераклады назваў, то давядзецца ўсё ж стварыць галасаваньне за скасаваньне правіла, бо вашая яго трактоўка не адпавядае таму, што напісана ў правіле і вы ня зможаце больш на яго спасылацца. --Red_Winged_Duck 11:14, 16 ліпеня 2019 (+03)[адказаць]
Чытайце ўважліва правіла ВП:УН: «беларускія традыцыйныя назвы Ўкраіны ...працяглы час ужываліся ў беларускай картаграфіі, энцыкляпэдычных, навуковых, краязнаўчых і іншых крыніцах, вартых даверу і традыцыйна замацаваліся ў адметнай форме і таму могуць лічыцца часткай моўнай традыцыі». Тутака менавіта пра гэтае вам напісаў і ўдзельнік Kazimier Lachnovič. У правіла я ўсяго толькі дадаў дадатковы прыклад зь беларускай энцыкляпэдычнай крыніцы, бо зноў жа паводле правілу ВП:УН мы павінны арыентавацца менавіта на крыніцы, вартыя даверу. Што тычыцца правілу, то пераклад забараняецца толькі пры трансьлітарацыі. Удзельнікі не падтрымалі трансьлітарацыю, а абралі традыцыйныя назвы. Паўднёвае — гэта такая жа традыцыйная назва, як і Весялінава, яны ня толькі згадваюцца ў СМІ, але і ў самай грунтоўнай беларускай энцыкляпэдыі. Калі пры абраньні традыцыйных назваў ужо нельга арыентавацца нават на апошнюю крыніцу, то зусім губляецца сэнс гэтага правілу. Такім чынам вы фактычна блякуеце ўжываньне гэтага правілу толькі з-за таго, што яно вам не падабаецца. --Ліцьвін (гутаркі) 12:35, 16 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
На мой погляд, правіла ВП:УН увогуле ніяк не датычылася пытання перакладу назвы. Яно кажа, што "Сєверне" не павінне перадавацца як "Севэрнэ", а вось абодва варыянты "Севернае" і "Паўночнае" з пункту гледжання правіла маюць права на існаванне. Які з варыянтаў абраць — варта вызначыць дадаткова і прапісаць у правіле, бо пры яго прыняцці гэтая праблема не прапрацоўвалася.--Artsiom91 (гутаркі) 13:41, 16 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Так, я згодзен з «абодва варыянты "Севернае" і "Паўночнае" з пункту гледжання правіла маюць права на існаванне». Але ж я прывёў спасылку на крыніцу, вартую даверу. Атрымліваецца, што тады такі падыход падтрымлівалі. Я таксама яго падтрымліваю. Таксама назвы Беларусі і дагэтуль на афіцыйным узроўні перакладаюцца на расейскую мову паводле расейскага вымаўленьня. І я таксама ня супраць гэтага, я нават падтрымліваю такі падыход (тутака я больш падрабязна тлумачыў). Што тычыцца назвы Севернае, то я зрабіў зь яе перанакіраваньне на Паўночнае. Лічу, што гэтага дастаткова. --Ліцьвін (гутаркі) 13:53, 16 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
«Але ж я прывёў спасылку на крыніцу, вартую даверу. Атрымліваецца, што тады такі падыход падтрымлівалі» — удакладніце, калі ласка, пра якую спасылку ідзе размова, які падыход, хто і ў межах чаго падтрымліваў.--Artsiom91 (гутаркі) 14:08, 16 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Паўднёвае (горад). Спасылку дадаў да гэтага прыкладу ў Параўнальнай табліцы да правілу Вікіпэдыя:Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мову, а таксама першапачаткова пра гэтае я напісаў на старонцы абмеркаваньне:Паўночнае (Ясінавацкі раён). Дарэчы, у Параўнальную табліцу трэба дадаць і прыклад Севераданецк. Таксама цікавы варыянт. --Ліцьвін (гутаркі) 14:16, 16 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Пункта з Паўднёвым не было на момант прыняцця правіла, адпаведна тыя, хто галасаваў за яго, не маглі ведаць пра тое, што тым самым падтрымліваюць пераклад. Правіла кажа толькі пра тое, пра што кажа, прынцып «Атрымліваецца, што тады такі падыход падтрымлівалі» не вытрымлівае ніякай крытыкі.--Artsiom91 (гутаркі) 14:21, 16 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
У правіле напісана: «...працяглы час ужываліся ў беларускай картаграфіі, энцыкляпэдычных, навуковых, краязнаўчых і іншых крыніцах, вартых даверу і традыцыйна замацаваліся ў адметнай форме і таму могуць лічыцца часткай моўнай традыцыі». Пераклад забараняецца толькі пры трансьлітарацыі. Магчыма толькі два варыянты: пераклад і трансьлітарацыя. Назва Севераданецк — гэта таксама пераклад украінскай назвы на беларускую мову паводле беларускага традыцыйнага вымаўленьня і напісаньня. Таму калі вы ня згодныя з тым, што рабілі супрацоўнікі Беларускай энцыкляпэдыі, то прычым тутака Вікіпэдыя і гэтае правіла? Спрачайцеся зь імі. Прасіце іх напісаць афіцыйнае пісьмо, што адгэтуль усе назвы ў беларускай энцыкляпэдыі памылковыя. Дарэчы, нават калі гэтае пісьмо і зьявіцца, то ўсё роўна традыцыйныя назвы застануцца. --Ліцьвін (гутаркі) 14:27, 16 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Вы ўспрымаеце ўсё так, быццам правіла ВП:УН прынята на векі вечныя, і нават выданне новых аўтарытэтных крыніц яго не зменіць. На самой жа справе кансэнсус можа змяняцца. Таму важна пры прыняцці правілаў дакладна вызначыцца, з якімі пунктамі супольнасць згодная, з якімі — не, а якія не прапрацоўваліся і не абмяркоўваліся. Парушэнне гэтых прынцыпаў прывядзе да таго, што правіла па факце не будзе працаваць. Таксама нагадваю пра Вікіпэдыя:Ігнаруйце ўсе правілы (гэта наконт таго, ці могуць удзельнікі парушаць правілы і ці з’яўляюцца яны абавязковымі для выканання).--Artsiom91 (гутаркі) 14:40, 16 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Не, я ўсяго толькі кажу пра тое, што ў нас дзейнічае правіла ВП:УН. У нас ёсьць адпаведны шаблён {{Правіла}}. Пачытаце, што тамака напісана. Калі нейкі ўдзельнік ненаўмысна парушыць нейкае правіла, то гэтае не сьмяротна. Пасьля гэтага хтосьці яго памылкі выправіць. А вось вы так кажыце, што ў сувязі з тым, што ў нас ёсьць правіла Вікіпэдыя:Ігнаруйце ўсе правілы, то нават калі хтосьці пачне масава парушаць напрыклад правіла Вікіпэдыя:Правапіс, то ўсе будуць маўчаць і нічога ня будуць рабіць. Не, так гэтае правіла не працуе. Пачытайце ўважліва, «што значыць «Ігнаруйце ўсе правілы»?» Я тутака прывяду першую вытрымку з гэтай часткі правілу: «Вы ня мусіце знаёміцца ​​з правіламі, калі зьбіраецеся зрабіць штосьці ў Вікіпэдыі». Трэба тлумачыць сэнс гэтых словаў? Спадзяюся, што не. Іншыя пункты пачытайце самі. Яшчэ прывяду вытрымку з часткі «Што пры гэтым варта мець на ўвазе»: «Гэтае правіла ня сьведчыць пра тое, што ўсякае дзеяньне зьяўляецца апраўданым. Гэтае правіла нельга разглядаць як карт-блянш. Удзельнікі, якія ігнаруюць правілы, пры патрэбе мусяць растлумачыць, якім чынам іхныя дзеяньні спрыяюць паляпшэньню энцыкляпэдыі» і «На гэтае правіла нельга спасылацца, калі вас спытаюць, чаму вы парушылі тое ці іншае правіла». Таксама тлумачыць ня буду, бо ўсё і так зразумела. Таму перад тым як штосьці сьцьвярджаць (напрыклад «гэта наконт таго, ці могуць удзельнікі парушаць правілы і ці з’яўляюцца яны абавязковымі для выканання»), вы спачатку самі пачытайце гэтае правіла. А што я зараз раблю? Камэнтую відавочныя рэчы. Я павінен гэтае рабіць? Вядома, не. Але ж вы прымушаеце мяне гэтае рабіць. Навошта вы гэтае робіце? Я ня ведаю. Але гэтае ніяк не распаўсюджваецца на правіла Вікіпэдыя:Кіруйцеся сумленнасьцю ўдзельнікаў. --Ліцьвін (гутаркі) 15:04, 16 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Вось што пісаў у абмеркаваньні спадар Lesnas ättling (адзін з тых, хто прагаласаваў «за»): «Геаграфічныя назвы не перакладаюцца (калі яны гістарычна склаліся — іншая справа). Вось, напрыклад, мы называем раку Дунаем, але ж нямецкі горад ля яго вытокаў будзе Донаўэшынген (Donaueschingen), а не „Дунайскі Эшынген“». --Red_Winged_Duck 14:32, 16 ліпеня 2019 (+03)[адказаць]
Вось удзельнік і напісаў пра гістарычна склалася. Вам мала Беларускай энцыкляпэдыі? Дарэчы, беларускіх картаграфічных твораў на беларускай мове сапраўды мала. Напрыклад і дагэтуль не існуе Атлясу Сьвету на беларускай мове. Толькі зусім нядаўна Белкартаграфія выпусьціла ў сьвет першы беларускі Атляс Сьвету... на расейскай мове. Я спытаў у супрацоўнікаў Белкартаграфіі, а калі будзе Атляс Сьвету на беларускай мове. Адказ: ніколі. А чаму? — пытаю я. А ў адказ чую: «бо Атляс Сьвету на расейскай мове столькі сілаў і грошаў забраў, што зараз проста няма аніякай магчымасьці выпусьціць яшчэ Атляс Сьвету на беларускай мове». Дарэчы, ёсьць яшчэ адна праблема — беларускі Атляс Сьвету на расейскай мове нікому непатрэбны, не купляюць яго людзі. Яшчэ адзін цікавы момант: у БелЭн цалкам скарацілі картаграфічны аддзел, усіх чатырох супрацоўнікаў звольнілі. Я вось пра што кажу, карыстайцеся тым, што ёсьць. Дзякуй Богу, што хоць гэтае яшчэ ёсьць. А то знаходзяцца яшчэ такія ўдзельнікі, якія кажуць, што ўсе гэтыя энцыкляпэдыі зь іх зьвесткамі і падыходамі — сьмецьце. Вядома я ўтрырую. Але ж праўда ў тым, што менавіта вы прапануеце адмовіцца ад гэтай крыніцы, ад тых падыходаў. --Ліцьвін (гутаркі) 15:17, 16 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
На тое, што правіла слаба прапрацавана, зьвярталася ўвага яшчэ пры галасаваньні, але мэта дапрацоўваць правіла там ня ставілася і цяпер маем сытуацыю, калі гэтае правіла нічым не адрозьніваецца ад правіла Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу. Калі б за мэту сапраўды ставілася стварэньне ўнівэрсальнага правіла і адмова ад ужываньня ТКП, то яно б мела акрэсьліць, што такое «традыцыйная форма назвы» і на якіх крыніцах яна грунтуецца, а таксама мець інструкцыю па трансьлітарацыі ўсіх астатніх назваў паводле правілаў беларускай фанэтыкі (г. зн. апісаць як перадаюцца назвы ў розных выпадках, напрыклад, з канчаткам «-е» ці «-а», як перадаюцца такія злучэньні літараў, як «-іў-» і падобныя, для гэтага дастаткова прыкладаў нават у цяперашнім правіле). Але як паказала практыка, ніхто і не плянаваў ў гэтым разьбірацца. --Red_Winged_Duck 14:10, 16 ліпеня 2019 (+03)[адказаць]
Вось вы зараз каго жадаеце падмануць? Дабра, я нагадаю вам сытуацыю да галасаваньня. Яшчэ да галасаваньня ў Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мову свае заўвагі напісаў удзельнік Kazimier Lachnovič. Вы тамака абмяркоўвалі толькі назву Дняпро. Прычым у выніку гэтую назву перавялі ў вынятак. Больш ад вас ніякіх заўвагаў не было. Вось вы так «грунтоўна прапрацоўваеце» правіла да галасаваньня. Але што вы робіце ў час галасаваньня? Вы ўжо пры галасаваньні пішыце, што правіла непрапрацаванае і зноў пішыце пра назву Дняпро. У выніку я быў вымушаны паразмаўляць з сп. Вячоркай і ён мяне пераканаў, што ўсё ж асноўнай назвай для гэтага населенага пункту павінна быць менавіта форма Дніпро. Я пагадзіўся з гэтым. Ня буду камэнтаваць тое, што вы і дагэтуль ня ведаеце, што такое традыцыйныя назвы (ня ведаю чаму вам так цяжка прачытаць правіла ВП:УН і адкрыць напрыклад Беларускую энцыкляпэдыю). Што тычыцца цяперашніх заўвагаў. Правіла не зьяўляецца нейкім тэхнічным кодэксам. Яно толькі зацьвярджае, што ўсё застаецца як і было да ўводу трансьлітарацыі. У правіле прама напісана, што традыцыйныя назвы павінны адпавядаць «натуральнай трансфармацыі гэтых назваў згодна з жывой беларускай традыцыйнай тапанімічнай практыкай. Ва ўкраінскай мове існуе шэраг геаграфічных назваў, якія працяглы час ужываліся ў беларускай картаграфіі, энцыкляпэдычных, навуковых, краязнаўчых і іншых крыніцах, вартых даверу і традыцыйна замацаваліся ў адметнай форме і таму могуць лічыцца часткай моўнай традыцыі». Вось што тутака незразумела? Вам мала аўтарытэтных крыніцаў і вы яшчэ жадаеце напісаць свой тэхнічны кодэкс? Пішыце. Вам ніхто не забараняе гэтае рабіць. --Ліцьвін (гутаркі) 14:46, 16 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Сітуацыя такая, што ёсць напрыклад горад Сьнігіроўка (як зараз называецца). Яго назва пайшла ад птушкі (укр. Снігурівка — Снігур). Па-беларуску птушка называецца сьнягір ці гіль. Атрымоўваецца, што мусіць быць Гілёўка, ці магчыма Сьнегіроўка, але не Сьнігіроўка, так? І вось па якім прынціпе тут вызначаць «традыцыйныя назвы»? Вядома, можна карыстацца аўтарытэтнымі крыніцамі, як для Паўднёвага, аднак для некаторых населеных пунктаў яны могуць даваць рознае напісанне, а для некаторых населеных пунктаў, наадварот, не будзе ніводнай аўтарытэтнай крыніцы. Пакуль правіла дакладна не акрэслівае, то ні сам перанос, ні адваротны правіла не парушаюць.--Artsiom91 (гутаркі) 15:29, 16 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Зноў жа чытаем уважліва правіла ВП:УН: «Да беларускіх традыцыйных назваў Украіны належаць назвы геаграфічных і іншых аб’ектаў і зьяваў Украіны, якія былі атрыманыя ў выніку натуральнай трансфармацыі гэтых назваў згодна з жывой беларускай традыцыйнай тапанімічнай практыкай. Ва ўкраінскай мове існуе шэраг геаграфічных назваў, якія працяглы час ужываліся ў беларускай картаграфіі, энцыкляпэдычных, навуковых, краязнаўчых і іншых крыніцах, вартых даверу і традыцыйна замацаваліся ў адметнай форме і таму могуць лічыцца часткай моўнай традыцыі. Назва артыкула пра новы геаграфічны ці іншы аб’ект ці зьяву Ўкраіны абіраецца ў адпаведнасьці зь беларускім традыцыйным вымаўленьнем і напісаньнем у выпадку, калі ўжо раней існаваў такі аб’ект ці зьява з такой жа назвай». Вось што тутака незразумела?
«Вядома, можна карыстацца аўтарытэтнымі крыніцамі». Ня можна, а трэба. Паводле ВП:УН менавіта трэба карыстацца крыніцамі, вартымі даверу.
Што тычыцца назвы Сьнігіроўка. Я ня ведаю навошта вы прапануеце нейкія іншыя назвы і нават прапануеце новыя назвы Гілёўка і Сьнегіроўка. Навошта? У Беларускай энцыкляпэдыі гэты населены пункт называецца як Сьнігіроўка. У мяне напрыклад пытаньняў да гэтай назвы няма. Калі вы лічыце, што гэтая назва не зьяўляецца сапраўды слушнай беларускай традыцыйнай назвай гэтага населенага пункту, а больш слушнымі зьяўляюцца Гілёўка і Сьнегіроўка, то вам трэба напісаць пра гэтае на старонцы абмеркаваньне:Сьнігіроўка і прывесьці тамака крыніцы, вартыя даверу. Калі вашыя словы і зьвесткі будуць пераканаўчыя, грунтавацца на аўтарытэтных крыніцах і іншыя ўдзельнікі падтрымаюць вас, то артыкул перанясем. Ня бучу тутака аніякіх перашкодаў. Ці вам хтосьці забараняе гэтае рабіць? Калі так, то, калі ласка, скажыце мне, я паведамлю пра гэтае адміністратару Red_Winged_Duck і ён яго заблякуе «на адзін год ці на два» або «назаўсёды». Калі ласка, я разумею, што гэтая дыскусія з самага пачатку фактычна несур’ёзная, бо на самой справе праблема толькі ў нягодных паводзінах удзельніка Red_Winged_Duck. Але ж калі ў вас ёсьць сапраўды штосьці вартае ўвагі, то, калі ласка, кажыце. У адваротным выпадку давайце лепш ня будзем пераходзіць да «забагатага маразму і адмаўленьня аб’ектыўнай рэальнасьці» (прабачце, вельмі спадабаліся словы ўдзельніка Renessaince і яны тутака вельмі трапныя). --Ліцьвін (гутаркі) 15:56, 16 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Зразумела. Атрымоўваецца, прапануецца карыстацца аўтарытэтнымі крыніцамі. У такім разе фармулёўкі правіла ВП:УН сапраўды не маюць сэнсу, бо на аўтарытэтных крыніцах трэба грунтавацца і без гэтага правіла. А сутнасць правіла зводзіцца да адмаўлення ТКП. Тады выказанае ў пачатку абмеркавання "У першым выпадку ў нас дзейнічае правіла ВП:УН, таму павінна быць назва Паўночнае і толькі" з’яўляецца спасылкай на правіла там, дзе яно не працуе. Такая сітуацыя магчымая з-за недастаткова акрэсленай сутнасці правіла і размытых фармулёвак. У сувязі з гэтым стварыў тэму на Форуме.--Artsiom91 (гутаркі) 09:10, 17 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Яшчэ раз. Я пабачыў, што практыка афіцыйнай трансьлітарацыі ўкраінскіх назваў на беларускую мову ўжо пачала ўкараняцца і ў нашым разьдзеле. Мне гэтае не спадабалася і таму я вырашыў напісаць правіла. Дарэчы, я і ў гэтым выпадку арыентаваўся на рэкамэндацыю ўдзельніка Red_Winged_Duck. Бо менавіта ён мне неаднаразова казаў, што каб штосьці зьмяніць, трэба абмеркаваньне і прыняцьце новага кансэнсусу праз рэкамэндацыю або правіла. У нас на той момант не было ні рэкамэндацыі ні правіла. Так, зараз у нас ёсьць правіла. Супольнасьць абрала варыянт «як было»: пераклад украінскіх назваў на беларускую мову. Вядома, што пры абраньні назваў заўсёды трэба арыентавацца на крыніцы, вартыя даверу. Таксама адзначу, што ў правіле гаворыцца і пра тое, што ўсе назвы павінны адпавядаць правілу Вікіпэдыя:Правапіс. Гэтае я пра тое, што вы кажыце, што ў правілах назіраецца нейкае дубляваньне стандартных правілаў. Асабіста я ня бачу нічога дрэннага ў гэтым. Вось вы пішыце, што правіла ВП:УН трэба замяніць на адзін сказ — «Вікіпэдыя не прызнае афіцыйны ТКП-Украіна і крыніцы, створаныя на яго падставе». Але ж якраз кожны ўдзельнік пры галасаваньні мог абраць два варыянты: традыцыйны падыход (пераклад назваў паводле нормаў беларускага вымаўленьня) і трансьлітарацыя. Цяпер вы прапануеце іншыя варыянты: за афіцыйную трансьлітарацыю і супраць афіцыйнай трансьлітарацыі. Пры такой інтэрпрэтацыі атрымліваецца, што супольнасьць быццам прагаласавала толькі супраць афіцыйнай трансьлітарацыі. Ну прагаласавала супраць і прагаласавала. А ў выніку правіла ня прынятае і новага кансэнсусу няма. Я ўжо аднойчы зрабіў такую памылку, глядзіце Вікіпэдыя:Галасаваньні/Распаўсюджваньне дзьвюхмоўя на назвы артыкулаў у Вікіпэдыі на беларускай мове. А потым удзельнік Red_Winged_Duck сьцьвярджаў, што ў сувязі з тым, што супольнасьць прагаласавала супраць, то аніякага правіла няма, а таму можна працягваць дадаваць назвы на расейскай мове. Я больш не хачу такога. Таму ва ўсіх выпадках трэба заўсёды пісаць адназначныя правілы і галасаваць за адназначныя фармуліроўкі, каб новы кансэнсус фармаваўся не на падставе адмовы ад чагосьці, а на падставе прыняцьця чагосьці. Спадзяюся, я даходліва растлумачыў. --Ліцьвін (гутаркі) 11:57, 17 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Выдатна! Вось супольнасць вырашыла, што ТКП не карыстаемся, гэта замацавана ў правілах. То бок менавіта прапісана ў правіле, што не карыстаемся (а не тое, што адмовіліся прымаць правіла, згодна з якім варта карыстацца). Ці нясе правіла яшчэ нейкія ідэі, акрамя гэтай адмовы?--Artsiom91 (гутаркі) 12:09, 17 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Правіла нясе ў сябе тое, што ў гэтым разьдзеле ўкраінскія назвы абіраюцца паводле беларускага вымаўленьня, так як гэтае рабілі да ўводу ТКП 177-2009. Ня супраць чагосьці, не адмова ад чагосьці, а менавіта за штосьці. Канкрэтна ў выпадку правілу ВП:УН — за традыцыйныя назвы. --Ліцьвін (гутаркі) 12:16, 17 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Тады сутнасць правіла можна перадаць так: «Вікіпэдыя не прызнае афіцыйны ТКП-Украіна і крыніцы, створаныя на яго падставе. Для ўкраінскіх тапонімаў артыкулы мусяць мець традыцыйныя беларускія назвы». А якія назвы традыцыйныя, варта вырашаць асобна паводле аўтарытэтных крыніц. Правільна?--Artsiom91 (гутаркі) 12:32, 17 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Сутнасьць правілу можна перадаць і так. Але ж я ўсё ж настойваю на тым, што лепш хай штосьці будзе напісанае лішняе, чым гэтага ня будзе. Бо напрыклад нават незважаючы на тое, што ў правіле падрабязна расьпісана, што такое традыцыйныя назвы, знаходзяцца тыя ўдзельнікі, якія і дагэтуль не разумеюць, што такое традыцыйныя назвы. (Хутчэй за ўсё гэтае ня шчырае прызнаньне, але факт застаецца фактам.) А калі ў нас яшчэ ўсе гэтыя выразы будуць параскіданыя ў розных месцах, то я ўжо буду чуць наступныя выразы: «дык у правіле не напісана, што такое традыцыйныя назвы, а таму яны могуць быць якія заўгодна» або «дык гэта там напісана, а тутака не напісана, таму тое аніякім чынам ня тычыцца гэтага» і г.д. Дзякуй, але ж ня трэба больш гэтага, я ўжо балюча прайшоў праз гэтае. Хай лепш будзе па некалі разоў адно і тое ж напісана, чым чагосьці ня будзе хапаць. Гэтае пачуцьцё ў мяне ўжо склалася з вопытам працы тутака. --Ліцьвін (гутаркі) 12:51, 17 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Поўныя канчаткі

[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, выкажыцеся і вы наконт гэтага моманту — Абмеркаваньне катэгорыі:Спартоўцы паводле краінаў і дысцыплінаў. Трэба адназначна вызначыцца з гэтым пытаньнем. Пры гэтым магчыма дзесьці ўжо гэты момант абмяркоўваўся і было прынятае нейкае рашэньне. У гэтым выпадку, калі ласка, дайце спасылку на тое абмеркаваньне. А лепшым выйсьцем будзе напісаць пра гэтае на старонцы Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў. --Ліцьвін (гутаркі) 12:06, 17 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Nowij trener FK Palanga Viačeslav Geraščenko (2019–_).alyga.lt Možeš po bratski probit, šo tam za trener iz BLR? Šo za reputacija/ bili li skandali kakije? Šo za čelowek?--Makenzis 10:50, 22 ліпеня 2019 2019 (LT)

Он в основном тренировал команды из нижней половины высшей лиги или из первой лиги. Каких-то особых успехов у него нет, считается грамотным спецалистом, например, в этом сезоне он тренировал «Лиду» и для них этот сезон лучший за долгое время. Производит впечатление спокойного человека, но по меркам Беларуси это пока средний тренер, который не работал в серьёзных клубах. --Red_Winged_Duck 11:08, 22 ліпеня 2019 (+03)[адказаць]
Dziakuju za infu! --Makenzis 13:50, 22 ліпеня 2019 2019 (LT)

Стумбрас Коўна/Stumbras otbrosil kanki... popiorli ih iz A ligi. Nada bi izmenit, šo uže biwšij klub. Rasformirowan i tak daleje. [3]--Makenzis 15:30, 30 ліпеня 2019 2019 (LT)

Дзякуй! Абнавіў. --Red_Winged_Duck 17:05, 30 ліпеня 2019 (+03)[адказаць]

Калі ласка, больш так не рабіце. Вы добра ведалі, што я выправіў спасылкі паводле наступных абмеркаваньняў: Абмеркаваньне:Новы Лад#Назва, Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Новы Лад і Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Новы Строй і Новы Лад. Тым больш я схаваў савецкую назву і зрабіў зь яе перакіраваньне на гістарычную, каб усе ўсё зразумелі. Пры гэтым вы проста выдалілі гэтыя зьвесткі. Гэта ўжо ня тое, што непрыгожа, гэта ўжо звычайны вандалізм. Спадзяюся, што вы больш ня будзеце паводзіць сябе такім чынам. --Ліцьвін (гутаркі) 16:53, 4 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Я вас зноў папярэджваю. Калі ласка, больш так не рабіце. --Ліцьвін (гутаркі) 20:39, 20 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Калі ласка, спыніце пераносіць артыкулы пад выдуманыя назвы. Калі ў артыкуле найбліжэйшым часам ня зьявяцца крыніцы, што гэтая вёска згадваецца пад прыдуманай вамі назвай, ён будзе перанесены назад, а вы будзеце папярэджаныя за арыгінальнае дасьледаваньне. --Red_Winged_Duck 20:44, 20 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Вам ужо неаднаразова тлумачылі, што менавіта назва Траецкая слушная для беларускай мовы. Шматлікія крыніцы я прывёў. Калі вам штосьці не падабаецца, то зьвяртайцеся да навукоўцаў і прасіце іх зацьвердзіць у беларускай мове і варыянт Троіцкі. А пакуль вашыя намаганьні прасунуць у Вікіпэдыі назвы, якія нехарактэрныя для беларускай мовы, як асноўныя, выглядаюць адкрытым ігнараваньнем усіх папярэдніх абмеркаваньняў. Быццам і не было аніякіх дыскусіяў. Вашыя паводзіны аніякім чынам нельга разглядаць як Вікіпэдыя:Кіруйцеся сумленнасьцю ўдзельнікаў, бо вы ў гэтых абмеркаваньнях прымалі актыўны ўдзел і ў выніку пагадзіліся з тым, што трэба пісаць так, як гэтага патрабуюць афіцыйныя беларускія аўтарытэтныя моўныя крыніцы. Таму, калі ласка, не пачынайце зноў тое самае — казаць, што я нічога ня бачу і ня чую. Усё вы добра бачыце і чуеце і разумееце. --Ліцьвін (гутаркі) 21:04, 20 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
З вашымі арыгінальнымі дасьледаваньнямі пагаджаецеся толькі вы самі. Няма ніводнай крыніцы, дзе б гэтая вёска згадвалася пад прыдуманай вамі назвай. Калі вы лічыце, што прыдуманая вамі назва можа быць назвай вёскі, зьвяртайцеся да навукоўцаў, каб яны гэтую вёску перайменавалі. На цяперашні момант артыкулу будзе вернутая адзіная магчымая назва, якая згадваецца ў крыніцах, якія тыя самыя навукоўцы і складалі, і якая не зьяўляецца чыёйсьці выдумкай. --Red_Winged_Duck 21:09, 20 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Я сёньня якраз гутарыў з Інай Віктараўнай. Я таксама зьвярнуў яе ўвагу на тое, што ў беларускай мове немагчымая назва Троіцкі. Яна пагадзілася з гэтым і сказала, што яна ведае, што і дагэтуль у Беларусі хапае памылковых назваў. Яна сказала, што ўсе назвы абавязкова будуць зьмененыя на слоўнікавыя. Дык вось я ўжо зьмяніў гэтыя назвы, бо гэта цалкам лягічна. А цяпер вы кажыце, што крыніцы — ужо не крыніцы, а памылкі — ужо не памылкі. Дык вам мала Новахростаў? Вы вельмі хочаце паўтарыць сваю неверагодную памылку? --Ліцьвін (гутаркі) 21:24, 20 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Калі зьменяць, тады і пагаворым. Пакуль жа гэта цалкам вашая фантазія. --Red_Winged_Duck 21:26, 20 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Слоўнікі — гэта ўжо мая фантазія? Неверагодна. Я бачу, што вы пакуль толькі для сябе стварылі нейкую абсурдную фантазію. І жадаеце, каб і ўсе астатнія ў гэтай фантазіі жылі. --Ліцьвін (гутаркі) 21:34, 20 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
І гэта піша чалавек, які перанёс дзясяткі артыкулаў пад назвы, якіх не існуе ў рэальным жыцьці. --Red_Winged_Duck 21:36, 20 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Вы ўжо казалі, што вы супраць традыцыйных назваў. Я вас зразумеў. Але навошта вы паўтараецеся? --Ліцьвін (гутаркі) 21:40, 20 жніўня 2019 (+03)[адказаць]
Я супраць тых, хто спрабуе прыдумляць «слушныя» назвы і выдаваць іх за традыцыйныя. --Red_Winged_Duck 21:42, 20 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Я ўжо зразумеў, што для вас прыкладам сапраўды слушнай назвы зьяўляецца назва Новахросты. Калі ласка, нагадайце, колькі гадоў вы яе баранілі? --Ліцьвін (гутаркі) 21:48, 20 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Нагадайце, калі ласка, колькі гадзін (!) артыкул праіснаваў пад гэтай назвай і колькі крыніц было ў артыкуле на момант пераносу. Таксама падкажыце, колькі разоў вы згадалі гэтую назву ў абмеркаваньнях і колькі на гэта змарнавалі часу. Таксама вельмі цікава будзе даведацца, колькі назваў населеных пунктаў вы прыдумалі і якія ніколькі ня згадваліся ў крыніцах, у дачыненьні да гэтых населеных пунктаў. --Red_Winged_Duck 21:56, 20 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Дык вы так і не адказалі на пытаньне: колькі гадоў вы баранілі сапраўды слушную назву Новахросты. Што тычыцца назвы Траецкая, то было вялікае абмеркаваньне. Калі ласка, пачытайце яго. Што тычыцца «выдуманых» назваў. Калі вам нейкая назва не падабаецца, але пры гэтым яна падмацаваная аўтарытэтнымі крыніцамі, то гэтае ня кажа пра тое, што гэтая назва выдуманая. А вось тое, што вы бароніце відавочна памылковыя назвы — гэта сапраўды трагедыя. Пані Лемцюгова адкрыта прызнавалася, што ў нашай тапаніміцы склалася жудасная сытуацыя і яе трэба катэгарычна выпраўляць. Пры гэтым я бачу, што асабіста вас усё задавальняе. Я вас з гэтым магу толькі павіншаваць. Што тычыцца мяне, то я працягну знаходзіць памылкі і іх выпраўляць. --Ліцьвін (гутаркі) 23:16, 20 жніўня 2019 (+03)[адказаць]
Шкада, што вы ніколі не адказваеце на нязручныя пытаньні. Але віншую з тым, што вы ізноў паведамляеце ўсім хлусьлівыя зьвесткі. Добра тое, што кожны разумны ўдзельнік можа сам усё пабачыць у гісторыі артыкула Навахросты. Таксама было б цікава пачытаць, дзе спадарыня Лемцюгова заклікае выдумляць такія назвы паселішчам, якія яны ніколі ня мелі. І забаўна бачыць, як вы ўвесь час пішаце пра пані Лемцюгову, але пры гэтым ігнаруеце плён яе працы. --Red_Winged_Duck 23:24, 20 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Што ня слова, то абраза. Крыўдна, што ўдзельнік, а тым больш адміністратар, так нягодна сябе паводзіць. Дзе я вам не адказаў на вашыя «нязручныя пытаньні»? На нязручныя пытаньні толькі вы не адказваеце. Што тычыцца Новахростаў. Ня толькі я вам пісаў, што вы бароніце памылковую назву і што? А нічога, памылковая назва так і заставалася быць асноўнай. І ў гісторыі і ў абмеркаваньнях гэтае бачна. Вам павінна быць сорамна, што такое адбылося. Але які вы вынік зрабілі для сябе? Зноў працягваеце бараніць памылковыя назвы. Пра пані Лемцюгову і вашыя прыдумкі. Напрыклад адкройце слоўнік Лемцюговай «Слоўніку цяжкасьцяў беларускай мовы». Пані Лемцюгова намагалася выпраўляць памылкі (вы гэтае чамусьці называеце «выдумленьнем назваў паселішчаў, якія яны ніколі ня мелі»). Вы зьневажаеце ня толькі маю працу (хай так, для мяне ўжо гэтая сытуацыя зьяўляецца звыклай), але і намаганьняў пані Лемцюговай. Што тычыцца працы пані Лемцюговай, то я якраз грунтоўна карыстаюся ёю, у адрозьніваньні ад вас. Вы напрыклад дэманстратыўна ігнаруеце варыятыўныя назвы, якія згадваюцца ў гэтых даведніках. Вам нагадаць, што казала пра гэтыя назвы пані Лемцюгова? Вы добра ведаеце, што яна казала, але вам яе словы непатрэбныя. А што ўвесь гэты час раблю я? Я купляю і зьбіраю слоўнікі, шукаю памылкі, выпраўляю іх, тэлефаную ў міністэрствы, сельсаветы. Прашу і заклікаю ўсіх выпраўляць знойдзеныя памылкі. Мне ніхто за гэтае ня плаціць, я раблю гэтае ад шчырага сэрца. Мне людзі кажуць дзякуй, што я займаюся гэтым. Але ж заўсёды знаходзіцца адзін чалавек, які скажа, што я займаюся непатрэбнымі рэчамі, што ня трэба шукаць памылкі, а іх трэба тыражаваць. Брыдка ад апошняга і ад гэтага самотна на душы. Але ж, нягледзячы на ўсе перашкоды, я працягну шукаць і выпраўляць памылкі. А што тычыцца вас, то я спадзяюся, што вы зразумееце сваю памылку і больш ня будзеце перашкаджаць канструктыўнай працы. --Ліцьвін (гутаркі) 00:16, 21 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Пошук больш правільных назваў і выпраўленне памылак — гэта, вядома, карысная праца, але праблема ў тым, што такая дзейчнасць супярэчыць прынцыпам Вікіпедыі. Такая дзейнасць цалкам можа быць карыснай па-за межамі Вікіпедыі, напрыклад у выдавецтвах энцыклапедый, навуковым асяроддзі, нарэшце ва ўласным блогу. А сама ж Вікіпедыя не прызначана для таго, каб ствараць нейкую «правільную» крыніцу, якая будзе слушнейнай за розныя выданні, якія выходзяць з памылкамі ці нехарактэрнай для беларускай мовы лексікай. Для Вікіпедыі правяральнасць назвы з’яўляецца важнейшай за яе дакладнасць.--Artsiom91 (гутаркі) 00:37, 21 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Вы зараз блытаеце халоднае з гарачым. Я заўсёды арыентуюся на аўтарытэтныя крыніцы. Так склалася, што ў нас ня толькі шмат афіцыйных перайменаваньняў, але і шмат неафіцыйных і розных скажэньняў. А вось калі б я проста сказаў, што мне гэтая назва падабаецца, бо яна мне падабаецца, то гэта сапраўды недапушчальна. Ды і я катэгарычна супраць гэтага. Кожная назва павінна падмацоўвацца аўтарытэтнай крыніцай. Таму я не разумею, чаму ўдзельнік Red Winged Duck вырашыў праігнараваць папярэдняе абмеркаваньне і насуперак кансэнсусу пачаць бараніць відавочна памылковую назву. А, ужо ведаю. Гэта правакацыя. Якая мэта? Маё пажыцьцёвае блякаваньне. Удзельнік прама пра гэтае напісаў: «Як толькі вы будзеце пажыцьцёва заблякаваныя, я сам адмоўлюся ад гэтых паўнамоцтваў». Дык што мы зараз абмяркоўваем: правільныя назвы або як так зрабіць, каб мяне пажыцьцёва заблякаваць? Я бачу, што праблема толькі ў апошнім. Мабыць трэба зноў ладзіць галасаваньне з фармуліроўкай, што ўдзельнік Red Winged Duck захоўвае свае адміністратарскія паўнамоцтвы толькі з-за таго, што я і дагэтуль пажыцьцёва не заблякаваны. Калі для ўдзельніка гэтая мэта зьяўляецца галоўнай, то хай маё пажыцьцёвае блякаваньне ён чакае без адміністратарскіх паўнамоцтваў. Я думаю, што пасьля гэтага і правакацыі з яго боку спыняцца і пустыя спрэчкі зьнікнуць. --Ліцьвін (гутаркі) 01:04, 21 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
«ніводная з «крыніц» ня тычыцца вёскі ў Асіпавіцкім раёне» Для вас «Артаграфічны слоўнік беларускай мовы» Баршчэўскіх[2], «Вялікі беларуска-расейскі слоўнік»[3], «Гістарычны слоўнік беларускай мовы»[4], «Кароткі гістарычны слоўнік беларускай мовы»[5], «Расейска-беларускі слоўнік» 2014 году[6], «Слоўнік цяжкасьцяў беларускай мовы»[7] і «Этымалягічны слоўнік беларускай мовы»[8] усяго толькі «крыніцы»? Вы прама сказалі, што ўсе гэтыя грунтоўныя працы для вас усяго толькі нейкія так званыя крыніцы. Неверагодна. І такія нягодныя паводзіны да аўтарытэтных крыніцаў на беларускай мове дэманструе ня хто-небудзь, а адміністратар гэтага разьдзелу. А што далей? Вы скажыце ўсім, якія крыніцы сапраўды зьяўляюцца крыніцамі, а якія не? --Ліцьвін (гутаркі) 21:16, 20 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Тлумачу апошні раз: для назваў населеных пунктаў існуюць спэцыялізаваныя выданьні (нарматыўныя даведнікі, ГВБ, СННП і г. д.), дзе назвы населеных пунктаў фіксуюцца ў тых варыянтах, якія ўжываюцца ў сапраўдным жыцьці, а не прыдуманыя вамі ці некім яшчэ, як бы вам ні хацелася даць населенаму пункту «правільную» назву, вы ня можаце гэтага зрабіць, калі такая назва ня згадваецца ў дачыненьні да гэтага населенага пункту. Вы не зьяўляецеся адмыслоўцам у галіне тапаніміі, у адрозьненьне ад тых, хто складаў спэцыялізаваныя выданьні. Ніводная з вашых спасылак ня тычыцца тапонімаў, а тычыцца выключна агульнай лексыкі, якую вы сьмела можаце правіць ва ўсіх артыкулах і спасылацца на гэтыя слоўнікі. --Red_Winged_Duck 21:23, 20 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
А цяпер пачытайце Лемцюгову. Вось для каго яна ўсё гэтае казала? Навошта я перанёс яе словы і сюды? Каб вы зараз дэманстратыўна ігнаравалі здаровы сэнс? Дык можа вам лепш пашукаць другое месца для сваіх немагчымых адкрыцьцяў? --Ліцьвін (гутаркі) 21:30, 20 жніўня 2019 (+03)[адказаць]
Для пачатку навучыцеся карыстацца крыніцамі. Асабліва тымі, якія склалі для вас адмыслоўцы ў адпаведнай галіне, якім вы не зьяўляецеся. Раю вам вельмі ўважліва сачыць за сваімі словамі і больш не спрабаваць казаць, што мне трэба рабіць. --Red_Winged_Duck 21:33, 20 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Дык а каму вы сказалі, што я нейкімі «крыніцамі» карыстаюся. Я якраз карыстаюся крыніцамі і тлумачу вам відавочнае. А вы спрабуеце зноў паспрачацца за назву Новахросты. --Ліцьвін (гутаркі) 21:35, 20 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Так, я цудоўна бачу, што вы ігнаруеце аўтарытэтныя крыніцы і ставіце сябе вышэй за ўсіх навукоўцаў. --Red_Winged_Duck 21:40, 20 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Я? І гэта піша чалавек, які выдаліў усе спасылкі на крыніцы. Вы сказалі, што працы вялікай колькасьці беларускіх мовазнаўцаў усяго толькі «крыніцы». Ды што мовазнаўцы, гэта працы інстытутаў. Але для вас гэта ўсё роўна толькі «крыніцы». Віншую вас зь перамогай над усёй беларускай навукай. Вы адкрыта прадэманстравалі, што вы іх працы можаце ігнараваць і вам нічога за гэтае ня будзе. --Ліцьвін (гутаркі) 21:45, 20 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Спасылкі на крыніцы? Калі б вы ўважліва чыталі правілы Вікіпэдыі, то ведалі, што спасылкі на крыніцы мусяць тычыцца тэмы артыкула. Ніводная з вашых «крыніц» ніякім чынам ня тычыцца прыведзенага тапоніму, у адрозьненьне ад крыніц, якія ўжо ёсьць у артыкуле і якія створаныя якраз навукоўцамі. --Red_Winged_Duck 21:52, 20 жніўня 2019 (+03)[адказаць]
Вы ўжо напісалі, што для вас агульныя слоўнікі ніякім чынам ня тычацца тапанімікі. У гэтай сытуацыю я магу вам толькі параіць пачытаць у слоўніках пра этымалёгію слова «агульны». --Ліцьвін (гутаркі) 23:16, 20 жніўня 2019 (+03)[адказаць]

Вы дэманстратыўна парушылі правіла Вікіпэдыя:Правіла трох адкатаў. --Ліцьвін (гутаркі) 21:37, 20 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

І толькі гэта выратавала вас ад блякаваньня. --Red_Winged_Duck 21:41, 20 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Вы лепш раскажыце, што вас выратавала ад блякаваньня. Усё таму, што вам можна рабіць што заўгодна і вы не нясеце за гэтае аніякай адказнасьці? Упэўнены, што гэтае часова. --Ліцьвін (гутаркі) 22:50, 20 жніўня 2019 (MSK)--Ліцьвін (гутаркі) 22:50, 20 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Калі б у гэтым разьдзеле працавалі правілы, вы б даўно былі пажыцьцёва заблякаваныя. --Red_Winged_Duck 23:12, 20 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
На жаль, у гэтым разьдзеле ня дзейнічаюць правілы толькі ў дачыненьні да вас. За ўсе вашыя нягодныя паводзіны і злоўжываньні, меншае, што з вамі трэба зрабіць — пазбавіць адміністратарскіх паўнамоцтваў. --Ліцьвін (гутаркі) 23:19, 20 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Як толькі вы будзеце пажыцьцёва заблякаваныя, я сам адмоўлюся ад гэтых паўнамоцтваў. --Red_Winged_Duck 23:25, 20 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
У вас ненармальныя пажаданьні. Вы ў чарговы раз даказалі, што вы спрачаецеся толькі з-за таго, што гэтае прапануе менавіта я. Вы проста супраць усяго таго, за што я. У вас няма аргумэнтаў, у вас няма крыніцаў, але ў вас ёсьць адміністратарскія паўнамоцтвы. Вось вы апошнімі і злоўжываеце. Я ўпэўнены, што пасьля гэтых вашых словаў ужо кожны пераканаецца, што вам непатрэбныя цудоўныя артыкулы, правільныя назвы, вы намагаецеся толькі аднаго — мяне заблякаваць пажыцьцёва. Дарэчы, я пра гэтае і раней пісаў, але вы адмаўляліся ад гэтага, а зараз прама і адкрыта напісалі пра гэтае. Дзякуй за шчырасьць. Але ж калі ў вас такая мэта ў гэтым праекце, то вам ужо зараз трэба адмовіцца ад адміністратарскіх паўнамоцтваў. Калі ласка, зрабіце тое, што вам трэба было зрабіць нашмат раней. --Ліцьвін (гутаркі) 00:25, 21 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Хто ж тады будзе сачыць за тым, як вы вандалізуеце артыкулы, як вы гэта зрабілі ў выпадку зь Вязавой, дзе цалкам зьнішчылі згадку пра націск, які пацьверджаны нарматыўным даведнікам. --Red_Winged_Duck 01:14, 21 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
З такім націскам такая назва магчымая ў беларускай мове? За тым як я «вандалізую артыкулы» можна сачыць і без адміністратарскіх паўнамоцтваў. Вось напрыклад я вам зараз адказваю і ў мяне няма адміністратарскіх паўнамоцтваў. Што вам перашкаджала гэтаксама зрабіць у абмеркаваньні да гэтага артыкула? І яшчэ. Тое, што вы шчыра прызналіся, што ў вас мэтай зьяўляецца маё пажыцьцёвае блякаваньне, то я думаю правільным будзе каб у вас ня ўзьнікала жаданьня мяне справакаваць і пасьля гэтага заблякаваць. А вы менавіта гэтае і хочаце зрабіць. Таму будзьце пасьлядоўнымі, складзіце зь сябе адміністратарскія паўнамоцтвы і чакайце. Адміністратары паглядзяць хто больш за ўсяго вандалізуе артыкулы і таго і заблякуюць. Тым больш я ўжо сабраў вялікую колькасьць прыкладаў, як вы займаліся фальсыфікацыямі зьвестак, вандалізмам і г.д. --Ліцьвін (гутаркі) 01:16, 21 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Вы самі можаце адкрыць аўтарытэтную крыніцу на старонцы 67 і пераканацца ў гэтым. А цяпер паглядзіце ў свае слоўнікі і адкажыце на пытаньне, ці магчымы націск Ста́рына ў назвах вёсак Докшыцкага і Чэрвеньскага раёнаў? --Red_Winged_Duck 01:26, 21 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Вы пра Валевачскі або Слабодзкі сельсаветы? Вы або сур’ёзна або ніяк. Мне вельмі надакучылі вашыя адказы тыпу «калі тамака памылка, то і ў нас будзе памылка». Ня трэба нам памылкі. Хапіла Новахростаў. --Ліцьвін (гутаркі) 01:32, 21 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Я ня зьдзіўлены, што вы праігнаравалі нязручнае пытаньне, ня ў першы раз нават на гэтай старонцы. Нагадаю, што выдаленьне з артыкулаў зьвестак, пацьверджаных крыніцамі, зьяўляецца парушэньнем Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня. Зрэшты ў вас ёсьць магчымасьць выправіць свой жа вандалізм і вярнуць выдаленыя зьвесткі ў артыкул. --Red_Winged_Duck 01:41, 21 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Я ведаю, што вы вельмі любіце перакручваць мае словы. Дык вы адкажыце на пытаньні? Вы пра Валевачскі або Слабодзкі сельсаветы? А таксама вы так і не адказалі на наступнае пытаньне: назва Вязава́я магчымая ў беларускай мове? Можаце адказаць тутака або ўсё ж на старонцы абмеркаваньняў. І, калі ласка, не прыводзьце правілы і рэкамэндацыі, бо вы іх ужо ўсе парушылі і ні адзін раз. Вы нават прызналі, што парушылі правіла Вікіпэдыя:Правіла трох адкатаў і дэманстратыўна сябе не заблякавалі. «Цудоўна», што вы можаце працягваць гэтым ганарыцца. --Ліцьвін (гутаркі) 02:28, 21 жніўня 2019 (+03)[адказаць]
Дзякуй, што прызналі свае памылкі. Хоць на пытаньне вы так і не адказалі. Прыведзеныя ж вамі прыклады даўно разабраныя ў адпаведных абмеркаваньнях, але добра што нагадалі, што і там трэба прыбраць усе вашыя арыгінальныя дасьледаваньні. --Red_Winged_Duck 09:54, 21 жніўня 2019 (+03)[адказаць]
Упэўнены, што вашыя нягодныя паводзіны ацэняць іншыя ўдзельнікі і ўсе вашыя неабгрунтаваныя рэдагаваньні будуць скасаваныя. Дарэчы, вы так і не адказалі на мае пытаньні. Можаце ўжо і не адказваць. --Ліцьвін (гутаркі) 13:28, 21 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]

Месяц Аршанскай бітвы

[рэдагаваць крыніцу]
Запрашэньне да ўдзелу ў месяцы Аршанскае бітвы

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў месяцу Аршанскае бітвы
маем гонар запрасіць Вас да ўдзелу ў супольнай працы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

--Удзельнік:W 20:01, 5 верасьня 2019 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Мясцовыя выбары ў Беларусі 2014 году. Дапрацоўка і заўвагі вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 12:08, 20 сьнежня 2021 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Брагін. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 17:26, 8 лютага 2022 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку надзённага артыкула, які вылучыў у добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Беларуская АЭС. Таксама вітаюцца яго дапаўненьне і адпаведная прапанова. З найлепшымі пажаданьнямі,—Удзельнік:W 20:13, 21 лістапада 2023 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку артыкула, які вылучыў у добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Рэспубліканскі фэстываль нацыянальных культураў. Таксама вітаюцца яго дапаўненьне і адпаведная прапанова. З найлепшымі пажаданьнямі,—Удзельнік:W 16:17, 29 лютага 2024 (UTC+3)

Добры дзень. Паспрабаваў стварыць {{Валейбаліст}}, каб ён як і {{Футбаліст}} цягнуў зьвесткі пра кар’еру зь Вікізьвестак. Пакуль не разумею, як прыбрать сэкцыю Гульні (галы) для валейболу, карыстаючыся {{Вікізьвесткі/p54}}, бо лічу, што пакуль гэтыя зьвесткі для гэтага віду спорту не патрэбныя. Буду ўдзячны за дапамогу. Dymitr 13:14, 29 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]

Знайшоў. Зрабіў праўку ў {{Спартовая кар’ера/Радок}}. Калі не будзе працаваць, адкачу свае зьмены. --Dymitr 10:11, 30 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
  1. ^ Татьяна Бобер; Шиманская, Алина (2013-04-03) Концерт Hair Peace Salon и Clover Club (рас.). Памяркоўны Гук. Праверана 2018-11-25 г. Архіўная копія ад 2013-04-06 г.
  2. ^ Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы / А. Л. Баршчэўская, Л. П. Баршчэўскі. — 4-е выд. — Менск: ІП Уладзімір Сіўчыкаў, 2018. — 559 с. ISBN 978-985-7030-50-7. С. 459
  3. ^ Вялікі беларуска-рускі слоўнік / П. Д. Купрысь, Д. М. Яндальцаў. — Менск: Харвест, 2018. — 576 с. ISBN 978-985-18-4261-8. С. 237, 254
  4. ^ Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 34. Тресолнечный — умопомятенье / склад. А. М. Булыка [і інш.]; пад рэд. А. М. Булыкі. — Менск: Беларуская навука, 2017. — 427 с. ISBN 978-985-08-1685-6. С. 29
  5. ^ Кароткі гістарычны слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі. Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. Філ. “Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы”; склад. А. М. Булыка. — Менск: Беларуская навука, 2015. — 1038 с. ISBN 978-985-08-1934-5. С. 927
  6. ^ Расійска-беларускі слоўнік / Сцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў; рэд. В. Булгакаў; прадм. С. Запрудскага. — 3-е выданне, папраўленае. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 704 с. ISBN 978-5-00076-013-0 С. 628
  7. ^ Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне / Аўт.-склад. Г. У. Арашонкава, В. П. Лемцюгова. — Мн.: ПУП «Радыёла-плюс», 2005. — 448 с. ISBN 985-448-053-4. С. 364
  8. ^ Этымалягічны слоўнік беларускай мовы. Т. 13: Су — Трапкач / Уклад. М. Я. Абрагімовіч [і інш.]; гал. рэд. Г. А. Цыхун. — Менск: Беларус. Навука, 2010. — 351 с. ISBN 978-985-081185-1. С. 328