Скончыла філялягічны факультэт БДУ. Працавала старэйшай выкладніцай катэдры гісторыі беларускай літаратуры БДУ (1995—2001), загадніцай катэдры клясычнай і славянскай філялёгіі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту і дацэнткай катэдры раманскай і клясычнай філялёгіі (2001—2004). З 2005 — у БДУ. Кандыдатка філялягічных навук (1999). Доктар навук (2013)[2], прафэсар (2014), Унівэрсытэт імя Адама Міцкевіча ў Познані[3][4].
Дасьледуе творы старажытнай беларускай літаратуры, пераважна помнікі лацінскай паэзіі эпохі Рэнэсансу і раньняга Барока. Перакладае з лацінскай, польскай, царкоўнаславянскай і старабеларускай моваў. Аўтарка часопіса «Наша Вера»[5].
Мае больш за 140[6] публікацыяў па гісторыі беларускай літаратуры ХІ—ХІХ стст., у тым ліку — 41[7] публікацыя па гісторыі лацінамоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага ХVІ—ХVІІ стст. Аўтарка кнігі «Нясвіжская Мельпамена: Драматургія Францішкі Уршулі Радзівіл» (2002), укладальніца кнігі «Ян Вісліцкі. Пруская вайна» (2005), суаўтарка акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў» (т. 1, 2006).
Жанна Некрашэвіч-Кароткая. Нясвіжская Мельпамена: драматургія Францішкі Уршулі Радзівіл / навуковы рэдактар У. Г. Кароткі;. — Менск: Прапілеі, 2002. — 210 с. — 300 ас. — ISBN 985-6614-70-8
Жанна Некрашэвіч-Кароткая. Беларуская лацінамоўная паэзія: ранні Рэнесанс. — Менск: БДУ, 2009. — 269 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-518-075-4
Ян Вісліцкі. Пруская вайна: пераклад з лацінскай мовы й камэнты Жанны Некрашэвіч-Кароткай // Маладосць : часопіс. — 1997. — № 12 (538). — С. 93—130.
Ян Вісліцкі. Пруская вайна (урывак) / пераклад з лацінскай мовы й камэнты Жанны Некрашэвіч-Кароткай, рэдпадрыхтоўка У. Г. Кароткага // Анталогія даўняй беларускай літаратуры: XI – першая палова XVIII ст. : для выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў. — Менск: Беларуская навука, 2003. — С. 339—347. — ISBN 985-08-0571-4.
Ян Вісліцкі. Пруская вайна. / пераклад з лацінскай мовы й камэнты Жанны Некрашэвіч-Кароткай // пад рэдакцыяй Г. Тварановіч Старабеларуская літаратура XI—XVIII стагоддзяў : хрэстаматыя. — Беласток: Wyd-wo Uniwersytet w Bialymstoku, 2004. — С. 315—356. — ISBN 83-89031-81-7.
Вайніслаў Савіч-Заблоцкі. Арлалёты і паканвойны, або Полацкая шляхта: (Жаніцьба Ягамосьці пана Шатана Старшага). Аповесьць. (бел.) / уступны артыкул, пераклад з польскай і каментар Жанны Некрашэвіч-Кароткай // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадзка-палітычны часопіс. — Менск: Выдавецкі дом «Звязда», 2004. — № 1(891). — С. 122—164. — ISSN0130-8068.
Вайніслаў Савіч-Заблоцкі. Арлалёты і паканвойны, або Полацкая шляхта: (Жаніцьба Ягамосьці пана Шатана Старшага). Аповесьць. (бел.) / уступны артыкул, пераклад з польскай і каментар Жанны Некрашэвіч-Кароткай // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадзка-палітычны часопіс. — Менск: Выдавецкі дом «Звязда», 2004. — № 3(893). — С. 68—111. — ISSN0130-8068.
Вайніслаў Савіч-Заблоцкі. Арлалёты і паканвойны, або Полацкая шляхта: (Жаніцьба Ягамосьці пана Шатана Старшага). Аповесьць. (бел.) / уступны артыкул, пераклад з польскай і каментар Жанны Некрашэвіч-Кароткай // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадзка-палітычны часопіс. — Менск: Выдавецкі дом «Звязда», 2004. — № 4(894). — С. 134—159. — ISSN0130-8068.
Вайніслаў Савіч-Заблоцкі. Арлалёты і паканвойны, або Полацкая шляхта: (Жаніцьба Ягамосьці пана Шатана Старшага). Аповесьць. (бел.) / уступны артыкул, пераклад з польскай і каментар Жанны Некрашэвіч-Кароткай // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадзка-палітычны часопіс. — Менск: Выдавецкі дом «Звязда», 2004. — № 6(896). — С. 155—180. — ISSN0130-8068.
Мікалай Гусоўскі. Пра змяю; Пра яе ж, з арлом злучаную; Да найяснейшай Валадаркі і Пані Боны…; Яснавяльможнаму Пану Людовіку Альфію…: пераклад з лацінскай мовы й камэнты Жанны Некрашэвіч-Кароткай // Беларуская мова і літаратура : Навукова-метадычны часопiс. — 2005. — № 3. — С. 33—34.
Joannis Visliciensis. Bellum Prutenum = Пруская вайна. (У кнізе таксама: Факсімільныя першадрукі Яна Вісліцкага) / укладаьнне, пераклад на беларускую мову, уступны артыкул, камэнты, кароткі слоўнік антычных і сярэднявечных намінацый Жанны Некрашэвіч-Кароткай; навуковае рэдагаванне: Уладзімер Кароткі, Андрэй Цісык. — Менск: Прапілеі, 2005. — 64,233 с. — 200 ас. — ISBN 985-6329-57-4
Хрыстафор Завіша. Найяснейшаму каралевічу Уладзіславу…; Караламахія (урывак з паэмы): пераклад з лацінскай мовы й камэнты Жанны Некрашэвіч-Кароткай. // Роднае слова : часопіс. — 2006. — № 8. — С. 18—20.
Мікалай Гусоўскі. Пра жыццё і подзвігі святога Гіяцынта (фрагменты з паэмы); пераклад з лац. мовы, каментарыі Жанны Некрашэвіч-Кароткай // Роднае слова : часопіс. — 2008. — № 10. — С. 27—30.