Перайсьці да зьместу

Сялянская праўда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сялянская праўда
Тып газэта
Галоўны рэдактар Антон Войцік
Рэдактар Антон Войцік[d]
Заснаваная 28 верасьня 1924
Закрытая 17 сьнежня 1924
Мова беларуская
Штаб-кватэра Вільня

«Сяля́нская пра́ўда» — заходнебеларуская газэта. Выдавалася з 28 верасьня да 17 сьнежня 1924 году ў Вільні на беларускай мове 3 разы на тыдзень.

Рэдактар Антон Войцік. Выкрывала палітыку польскага ўрада ў дачыненьні да працоўных і нацыянальных меншасьцей. Пісала пра партызанскі рух у Заходняй Беларусі, нацэльвала масы на адстойваньне сваіх палітычных і эканамічных правоў, на змаганьне за беларускую школу, асьвету, каапэратывы. Крытыкавала беларускіх праўрадавых палітычных дзеячаў, творцаў «Беларускага грамадзянскага сабраньня» Станіслава Валэйшы, «Тымчасовай беларускай рады» Арсень Паўлюкевіч і інш.

Асьвятляла грамадзка-палітычнае жыцьцё ў БССР. Зьмяшчала артыкулы (У. Талочкі), Я.Маразовіча, інтэрвію М. Чарвякова з А. Пшчолкам, рэцэнзіі на пастаноўкі Беларускай драматычнай майстроўні і інш.

Выйшлі 34 нумары. Забароненая польскімі ўладамі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]