Нацыянальная бібліятэка Францыі
Нацыянальная бібліятэка Францыі | |
Краіна | |
---|---|
Заснаваная | 1537 |
Чытачоў | |
Іншыя зьвесткі | |
Бюджэт | €254 млн[3] |
https://www.bnf.fr/en Афіцыйны сайт | |
Нацыянальная бібліятэка (па-француску: Bibliothèque Nationale або BNF) — самы багаты збор франкамоўнай літаратуры ў сьвеце і самая буйная бібліятэка ў Францыі. Адна з найбуйнейшых бібліятэк сьвету. Гістарычна разьмяшчалася ў Парыжы на ру Рышэльё (адразу за Пале-Раяль) у ансамблі будынкаў XVII стагодзьдзя, пабудаваных па праекце Мансара для кардынала Мазарыні і пашыраных пасьля 1854. Цяпер гэты ансамбль захоўвае толькі малую, але самую каштоўную частку дзяржаўнай бібліятэкі — Кабінэт мэдалёў і манускрыпты. Асноўная бібліятэчнае сховішча пабудавана ў 13-й акрузе, гэта чатыры вышынныя вежы на левым беразе Сены, узьведзеныя ў форме разгорнутых кніг; сховішча носіць імя Франсуа Мітэрана. У БНФ працуюць 2700 чал., зь іх 2500 чал. — поўны дзень.
Сьпіс будынкаў, якія належаць НБФ, у Парыжы і правінцыі:
- сховішча манускрыптаў і старадаўніх кніг у будынку Рышэльё/Лувуа (site Richelieu/Louvois) у 2-ай акрузе зьмяшчае 12 000 000 малюнкаў і гравюр, 890 тыс. карт і плянаў, 530 тыс. манэтаў;
- галоўнае сховішча ў новым ансамблі будынкаў Тальбіяк або Франсуа-Мітэран (site François-Mitterrand (Tolbiac)) у 13-й акрузе;
- Арсэнал (site de l’Arsenal) у 4-й акрузе;
- Бібліятэка-музэй Опэры Гарнье (Bibliothèque-musée de l’Opéra) у 9-й акрузе;
- на Страсбурскім бульвары (site du boulevard de Strasbourg) у 10-й акрузе;
- дом Жана Вілара (Jean Vilar) у Авіньёне;
- тэхнічная частка ў Бюсі-Сэн-Жорж (Bussy-Saint-Georges);
- тэхнічная частка ў Сабле-сюр-Сарта (Sablé-sur-Sarthe).
Кароткая гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нацыянальная бібліятэка Францыі — адна з самых старых у Эўропе. Каралеўская бібліятэка існавала ў Люўры яшчэ за Карлам V (кіраваў у 1364—1380) і налічвала 1200 рукапісаў. З часам ад гэтага збору амаль нічога не засталося, таму Людовік XI быў прымушаны пачынаць стварэньне палацавага кнігасховішча ад самага пачатку. Францыск I загадаў дастаўляць у бібліятэку па асобніку кожнай кнігі, які друкаваўся ў Францыі, а ў 1544 вывез увесь збор зь Люўру ў Фантэнблё.
У XVII стагодзьдзі бібліятэка вярнулася ў Парыж, а ў 1622 быў выдадзены першы яе каталёг. Людовік XIV зрабіў бібліятэку публічнай, адкрыўшы яе для свабоднага наведваньня. Сваю цяперашнюю назву бібліятэка атрымала па рашэньні Канвэнту ў часы Вялікай Францускай рэвалюцыі. У XIX стагодзьдзі намаганьнямі Леапольда-Віктора Дэліля быў значна пашыраны аддзел рукапісаў.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Rapport d'activité de la BnF
- ^ https://www.bnf.fr/fr/la-bnf-en-chiffres
- ^ BnF - La BnF en chiffres - Budget Праверана 2010-07-14 г.
|