Straż imienia Marii

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Straż imienia Marii
Галоўны рэдактар Францішак Грабоўскі
Юзэф Нарэйка
Юзэф Славінскі
Заснаваная 28 лістапада 1906
Мова польская
Штаб-кватэра Менск, Расейская імпэрыя

«Straż imienia Marii» — каталіцкі рэлігійны часопіс, заснаваны ў Менску ў 1906 годзе; выдаваўся самае позьняе да 1910 году. Першы польскамоўны часопіс, выдаваны ў гэтым горадзе.

Абставіны заснаваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 1905 году на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, уключанай у склад Расейскай імпэрыі, выданьне польскамоўнай прэсы было забароненае расейскай уладай. Як вынік рэвалюцыі 1905 году адбылася лібэралізацыя права ў гэтай галіне. Царскі загад 24 лістапада 1905 году зьліквідаваў між іншага прэвэнтыўную цэнзуру прэсы, якая выдавалася ў гарадах, а таксама зьлегалізаваў выданьне яе на нацыянальных мовах, у тым ліку польскай. Палякі, якія жылі на гэтых землях, выкарыстоўвалі гэтую магчымасьць перш за ўсё ў Вільні.

У Менску выданьне польскамоўнай прэсы сустракалася зь цяжкасьцямі і развівалася павольна. Прычынай зьяўлялася малая цікавасьць падобнымі ініцыятывамі з боку мясцовых палякаў. Яны аргумэнтавалі, што іх патрэбы выконвае прэса, выдаваная ў Вільні[1]. У гэтых умовах польскамоўныя выданьні ў Менску абмяжоўваліся перш за ўсё календарамі і аднадзёнкамі[2].

Часопіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Straż imienia Marii» лічыцца першым у гісторыі польскамоўным часопісам, выдаваным у Менску. Яго заснавальнік, кнігар Юзэф Славінскі, атрымаў дазвол на выданьне 28 лістапада 1906 году ад менскага губэрнатара Якуба Эрдэльлі. Рэдактарамі былі па чарзе: ксёндз Францішак Грабоўскі, Юзэф Нарэйка і Юзэф Славінскі. Часопіс займаўся выключна рэлігійнымі тэмамі і распаўсюджваўся толькі сярод сябраў каталіцкай Марыяцкай кангрэгацыі. З-за тэматыкі і абмежаванага кола чытачоў часопіс не паўплываў значна на менскае грамадзтва. Ад красавіка 1910 году пераемнікам «Straży imienia Marii» быў штомесячнік «Gwiazda Zaranna»[3].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Życie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 49.
  2. ^ Życie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 54.
  3. ^ Życie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 51.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 211. ISBN 978-83-227-2629-7.