Беларусь (1919, Горадня)
Выгляд
| «Белару́сь» | |
| Тып | грамадзка-палітычная |
|---|---|
| Выдавец | Цэнтральная беларуская рада Гарадзеншчыны |
| Заснаваная | 30 сакавіка 1919 (106 гадоў таму) |
| Закрытая | 18 траўня 1919 (106 гадоў таму) |
| Палітыка | Цэнтральная беларуская рада Гарадзеншчыны |
| Мова | Беларуская |
| Штаб-кватэра | Горадня |
«Белару́сь» — газэта, орган Цэнтральнай беларускай рады Гарадзеншчыны.
Выдавалася на беларускай мове ў Гародне (30 сакавіка 1919 — 18 траўня 1919). Выйшла 11 нумароў.[1]
Асьвятляла культурнае жыцьцё гораду, пісала пра беларускую школу, літаратурна-музычныя вечары, беларускі настаўніцкі рух і інш. Друкавала матэрыялы па гісторыі і этнаграфіі Беларусі. Пад рубрыкай «У нашых суседзяў» зьмяшчала інфармацыю пра падзеі ў Польшчы, ва Ўкраіне і ў Летуве. Друкавала агляд міжнароднага жыцьця. Вяла рубрыку «Мясцовая кроніка».[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ ЭГБ, Т.1 с.486. Пяткевіч А. М., Т. 3. Мн., 1996
- ↑ БЭ ў 18 т. Т. 3.