Эразм Ратэрдамскі
Эра́зм Ратэрда́мскі (па-лацінску: Desiderius Erasmus Roterodamus, сапраўднае імя: Геерт Геертсэн, па-нідэрляндзку: Geert Geertsen; 28 кастрычніка 1466, Ратэрдам — 12 ліпеня 1536, Базэль) — выбітны нідэрляндзкі гуманіст, каталіцкі сьвятар, сацыяльны крытык, пэдагог, тэоляг.
Эразм жыў на фоне росту эўрапейскай рэлігійнай Рэфармацыі, але ў той час ён крытычна ставіўся да злоўжываньняў у Касьцёле і заклікаў да рэформаў, ён трымаўся на адлегласьці ад Лютэра й Мэлянхтона, працягваючы прызнаваць уладу папы. Эразм прытрымліваўся сярэдняга шляху паміж пратэстантамі і каталікамі, прасоўваючы глыбокую павагу да традыцыйнай веры, пабожнасьці й ласкі, адхіліўшы шлях Лютэра, таму Эразм заставаўся чальцом каталіцкай царквы ўсё сваё жыцьцё[9]. Ягоны сярэдні шлях выклікаў расчараваньне й нават абурэньне мысьляроў з абодвух бакоў, як пратэстантаў гэтак і каталікоў.
Эразм памёр у Базэлі ў 1536 годзе падчас падрыхтоўкі свайго вяртаньня ў Брабант. Быў пахаваны ў Базэльскім саборы. У 1622 годзе ў Ратэрдаме была ўсталявана бронзавая статуя ў гонар мысьляра й гуманіста.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Адукацыю атрымаў у Парыскім унівэрсытэце, займаўся навуковай дзейнасьцю ў Францыі, Італіі, Нямеччыне, Швайцарыі, усталёўваючы ідэі гуманізму й вальнадумства. Ягоная літаратурная спадчына ўключае творы па філязофіі і багаслоўю, этычныя і пэдагагічныя трактаты, навучальныя дапаможнікі й анталёгіі антычнай мудрасьці, сатырычныя дыялёгі й лірычныя вершы. Шмат часу Эразм Ратэрдамскі аддаў перакладчыцкай і выдавецкай дзейнасьці.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Пахвала Дурасьці»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У «Пахвале Дурасьці» (1509) выкрываліся і высьмейваліся бязглуздыя звычкі й заганы, бессэнсоўныя правілы, што панавалі сярод людзей. Эразм Ратэрдамскі быў перакананы, што чалавек павінен жыць пад знакам высокіх маральных ідэалаў, у гармоніі з розумам, прыродай і прыгажосьцю, але ў поглядах і ўчынках людзей ён бачыў дурасьць. Ейная прысутнасьць выяўляецца Эразмам у паўсядзённых жыцьцёвых справах, у норавах грамадзтва й у псэўдамудрасьці філязофскіх павучаньняў. Дурасьць, праслаўляючы сябе, імкнецца пераканаць, што ў гэтым сьвеце найбольшую карысьць прыносяць менавіта тыя справы, у якія не ўмешваюцца розум, здаровы сэнс, развага, чым дурней, тым лепш. «Пахвала Дурасьці» выяўляе сапраўдную каштоўнасьць і схільнасьць чалавечай асобы, дазваляючы убачыць у ёй уласныя слабасьці й недасканаласьць.
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Пахвала дурасці / Пер. з лац. У. Шатона. — Мн.: Колас, 2006. — 112 с. — (Галерэя чалавечай думкі).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://webdept.fiu.edu/~mirandas/bios1535.htm#Erasmus
- 1 2 Houbraken A. Desiderius Erasmus // De groote schouburgh der Nederlantsche konstschilders en schilderessen (нід.) — 1 — Amsterdam: Arnold Houbraken, 1718. — С. 17.
- ↑ Biografisch Portaal — 2009.
- ↑ BeWeB
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118530666 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ↑ Grace D. Desiderius Erasmus (1466/69–1536) — Springer Science+Business Media. — doi:10.1007/978-1-4419-1428-6_1015
- ↑ Матэматычная генеалогія (анг.) — 1997.
- ↑ Contemporaries of Erasmus: A Biographical Register of the Renaissance and Reformation — Выдавецтва Таронцкага ўнівэрсытэту, 2003. — Т. 1.
- ↑ Manfred Hoffmann, "Faith and Piety in Erasmus's Thought," Sixteenth Century Journal (1989) 20#2 pp 241-258
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Эразм Ратэрдамскі // Чалавек і грамадства. Энцыкл. — Менск, 1998.
- Працы Эразма ў праекце Гутэнбэрг (анг.)
- Нарадзіліся 28 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1466 годзе
- Нарадзіліся ў Ратэрдаме
- Памерлі 12 ліпеня
- Памерлі ў 1536 годзе
- Памерлі ў Базэлі
- Пахаваныя ў Базэль-Штаце
- Выпускнікі Парыскага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Кембрыдзкага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Турынскага ўнівэрсытэту
- Эразм Ратэрдамскі
- Нідэрляндзкія пэдагогі
- Нідэрляндзкія філёзафы
- Рэнэсансныя гуманісты
- Перакладчыкі Бібліі на лацінскую мову
- Пацыфісты
- Аўгустынцы
- Альхімікі
- Памерлі ад дызэнтэрыі
- Пахаваныя ў Базэлі